Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Пападацца на вудачку каму, да каго. Гл. трапляць (трапіць; пападацца, папасціся) на вудачку (на кручок) каму да каго.

Папасціся ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат.

Папускаць (папусціць; адпускаць, адпусціць) лейцы. Агульны для бел. і ўкр. (попускати віжки) м. Змяншаць кантроль, паслабляць увагу, пільнасць, патрабаванні да каго-н. Калі мы зараз замарудзім,

спынімся, папусцім лейцы, нас паспрабуюць задушыць (М. Лужанін. Дванаццаць вячорных вогнішчаў).

Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываюць, калі гавораць пра кіраванне запрэжаным канём, язду з ненацягнутымі лейцамі.

Па пятах чыіх, каго, за кім. Агульны для ўсходнесл. м. Не адстаючы, неадступна (ісці, хадзіць, гнацца і пад.). A вунь шпіён… Баіцца, каб не згубіць з вачэй чалавекаў паліто… Ён, відавочна, ідзе па яго пятах… (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Першапачаткова выраз успрымаўся як «бачачы перад сабой чые-н. пяты».

Парадак дня. Калька з ням. м. (Tagesordnung). Кола пытанняў, прызначаных для абмеркавання ў пэўнай паслядоўнасці на сходзе, пасяджэнні, канферэнцыі і пад. Дня парадак іх наступны: 1, — За два дні даклад уступны зробіць сябра Вадалей. 2.—Перакажа ўвесь нанова яго зноў Балбатунова. 3. — Потым спрэчкі, a далей: 4. — Скажа дзядзька Целяпала і дапоўніць Кругабегаў пра ўжыванне для апалу пазалеташняга снегу. 5. — На канцы парадку дня, аб чым хочаш балбатня (К. Крапіва. Хвядос — Чырвоны нос).

Парахня сыплецца з каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Хто-н. вельмі стары, слабы. [Клава: ] На рыбалку ёй захацелася. 3 кім? 3 яго ж парахня сыплецца… Ці ж гэта мужчына? (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце).

Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да сапрэлага або паточанага шашалем дрэва. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў сэнсава тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м.

Пасадзіць на мель каго. Гл. садзіць (пасадзіць) на мель каго.

Пасаліўшы есці можна. Уласна бел. Ні кепскі і ні добры, пасрэдны. — Новых п’ес у вас не густа, чым мая вам не да густу? — Калі справа йдзе аб змесце, пасаліўшы можна есці (К. Крапіва. Рэжысёр і драматург).

І.І.Насовіч звязвае этымалогію фразеалагізма з народным апавяданнем. Малады муж прыйшоў з працы і, калі маці падала яму есці, сказаў са злосцю: «Хто варыў, вочы б яму заліў». — «Ды гэта ж жонка твая», — адказала маці. «Ат! — стрымана заўважыў сын, — пасаліўшы есці можна».

Па <самую> завязку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю, як толькі можна (запоўніць, накарміць і пад.)’, ‘вельмі моцна (нагаравацца, намучыцца і пад.)’ і ‘вельмі многа, звыш меры чаго-н.’. Добра, мабыць, па завязку накарміла яго Фядора (П.Місько. Мора Герадота). Яўхім

глядзеў на сына як на няшчасніка: «Гэты наробіцца, нагаруецца па самую завязку» (Р. Сабаленка. Мохарты). Пайшлі. Спраў там у мяне — па завязку… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).

Узнікненне фразеалагізма, відаць, мае сувязь з завязкай — вяровачкай ці шнурком, якім завязваюць мяшок.

Па свежых слядах. Гл. па гарачых слядах.

Пасля дожджыку ў чацвер. Паўкалька з руск. м. (после дождичка в четверг). Невядома калі ці ніколі. —Дык калі прыходзіць — сёння? — Пасля дожджыку ў чацвер (А. Капусцін. Белае медзведзяня).

Лічыцца, што фразеалагізм склаўся як формула недаверу да бога грому Перуна, днём якога быў чацвер. Паходжанне фразеалагізма звязваюць таксама з адміраннем язычніцкага свята ў гонар Перуна, якое адзначалася ў пэўны чацвер пасля першага вясенняга дажджу і грому.

Паспееш з козамі на торг. Агульны для бел. і ўкр. м. Няма чаго спяшацца, не спяшайся. — Дзед, дык ты яшчэ нат не пачаў!.. — Паспееш, хлопча, з козамі на торг… Сёння пад вечар пачну (Я. Брыль. Мышалоўкі).

Гэта «абломак», першая частка прыказкі Паспееш з козамі на торг: і коз прадасі, і грошы праясі. Паміж фразеалагізмам і прыказкай сэнсавая тоеснасць, але неаднолькавыя магчымасці ўключацца ў кантэкст; дзеяслоўны кампанент фразеалагізма ўжываецца не толькі ў форме другой асобы адз. л.: паспею з козамі на торг (МЛынькоў), паспее з козамі на торг (М.Г арэцкі), з козамі на торг паспеем (Я. Колас), паспеюць з козамі на торг (З. Бядуля).

Паставіць знак роўнасці паміж кім, паміж чым. Гл. ставіць (паставіць) знак роўнасці паміж кім, паміж чым.

Паставіць кропкі над «і». Гл. ставіць (паставіць) кропкі над «і».

Паставіць крыж на кім, на чым, над чым. Гл. ставіць (паставіць) крыж на кім, на чым, над чым.

Паставіць на дыван каго. Гл. ставіць (паставіць) на дыван каго.

Паставіць на крыло каго. Гл. ставіць (паставіць) на крыло каго.

Паставіць на паток што. Агульны для ўсходнесл. м. Зрабіць што-н. сістэматычным, паслядоўным, бесперапынным. Так атрымалася, што «скасаванне» Быкава ў нашай краіне пастаўлена на паток. Быкаў усім недэмакратычным уладам быў няўгодны (Р. Барадулін. Інтэрв’ю).

Паходзіць з вытворчай тэрміналогіі, дзе патокам называюць бесперапынны выраб чаго-небудзь. Паток y гэтым значэнні найчасцей спалучаецца з дзеясловамі паставіць, ставіць, пусціць.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...