Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Перабіраць (перабраць; разбіраць, разабраць) па костачках каго. Агульны для ўсходнесл. м. Асуджаць чые-н. недахопы, абмяркоўваць каго-н. A потым мы, жанчыны, перабяром вас па костачках, усё перагаворым, усё зложым у адно — поўны партрэт-характарыстыка (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя).
Вытворны ад фразеалагізма перамываць костачкі каму, каго, чые (гл.), узнікненне якога звязана са старажытнаславянскім абрадам паўторнага пахавання. Звычайна праз тры гады пасля першага пахавання магіла раскопвалася: трэба было
Перабіраць <усе> костачкі чые, каму, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае: 1) абгаворваць каго-н., распаўсюджваць плёткі, 2) дэталёва, падрабязна абмяркоўваць, вывучаць каго-н. І дзяўчаты аж заходзіліся ад смеху, перабіраючы костачкі хлопцаў (Я. Колас. Нёманаў дар). Ні Клава, ні Фіма не ведалі, як цяжка атрымаць дазвол, каб пабачыцца з арыштаваным! Пакуль дазволяць — перабяруць усе твае костачкі: хто ты, які ты, чаму ты, a нe другі? (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).
Гэты выраз сінанімічны ўсходнесл. фразеалагізму перамываць костачкі і аднолькавы з ім паходжаннем. Абодва ўзніклі ў выніку пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, звязаных з абрадам паўторнага пахавання. Перабіраючы і перамываючы костачкі нябожчыка, трэба было, як даўней лічылі, вызваліць грэшніка ад закляцця, калі ён не паспеў перад смерцю раскаяцца, бо такі грэшнік-нябожчык нібыта выходзіў y выглядзе вампіра ці пярэваратня з магілы і смактаў кроў з жывых (гл. костачкі перамываць).
Пераблытаць <усе> карты каму, чые, каго. Гл. блытаць (зблытаць, пераблытаць) <усе> карты каму, чые, каго.
Перабягаць дарогу каму. Гл. дарогу перабягаць каму.
Перавод на рэйкі чаго, якія. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. перевод на рельсы, укр. перевод на рейки). Перабудова чаго-н. пэўным чынам. Устойлівага прагрэсу ў якасным развіцці эканомікі няма. Мы мала рушылі наперад па шляху яе пераводу на рэйкі інтэнсіфікацыі (Звязда. 7.08.1986).
Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пераводзіць на рэйкі чаго, якія ‘арганізоўваць, перабудоўваць што-н. пэўным чынам’.
Перад разбітым карытам апынуцца, аказацца. Паўкалька з руск. м. (у разбитого корыта). Без нічога, страціўшы ўвесь ранейшы набытак. Усе спадзяванні яго [Боўціка] праваліліся ў адзін дзень, і ён апынуўся перад разбітым карытам (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
Фразеалагізаваны крылаты выраз з «Казкі пра рыбака і рыбку» (1835) А. С. Пушкіна. Спалучэнне выкарыстоўваецца ў казцы спачатку з прамым значэннем, калі
Перакаваць мячы на аралы. Запазыч. з царк. — слав. м. Раззброіцца, выкарыстаць усе сродкі на мірныя мэты. Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зброю. I мы гатовы гэта зрабіць, калі сустрэнем шчырае разуменне і згоду іншых краін (Звязда. 29.07.1976).
Выраз з біблейскай кнігі Ісаія (2, 4), які прарочыў, што прыйдзе час, калі народы «перакуюць мячы свае на аралы і коп’і свае на сярпы». Аралы (вытворнае слова ад агульнаслав. араць) — гэта ‘плугі’.
Перавярнуць горы <з кім, з чым>. Гл. варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы <з кім, з чым>.
Перайсці рубікон. Гл. рубікон перайсці.
Перакаці-поле. Агульны для ўсходнесл. м. Той, хто доўга не жыве на адным месцы, хто не мае пастаяннага прыстанішча. Думаць аб Левановічу, што ён ветраны чалавек, перакаці-поле, сёння тут, a заўтра там, — Зязюля не меў ніякай падставы (А. Рылько. Кумы).
Утвораны шляхам пераасэнсавання аднайменнай назвы стэпавай расліны, якая пасля выспявання, клубком адарваўшыся ад кораня, коціцца па зямлі, пераносіцца ветрам на вялікія адлегласці.
Перакрыць кісларод каму чаму. Агульны для бел і руск. м. Стварыць неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. дзейнасці. Гэта ўрад са мною змагаецца, ён перакрыў мне кісларод… (Р. Баравікова. Каханне дысідэнта).
Узнік, відаць, y выніку метафарычнага пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы. Хворым пры неабходнасці даюць кіслародную падушку з вентылем, якім рэгулюецца паток кіслароду.
Пераліванне з пустога ў парожняе. Агульны для ўсходнесл. м. Пустая балбатня, марная трата часу. Размова вялася між паненкамі і Саханюком аб справах другога зместу, аб іх знаёмых, адным словам, пачалося пераліванне з пустога ў парожняе (Я. Колас. На ростанях).
Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма пераліваць з пустога ў парожняе (гл.), мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў.
Пераліваць з пустога ў парожняе. Агульнаслав. (польск. przelewa'c z pustego w pr'ozne, чэшск. z pust'eho v pr^azdn'e prelivati, балг. преливам от пусто в празно і г.д.). Займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі. [Альжбета: ] Еш вот лепей, чымся з пустога ў парожняе пераліваць (Я. Купала. Паўлінка).