Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Першае значэнне фразеалагізма мае сувязь са старажытным атаясамліваннем рукі з фізічнай сілай і ўладай над чым- ці кім-н. Фразеалагізм у гэтым значэнні ўжываўся ўжо ў XIV ст. — y Лаўрэнцьеўскім летапісе: «Иже послани отъ Олга, великаго князя Рускаго, a отъ всъх иже суть под рукою его светлых бояр».

Пад спудам. Усходнесл. Без выкарыстання, ужывання, прымянення; y забыцці (трымаць, заставацца, знаходзіцца). Недзе ж пляснее ў скрынях пад спудам хараство — узоры слуцкай зямлі (А. Калачынскі. Хлопец з нашага сяла).

Выраз сустракаецца яшчэ ў «Астраміравым евангеллі» (1057): «Ни

въжагають светильника и поставляють его под спудьмъ, нъ на свещьнице». Амаль тое самае і ў царкоўнаславянскім тэксце Евангелля (Лука, 6, 14): «Запаліўшы свечку, не ставяць яе пад спудам, a на падсвечнік». Гістарызм спуд — мерка вадкіх і сыпкіх цел, напрыклад: «…было ячменя яко два спуды, которые принесла и указала свекрови свое» (М. Бельскі. Хроніка ўсяго свету). Слова спуд ужывалася і са значэннем ‘тайнік’.

Пад сукном. Агульны для ўсходнесл. м. Без прасоўвання, без руху наперад, без разгляду (трымаць, знаходзіцца і пад.). Няхай бы ўжо такую змрочную паперчыну прафсаюзныя лідэры пад сукном дзе трымалі, давалі ёй ход толькі пры неабходнасці (А. Масарэнка. Баргузінскае лета).

Вытворны ад дзеяслоўнага фразеалагізма ляжаць пад сукном (гл.).

Пад сурдзінку. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘ціха, прыглушана’ і ‘тайком, цішком, употай’. Верабей стаяў перад сходам і гаварыў пад сурдзінку — Якія ж вы дзіўныя… (П. Пестрак. Серадзі-бор). У іншых школах мо і лепей, а ў нашай музыка занядбала: Юльчын тата прыглушыў яе, пад сурдзінку грошы калыміць і ў вус не дзьме (Л. Левановіч. Якар надзеі).

Першапачатковая сфера ўжывання выразу — мова музыкантаў, y якой словамі сурдзіна і сурдзінка называюць прыстасаванне (у выглядзе грабеньчыка з расшчэпленымі зубамі), што надзяваецца на падстаўку смычковага інструмента, каб аслабіць, прыглушыць яго гук. Фразеалагізм пад сурдзінку ўзнік на аснове французскага a la courdine з выкарыстаннем замест сурдзіна слова сурдзінка, агульнага для ўсходнесл. м., утворанага ад запазычанага сурдзіна далучэннем суфікса — к-.

Падтуліць хвост. Гл. хвост падтуліць (падціснуць).

Падцісканне хваста. Уласна бел. Залішняя асцярожнасць, страта самаўпэўненасці. Людзям сапраўды патрэбен мір. Але ж не схаваўшыся пад зямлёю здабываць яго — не скавытаннем, не падцісканнем хваста ў хвіліну небяспекі, a смелым, разумным і сумленным дзеяннем (Я. Радкевіч. У Агароднікі па песні).

Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага падціскаць хвост.

Падціснуць хвост. Гл. хвост падтуліць (падціснуць).

Пад шафэ. Відаць, запазыч. з руск. м. У стане ап’янення. Канечне, Масальскі быў пад шафэ. Ён у новенькім трыковым гарнітуры, лакавых новых туфлях (В. Хомчанка. Пры апазнанні — затрымаць).

У руск. м. выраз склаўся па аналогіі з ужо існуючымі,

сэнсава блізкімі фразеалагізмамі пад газам, пад мухай, пад чаркай. Структурная схема фразеалагічнай мадэлі «пад + назоўнік» запоўнена запазычаным з франц. м. дзеепрыметнікам chauff'e ‘нагрэты алкаголем’.

Падымацца з каленяў. Гл. уставаць (падымацца, паднімацца) з каленяў.

Падымаць (падняць) голас. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча выказваць сваю думку, выступаць. Досыць было мне трошку падняць голас, як адзін з іх, мусіць, загадчык ці старшы майстар, унтэр з нашыўкамі, схапіў мяне за локаць і выпіхнуў на вуліцу (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).

Выраз з агульным аналітычным значэнкем. Абодва кампаненты семантычна суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент падымаць — са значэннем ‘выклікаць паяўленне чаго-н.’, голасса значэннем ‘меркаванне, выказванне’.

Падымаць (падняць; узнімаць, узняць) галаву (галовы). Відаць, калька з франц. м. (lever la t^ete). Адчуўшы ўпэўненасць, станавіцца смелым, пачынаць актыўна дзейнічаць. Як прыйшлі былі палякі, Скуратовіч падняў галаву (К. Чорны. Трэцяе пакаленне).

Фразеалагізм успрымаецца як матываваны, з жывой унутранай формай.

Па дыяганалі. Паўкалька з франц. м. (en diagonale). Няўважліва, павярхоўна (чытаць). І тут жа [Шура] успомніў, што даўно збіраўся зайсці ў бібліятэку, узяцца і па-сапраўднаму перачытаць класіку, не так, як студэнтам — па дыяганалі (А. Жук. Такая восень).

Пад эгідай чыёй, каго, чаго. Відаць, паўкалька з франц. м. (sous l’egide). Пад прыкрыццем каго-, чаго-н., пад чыёй-н. аховай, заступніцтвам ці кіраўніцтвам (рабіць што-н.). Пад эгідай іх [выставак] актыўна дзейнічаюць гіды і эксперты ЦРУ (С. Паўлаў: Рак).

У франц. м. выраз склаўся на аснове грэчаскага слова эгіс (aigis, y род. скл. aigidos), якім называлі шчыт бога Зеўса ў старагрэчаскай міфалогіі.

Паехаць да Абрама на піва. Гл. адправіцца (пайсці, паехаць) да Абрама на піва.

Пажынаць (пажаць) лаўры. Паўкалька з франц. м. (moissonner des lauriers). Карыстацца плёнам поспеху. Насця Федарынчык таксама, напэўна, пажала нямала лаўраў y мясцовых гледачоў (А. Васілевіч. Блізкія знаёмыя).

Паводле грэчаскага міфа, Апалон пакахаў німфу Дафну, але яна не хацела стаць яго жонкай і папрасіла дапамогі ў багоў. Яны ператварылі яе ў лаўровае дрэва. Лаўр стаў свяшчэнным дрэвам Апалона, бога мастацтваў. У Старажытнай Грэцыі ўсталяваўся звычай узнагароджваць лаўровым вянком паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Звычай перанялі старажытныя рымляне. Слова лаўр y шмат якіх мовах свету стала ўжывацца з пераносным значэннем як сімвал перамогі, узнагароды. На гэтай аснове ў французаў склаўся фразеалагізм пажаць (пажынаць) лаўры, які перайшоў y многія іншыя мовы.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II