Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Гэта звычайная страцежка, – максімальна спакойным тонам запэўніў я жонку, – Адзінае, што трэба з «плюс шаснаццаці», калі гуляеш у яе – гэта толькі мазгі.

Тат, а чаму ў старажытнасьці была мараль, якая дапускала такія жорсткасьці? – спытаў Арся, палічыўшы, што пытаньне з гульнямі і іхнімі узроставымі абмежаваньнямі

ўжо зачынена. Я з палёгкай павярнуўся да яго.

– Чым вышэй узровень культуры ў грамадстве, тым менш жорсткасьцяў дапускае еная мараль. А ўзровень культуры ў сваю чаргу залежыць ад колькасьці ведаў, якімі аперуе таварыства. Калі сёньня закрыць усе дзіцячыя сады, школы і інстытуты, зачыніць доступ людзям да ведаў, то рэзка зьнізіцца ўзровень нашай культуры, а праз некаторы час наша мараль дазволіць нам займацца нават людажэрствам.

– Я таксама людзей буду ёсьці? – зьдзіўлена спытаў Жэнька, нарэшце цалкам прачнуўшыся.

– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меў на ўвазе наша сёньняшняе грамадства, ўсіх людзей. Людажэрствам, хутчэй за ўсё, будуць займацца твае ўнукі ці праўнукі.

– Не забівай, калі ласка, дзіцяці галаву усялякімі жахамі, – з усьмешкай папрасіла мяне жонка.

– Я не баязьлівец, мне ня страшна, мы з Арсей жабу елі, – нечакана заявіў Жэнька, а затым, зрабіўшы секундную паўзу, дадаў: – смажаную.

Пакуль мы з жонкай, зьбянтэжана глядзелі адзін на аднаго, Жэнька пасьпяшаўся дабіць нас канчаткова:

Як французы. Мы яе за домам на вогнішчы смажылі.

– А яшчэ мурашак елі, – спакойна дадаў Арся. – Яны кісьленькія і смачненькія. Толькі адзін трапіўся нясмачны. Леташні, напэўна.

Я думаў, што памру ад сьмеху, лопну і разлячуся маленечкімі кавалачкамі па кухні, але не, выжыў. У метры ад мяне выжыла ад сьмеху мая жонка …

Па подыўме, збудаваным ў гонар перамогі Цэзара над Кудлатай Галіей, трэба было прайсьці тром легіёнам, колькасьць якіх складала без малога адзінаццаць тысяч чалавек. Каб подыум ня рухаўся наперад-назад на той мяккай апоры, што прадстаўлялі сабой чалавечыя целы, па канцах пандусаў ў зямлю былі ўбітыя тоўстыя калы, зробленыя з буку. Тым ня менш, калі чатыры коні першымі ўзышлі на подыум, цягнучы за сабой квадрыгу зь Юліем Цэзарам, ён асеў і падаўся наперад, ссунуўшыся зусім нязначна, усяго толькі каля пяці сантыметраў, але менавіта гэтай дробязі хапіла, каб вага калясьніцы імгненна выціснула з лёгкіх першых чатырох чалавек усё паветра. Больш уздыхнуць яны не змаглі, бо на памост, усьлед за квадрыгай маршам ўзышлі салдаты.

Некаторыя палонныя спрабавалі аблегчыць сабе дыханьне, прыпадняўшы памост над грудной клеткай рукамі. Яны ляжалі, упёршыся далонямі ў грубыя сырыя дошкі, а локцямі ў каменны брук. Пад вагай квадрыгі прамянёвыя косткі перадплеччаў ня вытрымалі і зламаліся з трэскам, нібы сухое гальлё. Пад пляцоўкай пачуліся крыкі

болю, якія патанулі ў крыках натоўпу, што вітаў сваіх пераможцаў. Але і гэтыя крыкі імгненна сьціхлі, бо зрабіўшы выдых на крыку, гэтыя людзі ўжо не змаглі ўвабраць у сябе ні кроплі паветра. З кожнай новай шарэнгай салдат, якія ўзыходзілі на гэты подыум, гукі пад подыўмам станавіліся ўсё цішэй і цішэй, пераходзячы ў няясныя перадсьмяротныя хрыпы, якія былі цалкам заглушаныя гараджанамі, што гарлапанілі ва весь моц. Калі шэсьце выціснула з грудных клетак сотні палонных апошнія рэшткі паветра, пад насьцілам наступіла адносная цішыня, бо трэска зламаных рэбраў і раздушаных чэрапаў ня змог бы пачуць нават самы ўважлівы глядач, які стаяў у лямантуючым натоўпе.

