Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні ваенных маракоў ужываецца з прамым значэннем.
Пад голым небам. Агульны для бел., укр. (під голим небом) іпольск. (pod golym niebem) м. Ha вуліцы, не ў памяшканні. [Паніч: ] Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам (Я. Купала. Раскіданае гняздо).
Узнік па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам пад
Пад заслону. Агульны для ўсходнесл. м, У самым канцы (рабіць, зрабіць што-н.). Няма ў вас жалю, Клаўдзія Аляксееўна. Пад заслону рабочага дня столькі назапасілі ўсяго (У.Ліпскі. Бачыць будучае).
Паходзіць з маўлення акцёраў. Найболып эфектныя сцэны нярэдка прыпадаюць на канец акта ці ўсёй п’есы перад тым, калі апускаецца заслона.
Падзел (дзяльба) скуры незабітага мядзведзя. Уласна бел. Заўчаснае размеркаванне прыбытку ў яшчэ не зробленай справе.
Складвалася ўражанне… што некаторых «апазіцыянераў» больш хвалюе падзел скуры незабітага мядзведзя (Ю. Хадыка. Што далей?).
Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма дзялиць скуру незабітага мядзведзя (гл.).
Падзенне акцый каго, чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Зніжэнне ўплыву, значэння каго-, чаго-н. Наменклатуршчыкі не маглі не зафіксаваць падзенне акцый палітыкі прэзідэнта (Нар. воля. 29.10.2000).
Узнік унутрыфразеалагічным спосабам на аснове несуадноснага выразу акцыі падаюць (чые, каго) — паўкалькі з франц. м. (гл.).
Падкаваць блыху. Запазыч. з руск. м. Паказаць, праявіць надзвычайную вынаходлівасць у якой-н. справе. [Аляксей] падышоў, моўчкі прысеў ля прыбора. Клімчанка запытаў: — Падкуём, Лёша, гэтую блыху? (М. Гроднеў. Сонечны вецер).
Выраз з апавядання М. С. Ляскова «Ляўша» (1881), дзе расказваецца, як тульскі майстар Ляўша змог падкаваць маленькую металічную блыху, якую англічане падарылі рускаму цару, каб паказаць сваё адмысловае ўменне.
Пад канём быць, аказвацца і пад. Агульны для ўсходнесл. м. У непрыемнай сітуацыі, y нявыгадным становішчы. За свой век я на многае наглядзеўся, многае пабачыў Быў; як кажуць, на кані і пад канём. Больш, канечне, пад канём… (Б. Сачанка. Памяць).
Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, «абломак» фразеалагізма на кані і пад канём ‘у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць і пад.)’. У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча выраз фіксуецца ў форме быў на кані і пад канём.
Пад каўпаком каго, y каго. Запазыч. з руск. м. (под колпаком). У поўнай залежнасці ад каго-н. (знаходзіцца, быць, жыць і пад.). Скора
Выраз з тэлефільма «Семнаццаць імгненняў вясны», знятага па аднайменным рамане Ю. Сямёнава. Будучы маўленчай характарыстыкай аднаго з персанажаў рамана — гестапаўца Мюлера, выраз з’яўляецца недакладнай калькай з ням. м. (unter jemandes Hut sein ‘быць пад чыёй-н. аховай’). Пры калькаванні фразеалагізма стварылася каламбурная двухпланавасць, бо ў ням. м. ёсць два амонімы: Hut1 — ‘капялюш’, a таксама ў тэхнічным ужыванні ‘каўпак’ і Hut2 — ‘абарона, ахова’.
Падкласці свінню каму Гл. падлажыць (падкласці) свінню каму.
Падлажыць (падкласці) свінню каму. Агульны для ўсходнесл. м. Цішком падстроіць непрыемнасць, подласць. Ічаму раптам інспектар патрабуе пасведчанне якраз y той час, калі настаўнік y споведзі не быў?.. Эгэ! Ды гэта пісар Васількевіч падлажыў яму такую свінню! (Я. Колас. На ростанях).
У многіх рускіх крыніцах этымалогію гэтага выразу звязваюць з даўнейшым ваенным тэрмінам свіння — ‘строй клінам для прарыву варожай абароны’. Аднак фразеалагічнае значэнне ‘цішком падстроіць каму-н. подласць’ не мае ніякай сувязі з названай «свіннёй». Яно склалася як метафарычнае ў адносінах да прамога значэння свабоднага словазлучэння. Даўней татары і іншыя магаметане не елі свініны, і калі хто-небудзь за сталом падкладваў ім свінню (свіное мяса), то гэта было для іх вялікай непрыемнасцю.
Падліванне масла ў агонь. Агульны для ўсходнесл. м. Абвастрэнне непрыязных адносін паміж кім-н. Ніякіх аргументаў ён [Іван Пятровіч] знаць не знае і не слухае, наадварот, гэта толькі — падліванне масла ў агонь (Я. Колас. У глыбі Палесся).
Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма падліваць маслаў агонь (гл.), адно са значэнняў якога — ‘абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н., узмацняць якія-н. пачуцці, настрой і пад.’.
Падліваць (падліць) масла ў агонь. Калька з франц. м. (verser l’huile sur le feu). Ужыв. ca значэннямі ‘абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н.’ і ‘выклікаць, павышаць цікавасць да чаго-н.’. Яго [Башлыкова] пагроза падліла масла ў агонь. — Засудзіце? За нашае ж добрае? — Арыштуеце! За што? (І.Мележ. Завеі, снежань). Дзед уважліва ўглядаецца ў акно, каб не прапусціць часам свой прыпынах. A вясёлы хлопец падлівае масла ў агонь, выдумляе ўсё пра балота ды камароў (Л. Прокша. Дзе ж тыя камары?).