Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Плоць ад плоці каго, чыёй. Запазыч, з царк. — слав. м. Ужываецца са значэннямі ‘роднае дзіця’ ці ‘плён каго-н., чаго-н.’. Жбан гліняны павіс на плоце — плоць ад вясковай плоці (А. Вярцінскі. Прадмесце).

Крыніца фразеалагізма — тая ж біблейская легенда пра стварэнне Евы з Адамавага рабра, з якой паходзіць фразеалагізм косць ад косці (гл.). I семантыка абодвух фразеалагізмаў аднолькавая.

Плоць і кроў чыя, каго. Відаць, калька з ням. м. (Fleisch und Blut). Ужыв. са значэннямі ‘роднае дзіця (пра кроўную роднасць)’

і ‘спараджэнне, дзецішча каго-, чаго-н. (пра ідэйную роднасць)’. Ян шкадаваў сына не толькі як роднага чалавека — сваю плоць і кроў — але і як работніка, без якога занепадзе гаспадарка (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка). Гэтыя недахопы зыходзяць ад вашых таварышаў, ад людзей вашай плоці і крыві (Маладосць. 1958. № 3).

Склаўся на базе семантычна тоесных фразеалагізмаў плоць ад плоці, кроў ад крыві, косць ад косці ў выніку аб’яднання першых кампанентаў двух выразаў. Узнікненне гэтых фразеалагізмаў звязана з біблейскім аповедам пра стварэнне першых людзей на зямлі. Паводле Бібліі, Адам, прачнуўшыся і ўбачыўшы Еву, зробленую з яго рабрыны Богам, сказаў: «Вось гэта косць ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй».

Плысці за вадой. Уласна бел. Пасіўнічаць, прыстасоўваючыся да абставін. Магдаліна заўпарцілася. Хопіць плысці за вадой. І заявіла, што здасць усе іспыты (Л. Рублеўская. Пярсцёнак апошняга імператара).

Магчыма, склаўся пад уплывам сінанімічнага фразеалагізма плысці па цячэнні — калькі з ням. ці франц. м. (гл.).

Плысці (плыць) па цячэнні. Калька з ням. (mit den Strom schwimmen) ці франц. (se laisser aller au courant) м. Дзейнічаць пасіўна, вяла, прыстасоўваючыся да абставін, не выказваючы супраціўлення. [Ясевіч] прывык, відаць, абыходзіць вострыя вуглы. I цяпер вось ён не рашаецца пераадолець у сабе гэтай прывычкі, плыве па цячэнні (А. Дзятлаў. Начное неба ў ліпені).

Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння, пры пераасэнсаванні якога актуалізацыю атрымала патэнцыяльная сема ‘плысці без асаблівых намаганняў’.

Плысці (плыць) супраць цячэння. Калька з ням. м. (gegen den Strom schwimmen). Дзейнічаць наперакор усяму. «Сярод нас, — гаварыў прадстаўнік Мадагаскара, — існуе група краін, якія плывуць супраць цячэння…» (А. Вярцінскі. Дзве дыпламатыі на паверку).

Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння.

Плячом к плячу (да пляча). Калька з ням. (Schulter an Schulter) або ангп. (shoulder to shoulder) м. Ужыв. са значэннямі: 1) зусім побач, y непасрэднай блізкасці, адзін каля аднаго (ісці, ехаць, стаяць, сядзець і пад.), 2) разам, вельмі дружна, y цесным адзінстве (жыць, працаваць, змагацца і пад.). І мы не забудзем ніколі, суседзі мае, землякі, як роднаму ў хаце пісалі, сядзелі — плячо да пляча (А. Бялевіч. Высокі поўдзень). Нам дружыць патрэбна між сабою і стаяць за мір — плячом к плячу, — сустракаць вас не на полі бою, a на фестывалях я хачу (М. Смагаровіч. Маё выступленне).

1-е значэнне ўзнікла шляхам сінекдахічнага пераносу: па назве часткі называецца цэлае. 2-е

ж значэнне развілося на аснове 1-га метафарычным шляхам.

Плячысты на жывот. Уласна бел. Прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці. Шмыг узяў дзве смятаны, два гуляшы, два куфлі піва, разлічыўся каля касы. — Плячысты на жывот, — жартам, мусіць> сказаў начальнік цэха Мамалыга. — A рабіць не хоча (В. Мыслівец. Гарачая сталь).

Выраз каламбурнага характару. Утвораны на ўзор шматлікіх фразеалагізмаў тыпу востры на язык, лёгкі на ногі. Упершыню ў літаратурнай мове выкарыстаны ў вершы К. Крапівы «Фрыцавы трафеі» (1941): «Сала, масла, цукар, мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць».

Повен рот. Паўкалька з руск. м., абазначае ‘вельмі многа’ і, як правіла, ужываецца з прыфразеалагічным словам турбот. Трэба было мець смякалку ў руках дзяржаць Міхалку, пад сваім аховам, і Таклюсю, і Map’янку, — npocma з самага ўжо ранку навучай іх словам. Ну, як бачыце, турбот y Мікіты повен рот (Я. Колас. Як поп зрабіўся авіятарам).

Ёсць меркаванне, што выраз узнік з прыказкі Хлопот полон рот, a перекусить нечего ў выніку яе скарачэння.

Поле зроку. Калька з англ. м. (the field of vision). Ужыв. ca значэннямі ‘прастора, якая акідваецца вокам’ і ‘кола праблем, інтарэсаў, клопатаў і пад.’. Разведчыкі крочылі далей. Тым часам з поля зроку знікла гравійка (І.Навуменка. Смутак белых начэй). У поле зроку празаіка ўсё шырэй уваходзяць такія паняцці, як «час», «пасляваенныя цяжкасці», «сярэдзіна дваццатага стагоддзя» (М. Тычына. У лабірынце чалавечага жыцця).

Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго першым значэнні — сэнсаўтваральныя, суадносныя з перыферыйнымі значэннямі адпаведных слоў. Другое значэнне развілося на базе першага і абазначае абстрактны прадмет.

Порах сыплецца з каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Хто-н. вельмі стары, слабы. Я не з тых, хто трымаецца за пасаду як клешч. 3 яго, беднага, порах сыплецца, a ён усё падскоквае, дае ўстаноўкі, камандуе, не заўважаючы, што выпусціў лейцы з рук і за яго робяць другія (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны).

Утварыўся, відадь, y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да старога каня, калі з яго ў выніку захворвання скуры сыплюцца дробныя лусачкі. Слова порах, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча і ў слоўніках сучаснай укр. м., мае, апрача агульнавядомага значэння, сэнс ‘пыл, прах’. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў семантычна тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м.

Порах(-у) не выдумляць (не выдумаць). Агульны для ўсходнесл. іпольск. (prochu nie wymy'sla'c) м. Нічога новага, свайго, арыгінальнага не ствараць. — Пра нас можна не гаварыць! — ужо крычыць Мудрык. — Мы порах не выдумляем. Але я казаў і буду казаць, што раўняць сапраўднага вучонага і няхай сабе найлепшага рабочага нельга (І.Навуменка. Бульба).

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...