Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Выраз з агульным аналітычным значэннем, якое суадносіцца са значэннямі адпаведных слоў y іх свабодным ужыванні.
Першыя крокі (першы крок) <у чым, чаго>. Агульны для ўсходнесл. (руск. первые шаги (первый шаг), укр. перші кроки (перший крок) і польск. (pierwsze kroki (pierwszy krok) м. Самы пачатак якіх-н. дзеянняў, якой-н. дзейнасці. 3 першых крокаў сваёй творчасці Я. Купала марыў «з цэлым народам гутарку весці», быць вестуном яго надзей і спадзяванняў (Р. Шкраба.
Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: першы суадносіцца са значэннем ‘які адбываецца на самым пачатку чаго-н.; першапачатковы’, a крок — са значэннем ‘дзеянне, учынак’ (рашучы крок).
Песенька (песня) спета чыя. Агульны для ўсходнесл. (укр. пісня скінчена) і балг. (изпята песента) м. Абазначае ‘чыё-н. жыццё блізіцца к канцу’ і ‘чые-н. поспехі канчаюцца, скончыліся’. «Састарэў, — спыніўся Паўлюк і дастаў шкляную трубачку. — Спета мая песенька» (Л. Калодзежны. Ішоў чалавек). Варта мне толькі зняць трубку, пазваніць — іваша песенька спета (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім).
Паходжанне фразеалагізма звязана з царкоўным адпяваннем: над нябожчыкам, перад тым як яго пахаваць, спявалі «Са святымі ўпакой». Параўн. y Я. Коласа: «Смерць прыйшла — і песня спета, і прыложана пячаць».
Песня песняў. Запазыч. з царк. — слав. м. Выдатны, найлепшы твор, вяршыня творчасці. Выдатная праца Сухамлінскага «Сэрца аддаю дзецям», у якой абагульнены вопыт педагога-наватара, — гэта сапраўды яго песня песняў (В.Вітка. Настаўнік).
Паходзіць ад назвы адной з біблейскіх кніг, напісанай з высокім паэтычным майстэрствам.
Пець асанну каму, чаму. Гл. спяваць (пець) асанну каму, чаму.
Пець Лазара. Гл. Лазара пець (спяваць).
Пець (спяваць) дыфірамбы каму, чаму. Ужыв. таксама ў руск. (петь дифирамбы), укр. (співати дифірамбн), польск. ('spiewa'c dytyramby), балг. (пея дитирамби) м. Празмерна хваліць, захвальваць. Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна, — «душу б выпеяў да дна» (К. Крапіва. Шкірута).
Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння, звязанага са звычаямі старажытных грэкаў. Першапачаткова слова дыфірамб мела вузкае значэнне: ім называлася ўрачыстая харавая песня ў гонар Дыяніса — бога вінаробства. Пасля песні-дыфірамбы спявалі і ў гонар іншых багоў і герояў. Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне ‘усхваленне, напышлівасць’.
Печкі і лаўкі. Гл. <і> печкі і лаўкі.
Піць (выпіць) <горкую>
Упершыню выраз ужыты ў біблейскім тэксце (Ісаія, 51, 17) — y звароце да Іерусаліма, які выпіў з рук Госпада чашу да дна і павінен паўстаць, падняцца.
Піць (смактаць) кроў з каго, чыю. Калька з франц. м. (boire (sucer) le sang, літаральна «піць (смактаць, ссаць) кроў»), Ужыв. са значэннямі ‘бязлітасна эксплуатаваць, даводзіць да беднасці каго-н.’ і ‘мучыць каго-н., прычыняць пакуты’. — Папаліся, гады! Не век жа вам чужую кроў смактаць! — чуліся паасобныя выклікі людзей з тратуараў, з вуліцы (М. Лынькоў. Міколка-паравоз). Зноў пайшоў цягацца праз ноч, не дай бог. От, з’еў маё жыццё, от, высмактаў маю кроў паляваннем гэтым (Э. Самуйлёнак. Паляўнічае шчасце).
У гэтым метафарычным фразеалагізме — выразны намёк, напрыклад, на п’яўку ці аваднёў, якія п’юць, высмоктваюць кроў y прамым значэнні гэтых слоў. Параўн. ужыванне фразеалагізма з агаленнем яго ўнутранай формы параўнальным зваротам: «Ты, як п’яўка, усю б кроў з нас выссаў!» (В. Дунін-Марцінкевіч).
Плаціць (адплаціць) той жа манетай каму. Калька з англ. (to рау a man back in his own coin) ці франц. (rendre `a qn la monnaie de sa pi`ece) м. Адказваць тым самым, такімі ж адносінамі, учынкамі. [Італьянец: ] Гітлераўцы.. не любілі нас, здзекліва звалі «спагецці» — «макароннікі». Мы плацілі ім той жа манетай (У. Краўчанка. Сустрэча ля храма Лорэта).
Утвораны шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое бытавала ў практыцы грашовых разлікаў.
Плесці кашалі <каму, пра каго, пра што>. Уласнабел. Гаварыць абы-што, выдумваць. Гавары хутчэй, хто такая і куды ідзеш. Толькі пра Заграддзе кашалі не пляці — я там yсіх ведаю (П.Місько. Мора Герадота).
Склаўся на аснове асобнага слова ў выніку адначасовай рэалізацыі двух значэнняў дзеяслова плесці (‘перавіваючы, вырабляць што-н.’ і ‘гаварыць абы-што’) з далейшым дапаўненнем каламбурна выкарыстанага дзеяслова экспрэсіўным дадаткам кашалі.
Плесці лапці. Уласна бел. Гаварыць абы-што, выдумваць. — Базы няма. Напэўна, перабазіравалася ў іншае месца… — Называецца, гарадзілі гарод. Плялі лапці, — прабурчэў Лукашоў (В. Быкаў. Дажыць да світання).
Утвораны ў выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў дзеяслова плесці (‘перавіваючы, вырабляць што-н.’ і ‘гаварыць абы-што’) з далейшым дапаўненнем каламбурна выкарыстанага дзеяслова экспрэсіўным дадаткам лапці.