Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Выраз успрымаецца як матываваны, хоць і з нерэальным вобразам у яго аснове, пабудаваным на супрацьпастаўленні прыметнікаў-сінонімаў пусты і парожні.

Перамыванне костачак каго, чыіх. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘абгавор, пляткарства’ і ‘асуджэнне, крытыка чыіх-н. недахопаў’. Вельмі шкоднай справай з’яўляецца і перамыванне костачак знаёмых або суседзяў (Р. Лазуркін. Калі хочаш быць здаровым). Душа выкладчыка Гайдука трымцела. Ужо ішло перамыванне яго костачак — перавыбіралі па конкурсе (Р. Семашкевіч.

Бацька ў калаўроце).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма перамываць костачкі (каму, каго, чые). Пра яго паходжанне гл. y слоўнікавым артыкуле перабіраць па костачках каго.

Перамываць костачкі каму, чые, каго. Гл. костачкі (косці) перамываць каму, чые, каго.

Перамяніць пласцінку. Гл. мяняць (змяніць, перамяніць) пласцінку.

Перастала біцца сэрца каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. памёр ці загінуў. Перастала біцца сэрца чалавека, які прысвяціў жыццё роднай Беларусі, yce сілы і вопыт аддаў служэнню грамадству (ЛіМ. 7.07.2000).

Узнік y выніку метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з’яў прычынна-выніковага характару. Магчыма, сфармаваўся пад уплывам іншага выразу — (пакуль) сэрца б’ецца (гл.) — калькі з франц. м.

Пераяда вантроб. Уласна бел. Той або тое, хто ці што страшэнна назаляе, даводзіць да адчаю. Пасынка самога [старая] баіцца трохі чапаць. Злосны і на язык востры — адсячэ адразу, аж абліжашся… Над газетамі ўсё сядзіць, спусціўшы нос. Ох, гэтыя газеты! Гэта ёй пераяда вантроб. Яна на іх глядзець не можа (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пераядаць вантробы каму ‘страшэнна хваляваць каго-н., дакучаючы чым-н. непрыемным’.

Персона нон грата. Транслітэрацыя лац. выразу persona non grata. Ужыв. са значэннямі ‘дыпламат ці проста замежны грамадзянін, які страціў давер з боку ўрадавых устаноў той дзяржавы, дзе ён знаходзіцца’ і ‘грамадзянін, нераўнапраўны ў сваёй краіне, непажаданы для ўлад’. Персона нон грата бываюць не толькі дыпламаты, але і звычайныя замежныя грамадзяне, якія парушаюць законы краіны, у якую прыехалі (ЛіМ. 7.09.2001). Хай вам імя — легіён. Ды жыць не ўмееш багата, не ўмееш нажыць мільён, — ты — персона нон грата (А. Вярцінскі. Бедныя, бедныя беднякі).

Першапачаткова гэта быў дыпламатычны тэрмін для абазначэння асобы, кандыдатура якой на пост дыпламата ў пэўнай краіне была гэтай краінай адхілена.

Перці супраць ражна. Паўкалька з царк. — слав. м. Пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу. — Сыдзі з дарогі, кажу табе! — Не пры супроць ражна, a то і табе будзе (П. Галавач. Рубанаўскі вузел).

У Евангеллі (Дзяянні, 9,5; 26,14) расказваецца, як Саўлу аднойчы пачулася папярэджанне з неба: «Жестоко ти есть противу рожну прати» (цяжка табе супраць ражна перці). Слова ражон абазначала ‘востры кол’ (гл. лезці на ражон).

Першай гільдыі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘найвышэйшай

якасці, адметны (майстар, штукар і пад.)’ і ‘самы заўзяты, з крайнім праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.)’. — A чыя ж то скрыпка гэта? — зноў спытаўся гаспадар. — A яго! О, граць ён мэта: першай гільдыі штукар! (Я. Колас. Сымон-музыка). A то, штоя цябе, абібока, трымаю на ўчастку, дык гэта правільна? Ты ж дармаед першай гільдыі (В. Супрунчук. Вышыня).

Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў царскай Расіі дастасоўвалася да аднаго з саслоўнапа-датковых разрадаў купецтва. У залежнасці ад велічыні капіталу купцы падзяляліся на тры гільдыі. Самая высокая — першая гільдыя. Параўн.: «Я-я-я не дазволю… Я-я-я першай гільдыі рыбны купец…» (М. Лынькоў).

Першая ластаўка. Фразеалагізм з moй самай вобразнасцю ёсць таксама ў руск., укр., польск., чэшск., балг. мовах. Абазначае ‘першапачатковыя прыметы чагосьці’ і ‘пачынальнік чаго-н.’. Усюды, дзе ў першыя пасля вайны гады бываў Высоцкі, паказвалі новыя кароўнікі, цялятнікі, канюшні, свінарнікі. Гэта былі нібы першыя ластаўкі мірнага жыцця (І.Навуменка. Замець жаўталісця). Нарэшце, ролю першай ластаўкі бярэ на сябе адзін з найбольш салідных членаў дэлегацыі — паважаны дзеяч мастацтва, таварыш з поўна выяўленай сівізной (Я. Брыль. Вачыма друга).

Прататып фразеалагізма — свабоднае словазлучэнне: першая ластаўка, што вярнулася з цёплых краін, — прымета вясны. Пра гэта і прыказка-прымета: Ластаўка вясну пачынае, a салавей канчае. Мяркуюць таксама, што ўзнікненне выразу звязана з байкай Эзопа, з яе радком «Адна ластаўка вясны не робіць».

Першая скрыпка. Агульны для бел., руск. і польск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) галоўная, кіруючая, вядучая роля ў чым-н., 2) самая галоўная, найбольш уплывовая асоба ў якой-н. галіне, справе і пад. Няважна, што ў гэтай падрыхтоўцы першая скрыпка належала не яму [Кашыну] і многае рабілася насуперак яго волі (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Мікола зразумеў толькі, што першай скрыпкай з ’яўляецца Кастусь (М. Машара. I прыйдзе час…).

Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма іграць першую скрыпку (гл.).

Першы-лепшы. Агульны для бел., укр. (перший ліпший) іпольск. (pierwszy lepszy) м. Ужыв. са значэннямі ‘любы чалавек, які трапіцца’ і ‘няважна які, любы’. Выйду раніцай на шлях, дам пару злотых першаму-лепшаму, абы конь добры папаўся, дык, калі добра ўсё пойдзе, адвячоркам і там буду (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Ану, скочце, хлопцы, ды здыміце трох-чатырох першых-лепшых варот (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні).

Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма першы сустрэчны (гл.) — калькі з франц. м. Выкарыстаны адзін з яго кампанентаў, a другі — абумоўлены рыфмай.

Першы сустрэчны (стрэчны). Калька з франц. м. (le premier venu, літаральна ‘першы, які прыйшоў, прыехаў’). Любы чалавек, які трапіцца. Павінна быць больш строгая канспірацыя. Нельга давяраць першаму сустрэчнаму (І.Новікаў. Да світання блізка).

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...