Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Пракладаць (правкладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу (шлях). Калька з франц. (faire son chemin) або ням. (seinem Weg machen) м. Ужыв. са значэннямі ‘дабівацца добрага становішча, поспеху ў жыцці’ і ‘пераадольваючы супярэчнасці, атрымліваць распаўсюджванне, развіццё, прызнанне і пад.’. Твор… не мог не выклікаць гарачага пратэсту супраць такога жыцця, жадання вырвацца, пракласці сабе шлях да лепшай долi (К. Крапіва. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа). Сітуацыя ў

літаратурна-мастацкай крытыцы даволі супярэчлівая. У яе дзейнасці назіраюцца разнародныя тэндэнцыі, новае пракладвае сабе дарогу ў сутыкненні са старым (М. Мушынскі. Ад размоў пра поспехі ўстрымаемся).

Фразеалагізм з жывой унутранай формай.

Пракласці дарогу каму, чаму куды. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму; куды.

Пракласці першую баразну. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну.

Пракласці сабе дарогу. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу.

Пракрустава ложа. Паўкалька з франц. (lit de Procruste) ці англ. (the Procrustean bed) м. Мерка, пад якую сілком, штучна падганяюць ці прыстасоўваюць што-н. Сам я не вельмі люблю дзяліцца думкамі. I не таму, што яны ганебныя. Яны не лезуць у пракрустава ложа звычнага, прынятага… (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі).

Склаўся на аснове старажытнагрэчаскага міфа пра разбойніка Пракруста. Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка.

Пралажыць дарогу каму чаму, куды. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму, куды.

Пралажыць першую баразну. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну.

Пралажыць сабе дарогу. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу.

Прамачыць горла. Калька з ням. (sich die Kehle anfeuchten) ці франц. (se rincer la sifflet) м. Выпіць трохі спіртнога. Кажу я Базылю: y кутку дзе прысядзем і горла прамочым, жывату дарадзім (В. Дунін-Марцінкевіч. Халімон на каранацыі).

Фразеалагізм усведамляецца як матываваны.

Праметэеў агонь. Агульны для ўсходнесл. м. Незгасальнае імкненне да высакароднай мэты. У вашай душы не патух праметэеў агонь (М. Гамолка. Шосты акіян).

Склаўся на аснове грэчаскіх міфаў пра тытана Праметэя — «самага высакароднага святога і мучаніка ў філасофскім календары» (К. Маркс). Паводле міфаў, Праметэй — багаборац і абаронца людзей. Ён выкраў з Алімпа, ад багоў, агонь і аддаў людзям, зрабіў для людзей яшчэ шмат чаго добрага: навучыў астраноміі, медыцыне, пісьму, чытанню, вадзіць караблі і інш. За гэта раззлаваны Зеўс, вярхоўны бог грэкаў, загадаў прыкаваць Праметэя да каўказскай скалы. Сюды кожную раніцу прылятаў вялізны арол і дзёўб печань прыкутага, a

яна зноў загойвалася за коч. У гонар Праметэя ў Афінах святкавалі праметэі (бег з факелам і перадача яго з рук у рукі).

Прамываць (прамыць) мазгі каму. Калька з англ. м. (brainwash). Павучаючы каго-н., уздзейнічаючы на каго-н., схіляць да іншага, пабуджаць змяніць паводзіны, погляды і пад. Сёння Цімка мне мазгі прамываў. У камсамол рэкамендаваў (І.Шальманаў. Цагельня).

Складаны англійскі дзеяслоў скалькаваны па частках — як двухкампанентны выраз. Першапачаткова абазначаў ‘уздзейнічаць на псіхіку чалавека спецыяльнымі медыцынскімі прэпаратамі’.

Прамыўка мазгоў. Агульны для ўсходнесл. м. Строгая вымова, праборка, наганяй. Мяккае, абабітае дэрмацінам [крэсла], Шалянок падсоўваў таму наведвальніку, да якога меў важную просьбу ці іншы інтарэс, a калі ўжо выклікаў на «прамыўку мазгоў», дык мяккага крэсла не прапаноўваў, добра, калі кіне халодным вокам на цвёрдае (В. Карамазаў. Спіраль).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма прамываць (прамыць) мазгі каму (гл.) ‘павучаючы каго-н., уздзейнічаючы на каго-н., схіляць да іншага, пабуджаць змяніць паводзіны, погляды і пад.’.

Прапанова рукі і сэрца. Агульны для ўсходнесл. м. Просьба хлопца да дзяўчыны стаць яго жонкай. — 'Так можа быць заўсёды. Калі толькі ты гэтага захочаш, — азваўся Ігар… Ларыса ўважліва зірнула на ягоны твар, бачны толькі ў профіль: — Як разумець вашы словы, сеньёр? — Як прапанову рукі і сэрца (Т. Мушынская. Джульета і экстрасенс).

Утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма прапанаваць руку і сэрца (каму).

Прапісаць іжыцу каму. Агульны для ўсходнесл. м. Правучыць, пакараць каго-н. Прыйдуць нашы, прапішам мы яму іжыцу (К. Крапіва. Канец дружбы).

Іжыцаапошняя літара царкоўнаславянскай і старой рускай азбукі. На правапіс гэтай літары вучні рабілі памылкі, бо трэба было памятаць, калі пісаць и (васьмярычнае), a калі і (дзесяцярычнае) ці (іжыцу) для абазначэння аднаго і таго гука і. Іжыца была прычынай пакарання школьнікаў розгамі, што і спарадзіла выраз прапісаць іжыцу — спачатку з вузкім сэнсам ‘адлупцаваць’. Дарэчы, іжыца і знешне падобная на бізун.

Праседжванне штаноў. Агульны для ўсходнесл. м. Канцылярская ці іншая праца за пісьмовым сталом. Прыкра, калі літаратар «выязджае» на адным Богам дадзеным таленце і падмацоўвае яго ў маладосці не праседжваннем штаноў y бібліятэцы, a чаканнем «натхнення» над чаркай гарэлкі… (Б. Пятровіч. Інтэрв’ю).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма праціраць (праседжваць) штаны (гл.).

Праўдамі і няпраўдамі. Гл. <усімі> праўдамі і няпраўдамі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2