Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Паставіць у тупік каго. Гл. ставіць (паставіць) y тупік каго.
Пасыпаць галаву попелам. Агульны для ўсходнесл. і польск. (posypa'c glowe popielem) м. Глыбока смуткаваць, бедаваць з якойсьці прычыны. Я не адношу сябе да ліку крытыкаў, якія сцвярджаюць, што наша літаратура не зрабіла нічога або, прынамсі, вельмі мала зрабіла для мастацкага асваення тэмы сучаснасці, горада, навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Не варта фетышызаваць паняцці і, як кажуць, пасыпаць галаву попелам (І.Навуменка. Героя працы — y поўны
Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з царкоўнаславянскіх кніг. Як расказваецца ў Бібліі (Іоў, 2, 12), y старажытных яўрэяў быў звычай выказваць пачуццё гора, роспачы не толькі плачам, але і пасыпаннем галавы попелам. Такі звычай, апісаны ў «Іліядзе» Гамера, быў і ў старажытных грэкаў. Ён сімвалізаваў і агульную для ўсіх жалобу.
Патачыць лясы. Гл. тачыць (патачыць) лясы (балясы).
Патрапіць y <самы> яблычак. Гл. пацэліць (патрапіць, трапіць) y <самы> яблычак.
Паўтарэнне пройдзенага. Уласнабел. Вяртанне да таго, што ўжо чулася, бачылася, адбывалася і г.д. Гэта яшчэ адзін крок да стварэння гарантый, якія пазбавяць нас ад «паўтарэння пройдзенага» (Маладосць. 2000. № 6).
Паходзіць з маўлення настаўнікаў, y практыцы якіх адзін з этапаў урока — паўтарэнне пройдзенага (таго, што ўжо вывучалася, выкладалася).
Пахне смаленым. Недакладная калька з франц. м. (ca sent le roussi, літаральна «чуецца пах гарэлага»). Паказвае на магчымасць небяспекі, пагражае непрыемнасцю каму-н. Гэту справу нельга дапускаць да райкома. Я спецыльна прыехаў, каб патушыць, a ты… Цяпер ад нас абодвух пахне смаленым, a ты не разумееш (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся).
Мяркуюць, што ўзнікненне выразу звязана са звычаем спальваць ерэтыкоў і «ведзьмаў» на вогнішчах інквізіцыі. Гл. паляванне на ведзьмаў.
Пацёмкінскія вёскі. Паукалька з руск. м. (потемкинские деревни). Ашуканства, паказуха, за якой хаваедца дрэнны стан чаго-н. [Галавач: ] Мяне за гэты комплекс Матусевіч, ведаеш, колькі агітавау? Выстаяў. Яму мода, пацёмкінская вёска патрэбна, каб дэлегацыі вазіць. A мужыку жыццё патрэбна (М. Матукоўскі. Наследны прынц).
Узнікненне выразу звязана з імем фаварыта і найбліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны II — князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым. У часе падарожжа Кацярыны II на поўдзень (1787) Пацёмкін, каб пераканаць царыцу і іншаземных гасцей у росквіце новых расійскіх тэрыторый і ў поспехах сваёй дзейнасці, выстаўляў на шляху імператрыцы па-святочнаму апранутых людзей, паказваў спецыяльна пабудаваныя дэкаратыўныя вёскі, хлебныя склады (у якіх мяшкі былі набіты пяском), статкі жывёл (ноччу іх пераганялі па маршруту царыцы), штучныя пышныя паркі, магутныя крэпасці і пад.
Паціраць рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Адчуваць, перажываць вялікае задавальненне ад поспеху ў якой-н. справе. Пан Вячорык загадзя паціраў рукі, спадзеючыся на ўзнагароду (М. Машара. Сонца за кратамі).
Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз пэўны жэст — знешні выразнік гэтага стану.
Паціскаць (паціснуць) плячамі (-ыма). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пожимать плечами, укр. знизувати плечима). Выяўляць
Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану.
Пацэліць (патрапіць, трапіць) y <самы > яблычак. Агульны для ўсходнесл. м. Сказаць ці зрабіць менавіта тое, што патрэбна. — Такая вялікая ўнучка?.. Вас самую яшчэ хоць замуж аддавай. — Мабыць, пацэліў y самы яблычак, бо цётка ажно паеярнулася да мяне (П.Місько. Браканьеры).
У некаторых працах паходжанне гэтага выразу звязваюць з імем Вільгельма Тэля. Паводле легенды, аўстрыйскі намеснік y Швейцарыі Тэслер загадаў Тэлю, як пакаранне за непаслушэнства, збіць выстралам з лука яблык з галавы свайго сына. I Тэль папаў y самую сарцавіну яблыка. Аднак згаданы фразеалагізм не значыцца ў слоўніках заходнееўрапейскіх моў. Ён узнік, хутчэй за ўсё, y выніку метафарызацыі тоеснага словазлучэння з маўлення вайскоўцаў, дзе яблычак — гэта ‘цэнтральная частка мішэні ў выглядзе чорнага круга’. Вось прыклад, дзе выраз ужыты не як прыхаванае параўнанне з уяўнай сувяззю паміж з’явамі, a са злучнікам «як»: «Як у яблычак пацэліў Дзёмін з Канаплянкі — адрываліся сяляне ад хат, a першы з іх — „снайпер“ Ціма Плішка» (А. Пашкевіч).
Пачуццё (адчуванне) локця. Паўкалька з руск. м. (чувство локтя). Узаемная падтрымка. Паміж гэтымі людзьмі, якія яшчэ пару тыдняў таму назад адзін аднаго і ў вочы не бачылі, цяпер — зладжанасць, «пачуццё локця» (А. Карпюк. Пушчанская адысея).
Утвораны шляхам пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якім y маўленні ваенных называюць уменне салдатаў падтрымліваць сінхроннасць руху і раўненне ў страі.
Ведаць, знаць, пазнаць, пачым фунт ліха. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. почем фунт лиха, укр. почому ківш (пуд, фунт) лиха). (Ведаць) якія бываюць цяжкасці, выпрабаванні ў жыцці. Сама Аўдоля хапіла гора нямала, ведае, пачым фунт ліха (К. Крапіва. Мядзведзічы).
Два кампаненты выразу выконваюць сэнсаўтваральную функцыю: пачым суадносіцца са значэннем ‘колькі каштуе, па якой цане’, a ліха — са значэннем ‘няшчасце, бяда, гора’. Фунт—устарэлая мера вагі, роўная 409,5 г, але тут, як і ў фразеалагізме нe фунт ізюму, гэта не рэальная, a сімвалічная мера бяды, гора, цяжкасцей і пад. Аднак зразумела, што сума значэнняў названых кампанентаў не тоесная з агульным значэннем фразеалагізма.
Па шчупаковым загадзе. Гл. <нібы> па шчупаковым загадзе.
Пень асінавы. Агульны для ўсходнесл. м. Тупіца, бесталковы чалавек. Пень ты асінавы, a не старшыня. Па камандзе, як які яфрэйтар, думаеш весці гаспадарку? (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам).
Выраз каламбурнага характару, узнік y выніку разгортвання слова ў фразеалагізм. Тут слову пень, рэалізаванаму ў пераносным значэнні ‘тупіца’, адначасова вяртаецца і канкрэтнае, прамое значэнне, дзякуючы нарошчванню прыметнікавага кампанента асінавы.