Арс чуў кожны гук, што народжаўся пад насьцілам, але быў спакойны. Ён рыхтаваўся памерці ў гэтым сьвеце і цалкам перайсьці ў наступны. Думкі, што той, іншы сьвет зьяўляецца плёнам сноў і фантазій, ён не дапускаў. Любы псіхіятр будучага, апытаўшы яго, палічыў бы, што ў хлопца пачынаецца эскейпізм і апынуўся бы няправы, бо расстройства псіхікі ў Арса не было. Яго стан быў выкліканы рэдкай, незвычайнай для сьвету, у якім Арс жыў, уласьцівасьцю чалавечай псіхікі. З часам такіх людзей будзе нараджацца ўсё больш, але гэта з часам. А зараз Арс, магчыма, адзіны чалавек з такімі унікальнымі псіхічнымі ўласьцівасьцямі, ляжаў пад насьцілам і слухаў гукі сьмерці, якія набліжаліся да яго. Гукі сьмерці з кожнай секундай станавіліся ўсё выразьней, усё выразьней. Яны былі заглушаныя тупатам маршу рымскіх салдат, кожны ўдар ног якіх па дошках, гулка аддавалася пад насьцілам. Арс ўсё ж здолеў вылучыць у гэтым шуме стогны людзей, што паміралі ў гэты момант, трэск касьцей і чуў толькі іх. Гэта так жа было уласьцівасьцю ягонай псіхікі – умець чуць тое, што большасьці людзей недаступна. Сьмерць, якая крочыла ў страі рымскіх салдат, насоўвалася няўхільна.

Насьціл з мёртвых галаў зьнялі толькі пасьля заходу сонца. Цесьляры пры сьвятле паходняў і ў поўнай цішыні цягалі скрываўленыя дошкі, складаючы іх на вазы. Мудрагелістыя цені, што нараджаліся языкамі факельнага полымя, былі падобныя на гратэскавых пачвар, якія выбраліся з бясконцых глыбінь цемры, каб паляваць за душамі галаў. Толькі зрэдку цішыню парушала лаянку чарговага няўдачніка, які з-за ўласнай хібы пасьлізнуўся ў лужыне згуслай крыві.

Начальнік варты Нумерый Гней, у пошуках самых малых прыкмет жыцьця, з паходняй у руцэ ўважліва аглядаў кожнага раздушанага гала, каб уласным мячом дараваць пакутніку выратавальную сьмерць. Калі зьнялі першы насьціл, па стане трупаў ён зразумеў, што жывых шукаць няма сэнсу, але абавязкі свае Нумерый выконваў добрасумленна, таму падыходзіў да кожнага мерцьвяка. Калі падманлівае сьвятло танцуючага полымя ўводзіла яго ў зман, ён даставаў з торбы люстэрка і, прысеўшы на кукішкі, падносіў адпаліраваную сталь да вуснаў мерцьвяка. Але ў гэтай імправізаванай жахлівай прэсаванке ніхто ня выжыў.

Якім было ягонае зьдзіўленьне, калі ў апошняй пары адзін з двух, зьвязаных за шчыкалаткі галаў апынуўся жывы. Гал быў у прытомнасьці і ляжаў, ня выдаўшы ні аднаго гуку, нягледзячы на абедзьве пераламаныя рукі. Ён быў адным з тых, хто вырашыў палегчыць сабе дыханьне, упёршыся далонямі ў насьціл. З правага перадплечча тырчалі абломкі прамянёвых костак, а з разарваных вострымі сколамі вен яшчэ цякла густая кроў. Левая рука таксама была зламаная ў перадплеччы, але адкрытых ран не было. Затое быў раздробнены локаць. На ягонае шчасьце, атрымаўшы гэтыя траўмы, ён тут жа страціў прытомнасьць і ачнуўся толькі пасля таго, як зь ягоных грудзей зьнялі насьціл. Ён глядзеў на начальніка варты безуважна, як смяротна паранены зьвер глядзіць пакорліва на свайго забойцу.

Нумерый Гней ўважліва агледзеў зямлю вакол гала і адразу зразумеў прычыну ягонага цудоўнага выратаваньня. Букавыя калы, убітыя ў зямлю ў канцы пандуса для ўтрыманьня насьцілу на месцы, сыгралі сваю ролю ў той момант, калі пад націскам калясьніцы, якая першай ўехала на подыум, памост падаўся наперад, тым самым павялічыўшы вышыню паміж дошкамі і грудзьмі гэтага чалавека. Калі б ня буковые калы, пандус таксама зрушыўся бы наперад, і пасля спуску калясьніцы з насьцілу, цела няшчаснага, несумненна, выглядала бы гэтак жа жаласна, як і целы першых раздушаных галаў. Сваім выратаваньнем гэта гал быў абавязаны двум тоўстым букавым кольям.

Поделиться:
Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей