Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Паводле паходжання гэта «абломак» выслоўя больш поўнай формы, якое цяпер ужываецца без другой, тлумачальнай часткі. У збор-ніках І.Насовіча, Е. Раманава, М. Федароўскага падаецца з сэнсаўтваральнай часткай: Прышый кабыле хвост, а ў яе свой ёсць.
Псаванне крыві. Уласна бел. Непрыемнасці, моцнае раздражненне. Мыслі аб выездзе з Ташкента палохаюць… Будзе многа клопатаў і псавання крыві (Я. Колас. Дзённікі).
Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма псаваць
Псаваць кроў каму; многа, нямала, колькі і пад. папсаваць крыві Калька з франц. м. (se faire du mauvais sang). Рабіць непрыемнасці каму-н., моцна раздражняць каго-н. Баламутны сын многа папсаваў крыві Паўлу і працягвае псаваць (І.Навуменка. Якая доўгая вайна).
Узнікненне фразеалагізма грунтуецца на ўяўленні, што ў чалавека пры яго раздражненні псуецца кроў, бо ў яе паступае занадта многа жоўці.
Птушынае малако. Калька з грэч. м. (gala omithon, літаральна «малако птушынае»). Ужыв. са значэннямі ‘птушкамлечнік’, ‘нешта неверагоднае, казачнае, яўна немагчымае (часцей пра ежу)’ і ‘вельмі смачны торт, a таксама цукеркі асобнага гатунку’.
Гл. ілюстрацыі да гэтых значэнняў і гістарычна-этымалагічную даведку пра фразеалагізм на с. 13–15.
Пудзіла агароднае. Уласна бел. Непрыгожа адзеты ці пусты, варты смеху чалавек. — Дурніца! Пудзіла агароднае! Што нарабіла?! — з кулакамі кінуўся Анатоль да Пігулеўскай, але тут жа ачомаўся, выскачыў за дзверы (А. Кандрусевіч. Кругі на Белай паляне).
Утвораны праз супастаўленне чалавека з пудзілам, якое выстаўляецца ў агародзе для адпуджвання птушак.
Пужаная варона. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пуганая ворона, укр. лякана ворона). Залішне асцярожны чалавек, які з-за перажытых выпрабаванняў баіцца нават таго, што не пагражае яму небяспекай. — Хто Васіля пабіў, га, Шылькевіч? — Нея… — Дарэмна білі. Васіль нічога не ведаў. Тут вам верхавод, хаця і папаў па галаве, моцна прамахнуўся. — Пужаная варона… (У. Шыцік. Ускосныя доказы).
Паходзіць з прыказкі Пужаная варона куста баіцца.
Пуп зямлі. Калька з грэч. м. Самы важны, самы галоўны; лепшы за ўсіх. Нічога — гэта не самае лепшае, безумоўна, аднак лепш, чым задзіраць нос і думаць, што ты пуп зямлі (І.Шамякін. Крыніцы).
Мяркуюць, што ў грэч. м. выраз трапіў з талмуда. Паводле старажытнаяўрэйскіх рэлігійных уяўленняў, пуп, або цэнтр, зямлі ў Іерусаліме, y алтары храма; адсюль Бог, кінуўшы ў мора камень, пачаў стварэнне свету. Такое ўяўленне пра святое месца, пуп зямлі, знаходзім і ў некаторых старажытнарускіх літаратурных помніках («Хождение в Иерусалим игумена Даниила»).
Пусканне пылу ў вочы. Агульны для ўсходнесл. м. Стварэнне падманлівага ўражання пра сябе з выхвальваннем і паказам чаго-н. Падобныя нараканні, апрача непатрэбнай мітусні і пускання
Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пыл пускаць у вочы (гл.), мае катэгарылльнае значэнне прадметнасці і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў.
Пускаць (пусціць) пробны шар. Калька з франц. м. (envoyer un ballon d’essai). Разведваць, высвятляць што-н., ужываючы якія-н. прыёмы, хітрыкі. — Ну як?.. —Ды паступова разгортваецца клубок, — невядома з якой прычыны пусціў я пробны шap. — Але да канца ўсё яшчэ далёка (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі).
Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў аэрастатыцы. Шар, напоўнены газам, лягчэйшым за паветра, пускаюць для выпрабавання ўмоў палёту.
Пускаць пыл у вочы каму. Гл. пыл пускаць у вочы каму.
Пустая малатарня. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў. Гэта ж у нас з масавіком-забаўнікам як было?.. Пустая малатарня. Толькі і клёку, што язык па-за вушшу ходзіць (А. Петрашкевіч. Трывога).
Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з пустой малатаркяй, якая, калі яе барабан не запоўнены сцёбламі збажыны, пачынае прарэзліва гусці.
Пусціць чырвонага пеўня <каму, куды, дзе>. Агульны для ўсходнесл. (руск. пустить красного петуха, укр. пустити червоного півня) і польск. (pu'sci'c czerwonego koguta) м. Вобраз чырвонага пеўня лёг у аснову адпаведнага выразу ў чэшск. (posadit cerveneho kohouta na strechu), y ням. (den roten Hahn aufs Dach setzen) мовах. Выраз абазначае ‘зламысна падпаліць што-н.’ У жніўні сорак другога мы зрабілі нядоўгі рэйд за Дняпро. Мелі мэту — сарваць акупантам хлебанарыхтоўкі, пусціць чырвонага пеўня на іх склады (І.Шамякін. Снежныя зімы).
Узнікненне фразеалагізма звязваецца з тым, што ў славян сімвалам бога агню быў певень. Быў і звычай ахвяравання пеўня, каб залагодзіць, зрабіць літасцівым бога агню.
Пуцёўка ў жыццё. Паўкалька з руск. м. (путевка в жизнь). Ужыв. са значэннямі: 1) падтрымка на пачатку якой-н. дзейнасці, 2) веды, навыкі і пад. як магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю, 3) права на прыгоднасць да выкарыстання. Дапамагчы выпускнікам школы знайсці сваё месца ў жыцці закліканы педагагічныя калектывы, органы народнай асветы… (Настаўн. газ. 5.06.1976). Плоткінай я даў пуцёўку ў жыццё. Трэці разрад мае (В. Мыслівец. Задняпроўцы). Калі такое слова дасць новую фарбу, новае сэнсавае адценне, дык яму можна даць пуцёўку ў жыццё (К. Крапіва. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы).