Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Гэта фразеалагізаваны крылаты выраз, ідзе ад аднайменнай назвы першага савецкага гукавога фільма (1931, сцэнарый М. Эка і А. Столпера). У фільме паказваецца шлях былых беспрытульнікаў да працоўнай камуны, да карыснай дзейнасці. Усе значэнні гэтага полісемантычнага фразеалагізма так ці іначай звязаны з першапачатковым ‘паваротны момант у жыцці, які дае права на карысную дзейнасць’.

Пуцяводная зорка. Фразеалагізм з такой жа вобразнасцю ёсць амаль ва ўсіх славянскіх мовах (параўн. y ням. м.: складаны назоўнік Leitstern — пуцяводная зорка). Першае значэнне фразеалагізма — ‘тое, што накіроўвае чыё-н. жыццё, дзейнасць’. Памяць

роднай зямлі стала пуцяводнай зоркай у жыцці і Ягора Захаравіча (Полымя. 1983. № 3). У фразеалагізме развілося і другое значэнне — ‘чалавек, які вызначае чыё-н. жыццё, дзейнасць’: У жыцці ты будзь мне зоркай пуцяводнай (Я. Журба. Маё жаданне).

Склаўся на аснове евангельскай легенды. Паводле аднаго з хрысціянскіх міфаў, вешчуны, убачыўшы на небе зорку, якая была знакам таго, што нарадзіўся Ісус, пайшлі шукаць яго. «I зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, нарэшце прыйшла і спынілася над месцам, дзе было дзіця».

Пушку(-і) заліваць каму. Уласна бел. Бессаромна лгаць, пускаць пагалоскі. Згубы-ы захацелі… Нішчыце народ… A нам пушку заліваеце-э… (Ц. Гартны. Сокі цаліны).

Утварыўся, відаць, y выніку кантамінацыі рускага выразу лить пушку і дзеяслова заліваць y значэнні ‘хлусіць, ілгаць’. Гісторыя выразу ліць пушку такая ж, як і ў фразеалагізма заліваць кулі (гл.). Іншая магчымая трактоўка: выраз, як мяркуе В. М. Макіенка, мог утварыцца шляхам нарашчэння слова пушка да дзеяслова заліваць (ліць) ‘ілгаць’ пры адначасовай рэалізацыі і значэння ‘рабіць што-н. з расплаўленага рэчыва’.

Пыл пускаецца ў вочы каму. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Робіцца падман каго-н. з мэтай стварыць пэўнае ўражанне. Выбаршчыкі ўспомнілі і тое, як пускаўся пыл у вочы, як цягалі прадукты з крамы ў краму па шляху высокага начальства ў час наведвання горада і вобласці Лігачовым… (С. Законнікаў. Выбары па-віцебску…).

Фразеалагізм, структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, склаўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага пыл пускаць у вочы (гл.).

Пыл пускаць у вочы. Агульны для бел. і руск. (пыль пускать в глаза) м. Дурыць, марочыць каго-н., выхваляючыся сабой. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена (І.Навуменка. Ноч y літоўскім гарадку).

Блізкія па вобразнасці фразеалагізмы ёсць y іншых мовах; напрыклад, y балг. — хвьрлям прах в очите (кідаць пыл у вочы), y серб. — харв. — бацати прашину у очи (кідаць пыл у вочы), y польск. — rzuca'c piaskiem w oczy), y чэшск. — sypat pisek do oci, y ням. — Sand in die Augen streuen (сыпаць пясок у вочы). Магчыма, усе яны выходзяць з адной крыніцы — з латыні, дзе pulverem ob oculos adspergete — ‘пыл у вочы сыпаць’. Адносна ўзнікнення гэтага выразу ёсць шмат гіпотэз. Найбольш прымальная з іх, відаць, тая, якая вытлумачвае сувязь паміж сучасным значэннем фразеалагізма і першапачатковым. Яго паходжанне звязваецца з народным павер’ем пра ведзьмакоў і ведзьмаў, якія часам нібыта з’яўляюцца ў віхрах і дураць, марочаць людзей,

пускаючы, кідаючы ім y вочы пыл.

