Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Праціраць (праседжваць) штаны. Агульны для ўсходнесл. м. Займацца канцылярскай ці іншай працай за пісьмовым сталом.
Чыноўніку перападае свая сціплая скібачка з алеем, ён жа штаны працірае на гасударавай службе (В. Дубінка. Дазваляльшчыкі).
У аснове фразеалагізма — крыху гіпербалізаваны вобраз аб працяглай сядзячай дзейнасці чалавека.
Працэс пайшоў. Агульны для ўсходнесл. м. Незваротны, неабарачальны рух у развіцці
Паходзіць з маўлення М. С. Гарбачова, які ў публічных выступленнях (1985–1991) даволі часта ўжываў гэты выраз. Параўн.: «Міхаіл Гарбачоў ставіў яе [перабудовачную рэйку] на вышыню, дазволеную статутам КПСС, плюс дадаваў некалькі сантыметраў ад сябе, астуджаючы і супакойваючы нецярплівых словамі: „Працэс пайшоў!“» (А. Кудравец).
Прачытаць паміж радкоў <што>. Гл. чытаць (прачытаць) паміж радкоў <што>.
Пробны камень каго, чаго, для каго, для чаго. Калька з ням. м. (Pr"ufstein). Тое, што дазваляе выявіць асноўныя ўласцівасці, якасці каго-, чаго-н. [Гарлахвацкі:] Гэта будзе пробны камень і для Чарнавуса. Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраметаваць мяне, як савецкага вучонага. Тады мы яго і выкрыем (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім).
Утвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучзння, якім называюць спецыяльны камень для вызначэння пробы каштоўных металаў.
Проста з моста. Агульны для бел. і польск. м. Адразу ж, без роздуму, не падумаўшы. Узяцца проста з моста за гэтую справу, нарабіць так можна шкоды для дзяржавы (Я. Купала. Над ракой Арэсай).
Першая частка выслоўя, якое ў XIX ст. ужывалася ў форме проста з моста, тарчма галавою і, як сведчыць І.Насовіч, пры абставінах, «калі хто пад выглядам праставатасці знарок рабіў якія-небудзь непрыемнасці ці страты».
Просяць (прасілі) кашы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. пры дзейніку, які абазначае назвы абутку, і мае сэнс ‘вельмі знасіліся, патрабуюць рамонту (чаравікі, боты і пад.)’. На новым боце падэшва амаль адвалілася, быццам падрэзаная па канту на левым таксама ледзь ліпела. — Кашы просяць, — прамовіў Лагуцін са смяшком (А. Савіцкі. Зямля раскажа).
У аснове фразеалагізма — супастаўленне дзіравага абутку з адкрытым ротам малога дзіцяці, які гэтай мімікай просіць есці.
Прыбіваць (прыбіць) да ганебнага слупа каго. Калька з руск. м. (пригвождать к позорному столбу). Клеймаваць ганьбай, сурова бічаваць каго-н. Шаройку
Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем караць злачынца, прывязваючы яго на плошчы да слупа для ўсеагульнага аглядання.
Прыбіраць y <свае> рукі. Гл. убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y <свае> рукі.
Прыводзіць (прывесці) да агульнага назоўніка. Паўкалька з руск. м. (приводить к общему знаменателю). Ліквідуючы адрозненні, ураўноўваць што-н. y якіх-н. адносінах. Звер мае прапановы са сваімі варыянтамі і прывядзі да агульнага назоўніка (А. Куляшоў. Я. Хелемскаму).
Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.
Прывядзенне чаго да агульнага назоўніка. Паўкалька з руск. м. (приведение к общему знаменателю). Ураўноўванне чаго-н. y якіх-н. адносінах з нівеліраваннем некаторых адметнасцей. Патрабуецца прывядзенне мастацкай сутнасці теора да агульнага назоўніка… (І.Жук. Коланавыя кампазіцыі ў рытмавым існаванні празаічнага тэксту).
Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.
Прыгожы пол. Калька з франц. м. (le beau sexe). Жанчыны. Вытлумачыць разумнымі прычынамі Мікалаевы перамогі над прыгожым полам немагчыма (І.Навуменка. Смутак белых начэй).
Усведамляецца як матываваны выраз.
Прыгрэць змяю на сваіх грудзях. Гл. змяю гадаваць на сваіх грудзях.
Пры душы. Агульны для бел. і польск. (przy duszy) м. У наяўнасці (быць у каго-н., мець што-н., звычайна грошы). Зірнуўшы на яго [сына], Міхал зразумеў, што ніякага фальварка ў яго сына ў Полшчы няма і наўрад ці ёсць капейка пры душы (К. Чорны. Світанне).
Склаўся, відаць, на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма за душой (гл.), y якім слова душа першапачаткова абазначала ‘ямачка на шыі пад кадыком, дзе раней насілі, хавалі грошы’.
Прыйдзе коза да воза. Агульны для бел., укр. і польск, м. Выкарыстоўваецца як выказванне пагрозы, папярэджання ці прароцтва, што хтосьці некалі адумаецца, пакаецца, звернецца з просьбай. Дык, значыць, будзеце заворваць? Па-суседску, значыць, не хочаце пагадзіцца?.. Што ж, рабеце, няхай і так будзе, мо калі… прыйдзе коза да воза… (П. Галавач. Спалох на загонах).