Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Склаўся, магчыма, праз супастаўленне слабага здароўем чалавека са старым канём, з якога ў выніку захворвання скуры сыплюцца дробныя лусачкі-пясчынкі.
Пятая калона. Калька з іспан. м, (la quinta columna). Варожая агентура ўнутры краіны. Баявыя атрады міліцыі рабілі ўсё, каб перашкодзіць гітлераўцам заслаць у горад пятую калону (Полымя. 1978. № 11).
Гэты крылаты выраз узнік y 1939 г. y Іспаніі, дзе з 1936 г. ішла грамадзянская вайна паміж дэмакратыяй і фашызмам. Контррэвалюцыйныя сілы на чале з генералам Франка, карыстаючыся падтрымкай германскіх і італьянскіх
Пяты (апошні) акт. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пятый (последннй) акт, укр. п’ятий (останний) акт). З’ява, падзея і пад., якой завяршаецца што-н. Сёння рызыкаваць цікава, ласуну — шляхетная справа. Пяты акт, апошняя з ’ява (А. Хадановіч. Макабрычныя скокі).
Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое шырока ўжываецца ў драматычных творах, асабліва ў трагедыях. У антычнай Грэцыі трагедыя абавязкова дзялілася на пяць актаў. Пяты акт быў апошні, ім завяршалася п’еса. Таму фразеалагізм ужываецца з варыянтнасцю першага кампанента: «Разумею: вы хочаце сваё апошняе слова сказаць у апошнім акце. Што ж, няхай будзе і так» (К. Крапіва).
Пячы як бліны. Відаць, паўкалька з руск. м. (печь как блины). Вельмі хутка і многа ствараць што-н. Пячом калгасы як бліны і ліквідуем кулака, a тут працерліся штаны, і рад бы каплі малака (К. Крапіва. Плач абывацеля).
Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на гіпербале праз супастаўленне пэўнага дзеяння з хуткасцю пячэння бліноў.
Р
Раб божы. Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. са значэннямі ‘мужчына як істота, падуладная Богу’ і ‘чалавек наогул’. Памянём раба божага Піліпа… Каб яму на тым свеце лёгка было… (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Трусіць бародкай казлінай, выпіўшы, раб божы — дзяк (М. Смагаровіч. Пачастунак).
Узнік на аснове рэлігійнага ўяўлення аб поўнай залежнасці чалавека ад Бога.
Рабіць з мухі слана. Гл. з мухі зрабіць слана.
Рабіць (зрабіць) вялікія вочы. Калька з ням. м. (grosse Augen machen). Выражаць крайняе здзіўленне, недаўменне. Каля чарговай вёскі выскачыў на бераг хлапчук, стаў як укапаны, зрабіў вялікія вочы, потым закрычаў, замахаў рукамі (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі).
Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз яго знешні выгляд, выкліканы гэтым станам.
Рабіць (зрабіць) добрую міну пры дрэннай гульні. Паўкалька з франц. м. (faire bonne mine `a mauvais jeu).
Узнік y асяроддзі карцёжнікаў. Першапачаткова выразам характарызавалі паводзіны гульца, які, маючы на руках дрэнныя карты, стараўся быць вясёлым, каб не выдаць сябе.
Рабіць (зрабіць) з белага чорнае (белае чорным). Калька з лац. м. (candida de nigris vertere). Падаваць што-н. y іншым выглядзе, беспадстаўна перайначваць. Чаго толькі не зложаць? 3 белага могуць зрабіць чорнае (С. Баранавых. Межы).
Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
Рабіць (зрабіць) з камара каня. Уласна бел. Беспадстаўна перабольшваць што-н., надаваць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне. Іхто цягнуў мяне за язык? A цяпер людзі з камара зрабілі каня, a бацькам перажывай за «вучанага», але неразумнага сына (В. Шырко. O, sancta simplicitas).
Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма рабіць (зрабіць) з мухі слана (гл.), прычым склаўся не пад пяром якога-небудзь аўтара, a непасрэдна ў жывой народнай мове. Яго занатаваў М. Федароўскі: з камара зрабілі каня.
Рабіць (зрабіць) пагоду <у чым, дзе>. Недакладная калька з франц. м. (faire la pluie et le beau temps, літаральна «рабіць дождж i добрую пагоду»). Мець рашаючае значэнне, выконваць самую істотную ролю ў чым-н. Апранаючыся ісці дадому, Ігнатовіч падумаў: «Пагоду ў класе робяць хлопчыкі» (Я. Ермаловіч. Зазімак).
Узнікненне фразеалагізма звязана з дзейнасцю астролагаў, якіх трымалі пры французскім каралеўскім двары, бо яны нібыта маглі не толькі прадказваць пагоду, але і ўплываць на яе.
Радзімая пляма чаго. Недакладная калька з ням. м. (Muttermal, літаральна «матчына пляма»). Недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго-н. Абарчук бачыў ліслівасць, вераломства, пакору; жорсткасць. Ён называў гэтыя рысы радзімымі плямамі капіталізму (Звязда. 19.12.1987).
Выраз з «Крытыкі Гоцкай праграмы» (1891) К. Маркса, які, гаворачы пра сацыялізм, сцвярджае, што ён «захоўвае яшчэ радзімыя плямы старога грамадства, з нетраў якога ён выйшаў».
Рад не рад. Агульны для ўсходнесл. м. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Івыходзіць — рад не рад — папраўляйся, Якаў, брат! (К. Крапіва. Біблія).
Відаць, утвораны па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам воляй-няволяй, які з’яўляецца калькай з лац. м. (volens nolens).
Радыё АБС. Агульны для ўсходнесл. м. Пагалоска, няпэўныя пачутыя звесткі. Аўтар звальвае з хворай галавы на здаровую. Часам крыніца сцвярджэнняў для яго — радыё АБС (адна баба сказала) (Каша слова. 27.10.2000).