Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У старажытныя часы і ў перыяд сярэднявечча было нямала выпадкаў, калі палкаводцы, высадзіўшы войска на чужой тэрыторыі, спальвалі свае караблі, каб адрэзаць шлях да адступлення; войску заставалася толькі перамагчы ворага або загінуць.
Палка з двума канцамі. Паўкалька з руск. м. (палка о двух концах). Тое, што можа скончыцца добра і дрэнна. Бытуе думка, што меліярацыя — гэта палка з двума канцамі. Калі раней чалавек не мог прадукцыйна выкарыстаць мільёны гектараў зямлі з-за балота, дык цяпер, пасля асушэння, яму пагражае, наадварот, дэфіцыт вады (ЛіМ 29.04.1983).
Адны
Палкі ў колы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. палки в колеса, укр. палки в колеса). Наўмысныя перашкоды ў якой-н. справе. Кандрацьева ўсё робіць на зло новаму старшыні. Яму і так цяжка даводзіцца, a тут замест апоры — палкі ў колы (Звязда. 21.02.1986).
Назоўнікавае ўтварэнне, «абломак» дзеяслоўнага фразеалагізма ставіць палкі ў колы каму, чаго ‘знарок перашкаджаць каму-, чаму-н.’.
Пальма першынства. Паўкалька з ням. м. (die Palme der Priorit"at). Перавага над іншымі, першае месца. — Пальмы першынства, безумоўна, заслугоўвае гэтая цудоўная карціна, — безапеляцыйна сказаў адзін з членаў журы (ЛіМ. 16.04.1977).
Этымалагічнай асновай выразу з’яўляецца звычай старажытных грэкаў узнагароджваць пальмавай галінкай — сімвалам найвышэйшай славы — пераможцаў на алімпійскіх гульнях ці іншых спаборніцтвах.
Пальцам не варухнуць (не паварушыць). Гл. <і> пальцам не варухнуць (не паварушыць, не паварухнуць).
Пальца ў рот не кладзі каму. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. такі, што з ім трэба быць асцярожным. Мяккацелы, кажаце? Не-е. Яму таксама пальца ў рот не кладзі (А. Макаёнак. Таблетку пад язык).
Узнік y выніку скарачэння прыказкі Не кладзі сабаку пальца ў рот, бо адкусіць. Параўн. і такі варыянт, занатаваны ў зборніку Я. Ляцкага: Не кладзі яму пальца ў рот: y яго мядзведжы паварот, a воўчы паглёд. Як спадчына прыказкі — застыласць фразеалагічнага дзеяслоўнага кампанента ў другой асобе адз. л.
Пальчыкі абліжаш (-аце). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі смачны, прыемны’ і ‘вельмі добры, прывабны, выклікае захапленне’. Нічога, хлопцы, прыходзьце праз два гады. Такі будзе вінаград — пальчыкі абліжаце (Г. Васілеўская. Малюнак на снезе). — Прыйдзе і ён… Пабачыш, які хлопец. Пальчыкі абліжаш, — захаплялася Куля (Р. Сабаленка. Лора).
Першапачаткова ўжываўся ў дачыненні да яды; мелася на ўвазе: яда такая смачная, што ўсю з’ясі і нават пальчыкі абліжаш. Другое значэнне развілося ў фразеалагізме, калі ён пачаў ужывацца пры дзейніку са значэннем асобы ці канкрэтнага або абстрактнага прадмета.
Паляванне на ведзьмаў. Калька з англ. м. (witch-hunt). Вышукванне ўнутраных ворагаў, пераслед праціўнікаў існуючага рэжыму. Другая палова 20-х гадоў — ці не адзін з найбольш складаных перыядаў у гісторыі
Узнікненне фразеалагізма звязана з практыкай інквізіцыі — судова-паліцэйскай установы каталіцкай цэрквы для барацьбы з ерэтыкамі, вальнадумцамі, антыцаркоўным і антыфеадальным рухам. Створаная на пачатку XIII ст., яна праіснавала ў краінах Заходняй Еўропы да канца XVII ст. (у Вялікім княстве Літоўскім была ўведзена ў 1436 г. і скасавана праз 43 гады). У часы інквізіцыі знішчана каля 9 мільёнаў чалавек, нярэдка спальваннем на вогнішчах. Спальвалі і псіхічнахворых, якіх называлі ведзьмамі ці ведзьмакамі. Іх вылоўлівалі, палявалі на іх. Дарэчы, перыяд сталіншчыны, калі праводзіліся савецкія масавыя чысткі, y замежным друку параўноўвалі з сярэдневяковым «паляваннем на ведзьмаў».
Паляцець у тартарары. Гл. ляцець (паляцець) y тартарары.
Памахаць пасля бойкі кулакамі. Гл. размахваць (махаць, памахаць) пасля бойкі кулакамі.
Паміж іншым. Гл. між (паміж) іншым.
Паміж молатам і кавадлам. Гл. між (паміж) молатам і кавадлам.
Паміж намі застанецца, будзе. Уласна бел. Строга сакрэтна. [Язва: ] Чорт з табой, я не напішу, што ты чытаў ёй чужыя вершы, гэта застанецца паміж намі (К. Крапіва. Мілы чалавек).
Узнік на аснове фразеалагізма між намі <кажучы> (гл.).
Паміж намі <кажучы>. Гл. між (паміж) намі <кажучы>.
Паміж небам і зямлёй. Гл. між (паміж) небам і зямлёй.
Паміж Сцылай і Харыбдай. Гл. між (паміж) Сцылай і Харыбдай.
Відаць (відно) пана па халявах. Запазыч. з польск. м. (zna'c pana ро cholewach). (Відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. — Відаць пана па халявах, — кідае ў адрас аўтара Канстанцін Міхайлавіч. — Чуеш, які пах з яго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе).
Вядомы ўкраінсхі фалькларыст XIX ст. М. Номіс узнікненне фразеалагізма звязвае з тым, што даўней польскія паны абувалі каляровыя саф’янавыя боты. Іх пасля даношвалі слугі, прышыўшы да каляровых халяў чорныя галоўкі і гэтым вылучаючыся сярод іншых людзей.
Па нутры каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. по нутру, укр. по нутру). Падабаецца. Думаць пра завод — гэта перш за ўсё думаць пра людзей. A гэта яму [Голубу] не па нутры (Э. Ярашэвіч. Святло імя Твайго).
Выраз часцей ужываецца з адмоўем не, якое захоўвае значэнне адмоўнай часціцы. Як лічыў А. А. Патабня, літаральны сэнс выразу быў тахі: «не па страўніку ежа». Параўн. y А. С. Пушкіна: «… тому и пища по нутру и все доступны наслажденья». Пасля выраз пашырыў свае лексіка-фразеалагічныя сувязі. Напрыклад, y паэме «Энеіда навыварат» (1845) чытаем: «Дзявуха па нутру была». Ужываючыся пры абавязковым дзеяслове-суправаджальніку прыйсціся, выраз атрымлівае значэнне ‘даспадобы’: «[Вішням], мабыць, не па нутры прыйшлася туташняя вільготная і тлустая зямля» (А. Жук).