Пыл (туман) y вочы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пыль в глаза, укр. пыл в очі). Падман з мэтай стварыць няправільнае ўражанне. A клятвы?.. A прызнанні?.. Няўжо гэта была гульня ў каханне?.. Усё гэта, мусіць, быў пыл у вочы? (А. Ставер. Завіруха).

Назоўнікавае ўтварэнне на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма пускаць пыл (туман) y вочы каму (гл.) ‘выхваляючыся, падманваць каго-н., ствараць падманлівае ўражанне аб сабе’.

Пытанне жыцця і смерці. Калька з франц. м. (question de vie et de mort). Самае важнае, самае істотнае. Пытанні жыцця і смерці.. паўставалі перад ім [Клімёнкам] на ўвесь рост, засланялі ўсё астатняе (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля).

Выраз антытэзнай пабудовы.

Пяро ўставіць (уваткнуць) каму. Уласна бел. Пакараць каго-н., прагнаўшы адкуль-н. Хацелі табе пяро ўставіць і дарэмна не ўставілі. Пашкадавалі, думалі — паправішся (К. Крапіва. Канец дружбы).

Узнікненке выразу звязваецца з дзіцячым спосабам караць аваднёў утыканнем сцяблінкі ў брушка (параўн. y апавяданні В. Каваля «Сіняя восень»: «Над іх галовамі.. гулі авадні. Гарась злавіў аднаго на сваім носе і, утыркнуўшы саломінку ў яго брухастае цела, пусціў»). Слова пяро ў спалучэнні ўставіць пяро авадню мела незвычайны сэнс: гэта і ‘сімвал палёту’, і ‘сродак запаволіць палёт’. Словазлучэнне фразеалагізавалася і стала ўжывацца ў дачыненні да людзей. Параўн. кантэкст, дзе сувязь фразеалагізма з прататыпам асабліва відавочная: «Не Маскву яму, а дулю! — Не збылося, як хацеў: мы пяро яму ўваткнулі, — ён ад нас і паляцеў» (К. Крапіва). Можна таксама звязваць паходжанне фразеалагізма з арго крымінальнікаў, дзе пяро — ‘нож’. Параўн. y апавяданні Я. Таўшчэзнага «Аперацыя „Рэмбрант“»: «— Дзяшоўка! — зароў Віцька… — 3-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў!»

Пярун яго (яе, іх) ведае. Агульны для бел. і польск. (piorun go wie) м. Невядома. — I што яны думаюць рабіць з намі? — Пярун іх ведае… (І.Сіняўскі. На правым флангу).

Узнік па аналогіі з фразеалагізмам бог яго ведае. Першапачаткова пярун тут не ‘аглушальны ўдар грому’, a ‘бог грому і маланкі ва ўсходніх славян’.

Пярэдні край чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Найважнейшы, самы адказны ўчастак. Падборка «Пярэдні край навукі» расказвае аб тых пераўтварэннях, якія адбываюццаў апошнія гады ў горадзе Обнінску… (ЛіМ. 6.10.1972).

Выраз склаўся нядаўна — пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэта метафарычна пераасэнсаваны ваенны тэрмін пярэдні край — ‘першая лінія ў раёне баявых дзеянняў’ Параўн.: «З адцзяленнем разведчыкаў дзень назіраем за пярэднім краем немцаў, пазначаючы на карце агнявыя кулямётныя кропкі» (Ф. Шкірманкоў).

Пясок сыплецца з каго. Відаць, калька з англ. м. (the sands are running out). Хто-н. вельмі стары, слабы. Бач ты, выскаляецца, a з самога ўжо пясок сыплецца (М. Лынькоў. На чырвоных лядах).

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2