Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Магчыма, склаўся пад уплывам лац. oleum addere сатіпо (літаральна «падліваць масла ў печ»). Фразеалагізм з празрыстай унутранай формай.

Падліваць смалы ў агонь. Уласна бел. Абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н., узмацняць якія-н. пачуцці, настрой і пад. У нас на Беларусі і так, дзякаваць богу і добрым людзям, бяды і гора ўсякага хоць гаць гаці, дык нашто яшчэ падліваць смалы ў агонь? (Я. Купала. Вера і незалежнасць).

Утвораны на базе сінанімічнага фразеалагізма падліваць

масла ў агонь — калькі з франц. м. (гл.).

Падмінаць (падмяць) пад сябе каго, што. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі’ і ‘сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)’. Спярша ён прыкінуўся ціхмянай, бяскрыўднай авечкай, неўзабаве ж увайшоў у сілу, паказаў зубы, падмяў пад сябе: паспрабуй толькі не дагадзі — адразу ж звольніць (Маладосць. 2001. № 6). Страшная татарская навала падмяла пад сябе рускія гарады, але нас яна не зачапіла (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна).

Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з некаторымі жывёламі, якія сваю ахвяру падмінаюць пад сябе. Параўн.: «Апошніх трох ахвотнікаў мядзведзь згроб у ахапак і падмяў пад сябе» (Я. Конеў).

Пад мухай. Агульны для ўсходнесл. і польск. (pod mucha) м. Падпіўшы. Аднойчы дзядзька Захара вярнуўся з мястэчка пад мухай, але не ноччу і не зімой, і я тады бачыў і чуў цераз плот незаўважна, як ён сустрэўся з Канісам каля будкі (Я. Брыль. Ніжнія Байдуны).

Узнікненне фразеалагізма звязана з карцёжнай гульнёй у муху. Паводле В. У.Вінаградава, спачатку склаўся ў жаргонна-прафесійным асяроддзі карцёжнікаў і ваенных фразеалагізм забіць муху—‘выпіць віна’, a затым на яго аснове азначальны выраз з мухай. Апошні першапачаткова абазначаў ‘з выйгрышам, з перамогай пры гульні ў муху’, a пасля стаў характарызаваць стан нецвярозага чалавека. Пазней на базе выразу з мухай складваецца фразеалагізм пад мухай, мадэллю для якога маглі паслужыць аналагічныя ўтварэнні тыпу пад чаркай.

Паднімаць сцяг чаго, чый. Гл. узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый.

Падножны корм. Агульны для ўсходнесл. м. Сродкі існавання, здабытыя дзе прыйдзецца і як папала. — Бачу, брат, на падножным корме сядзіш. — Беркут глянуў на кошык з грыбамі і крывенька ўсміхнуўся. — Так доўга ногі не працягнеш! (В. Жуковіч. Кволы).

Выток фразеалагізма — сялянскі быт. Першапачаткова так называлі няскошаную траву, корм, які свойская жывёла сама знаходзіць пад нагамі.

Падняць галаву. Гл. падымаць (падняць; узнімаць, узняць) галаву.

Падняць голас. Гл. падымаць (падняць) голас.

Падняць

на крыло
каго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘змусіць узляцець, паляцець, аддяцець (пра птушак)’ і ‘вырасціць, выхаваць, давёўшы да самастойнасці’. Адшчыраваў пчаліным звонам ліпень, і жнівень вырай на крыло падняў… (С. Законнікаў. Адшчыраваў пчаліным звонам…). Палессе для В. Казько і яго персанажаў — гэта не проста куточак, дзе яны нарадзіліся, паднялі на крыло дзяцей (Полымя. 1999. № 2).

Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма падняць на ногі (каго), адно са значэнняў якога тоеснае з 2-м значэннем выразу падняць на крыло (каго).

Падняць на шчыт каго, што. Гл. узняць (падняць) на шчыт каго, што.

Падпілоўваць (падпілаваць) рогі каму. Уласна бел. Уціхамірваць, утаймоўваць, рабіць больш памяркоўным каго-н., прымушаць пакарыцца. Я стаяў у парозе і думаў: позна вучыць чалавека ў такія гады, позна яму і падпілоўваць рогі (М. Гроднеў. Радня).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да быка, калі ён становіцца небяспечны для статка і ўзнікае патрэба ўтаймаваць яго.

Падпісвацца (падпісацца) абедзвюма рукамі пад чым. Агульны для ўсходнесл. м. Ахвотна і поўнасцю згаджацца з чым-н. Прыгнёт ненавідзіць [Мікола Браніборскі], сялян тады вызваліць сам прапанаваў, абедзвюма рукамі падпісаўся пад Раткевічавай запіскай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).

Утвораны па аналогіі з ужо існуючым фразеалагізмам хапацца абедзвюма рукамі за што (гл.). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз.

Падразаць (падрэзаць) крылы (крылле) каму. Калька з франц. м. (couper les ailes). Перашкаджаць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, праявіць свае сілы, здольнасці. Каторы рабіць не лянуецца, то і тут жывеВайна толькі цяпер крылы падрэзала (М. Лобан. На парозе будучыні).

Выраз усведамляецца як разгорнутая метафара праз супастаўленне з птушкамі, якім па пэўных прычынах падразаюць крылы.

Пад рукой. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘у чыёй-н. уладзе (быць)’, 'каля сябе, так блізка, што можна лёгка дастаць, выкарыстаць’ і ‘вельмі блізка, недалёка, побач’. Ведаў [Арсень] адно: ён на фронце, пад яго рукой за чатыры дзесяткі байцоў (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны). Дуга была тут недалёка — ляжала тут жа пад рукою (Я. Колас. Новая зямля). [Янка] міжвольна ўсе свае няўдачы зварочваў на таго, хто быў пад рукою (У. Дамашэвіч. Ключ ад шчасця).

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II