Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Крыніца фразеалагізма — прыказка Сабака на сене ляжыць, сам не есць і другім не дае, тлумачальная частка якой адпала. Або: Як сабака на сене: і сам не гам, і другому не дам.
Сабак вешаць на каго, каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. (psy wiesza'c) м. Нагаворваць на каго-н., абвінавачваючы ў чым-н. — У вашай палатцы яшчэ чатырох пасяляем. Глядзі, каб без гэтага… — Зноў за старое? Што на мяне ўсіх сабак вешаюць?.. Каваль ды Каваль! (А. Савіцкі. Кедры глядзяць на мора).
Паходзіць
І.І.Насовіча: «Сабачка — галоўка лопуху. Твая світка ўся ў сабачках». Вешалі сабак на таго, хто заслугоўваў насмешкі ці быў вінаваты ў чым-небудзь.
Сабаку з’еў на чым, y чым. Агульны для ўсходнесл. м. Mae вялікі вопыт, навык у чымсьці. Нашто вам браць якога-небудзь смаркача, калі ёсць вопытны работнік, які на гэтай справе сабаку з’еў (К. Крапіва. Брама неўміручасці).
Ёсць некалькі спроб разгадаць этымалогію гэтага выразу. Найбольш верагодная з іх тая, якая ставіць фразеалагізм у сэнсавую і генетычную сувязь з прыказкай Сабаку з’еў, a хвастом удавіўся (падаецца ў слоўніку УДаля). Яна ўжывалася ў XIX ст., калі гаворка ішла пра вопытнага майстра, які выканаў штосьці вельмі цяжкае, a на дробязі спатыкнуўся. Другая палавіна прыказкі адпала, a першая стала фразеалагізмам, захавала за сабой частку агулькага значэння прыказкі і застыласць дзеяслоўнага кампанента, яго здольнасць ужывацца, як і ў прыказцы, толькі ў формах прошлага часу (з’еў, з'ела, з’елі).
Сабачая радасць. Агульны для ўсходнесл. м.(руск. собачья радость, укр. собача радість). Самая танная каўбаса, звычайна ліверная. Калі на паліцах будуць толькі кілбаскі «сабачая радасць», усе пойдзем з працягнутай рукой (В. Адамчык. Падарожжа на Буцафале).
Этымалагічна выраз грунтуецца на ўяўленні, што каўбаса самай нізкай якасці з’яўляецца радасцю толькі для сабакі.
Сабе наўме. Калька з лац. м. (sibi in mente). Вельмі скрытны, хітры (пра чалавека). — Старыя розныя бываюць, — цішэй загаварыла маці.—Адзін за ласку гатовы ўсё аддаць, a іншы сабе наўме (Э. Ярашэвіч. Гэта было нядаўна).
Садзіцца не ў свае сані. Гл. не ў свае сані садзіцца (сесці).
Садзіцца (сесці) на мель. Агульны для ўсходнесл. (руск. садиться на мель, укр. сідати на мілину) іпольск. (osia's'c na mieliznie) м. Трапляць у вельмі цяжкае становішча. Мы абодва выдатна ведалі, што гэтым рашэннем калгас садзіцца на мель (В. Шырко. Імем барыкад мяцежных).
Утвораны на аснове суадноснага фразеалагізма садзіць (пасадзіць) на мель каго (гл.).
Садзіцца (сесці) на свайго <любімага> канька. Запазыч. з руск. м. Пачынаць размову на ўпадабаную, улюбёную тэму. Сіняк, як заўсёды, сеў на свайго любімага канька. Ён лічыць, што яго абышоў лёс, што толькі ў горадзе маглі б поўнасцю раскрыцца ўсе яго шматлікія таленты (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі).
У рус. м. выраз склаўся на аснове калькі з франц. м. с’est son dada (літаральна
Садзіцца (сесці) на хлеб і ваду. Агульны для ўсходнесл. м. Абмяжоўзаць сябе ў самым неабходным, харчавацца толькі простай ежай. Аўтар зноў і зноў ладзіў прэзентацыі кніжкі… I стаміўся ад гэтых высілкаў… I тады вырашыў сесці на хлеб і ваду і раздаць рэшткі тыражу ўсім-усім сваім знаёмым. На апошнія грошы ён выкупіў дзве свае кніжкі ў той самай, знаёмай з маленства вясковай краме (С. Рублеўскі. Кніга).
Склаўся, відаць, на аснове фразеалагізма садзіць (пасадзіць) на хлеб і ваду (каго), узнікненне якога звязваюць з пакараннем, прынятым у турмах, ваенных і навучальных установах царскай Расіі. Віноўніка запіралі ў асобным пакоі і кармілі толькі хлебам і вадой.
Садзіцца (сесці, уссесці) на карак (на шыю) каму, чый, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сабе, выкарыстоўваць каго-н. y сваіх інтарэсах’ і ‘абцяжарваць каго-н., знаходзячыся на яго ўтрыманні’. У кожным маёнтку садзіцца на шыю народа «зондэрфюрэр» (К. Чорны. Нямецкае вараннё над Случчынай). Э не, дачушка, садзіцца на ваш карак я не хачу. Глядзіце сябе, абы вам добра было, a мы, старыя, так-сяк пражывём… (Т. Хадкевіч. Даль палявая).
У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз.
Садзіць на пасад каго. Гл. на пасад садзіць каго.
Садзіць (пасадзіць) на мель каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сажать на мель, укр. саднти на мілину) і польск. (sadza'c na mieliznie) м. Ставіць каго-н. y вельмі цяжкае становішча. Востры на язык, Платон у час спрэчак мог абрэзаць дасціпным словам каго хочаш, садзіў на мель любога (Я. Радкевіч. Закон прыцяжэння).
Паходзіць з маўлення маракоў, дзе меллю называюць неглыбокае месца на моры, небяспечнае для суднаходства.
Садом і гамора. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Крайняе бязладдзе, беспарадак, хаос. О, божачка! Садом і гамора. Думала, канец свету настаў. Гэта ж трэба так біць па сваім горадзе (І.Шамякін. Шлюбная ноч).
Узнік на аснове біблейскага сюжэта (Быццё, 19, 24–25) пра лёс двух суседніх гарадоў старажытнай Палесціны — Садома і Гаморы. У гэтых гарадах запанавалі беспарадак, распуста, і Бог вогненным дажджом і землетрасеннем рашыў пакараць грэшнікаў. Пра гэта ў паэме К. Крапівы «Біблія»: «Як пасыплецца агонь! Як прарвецца ў небе дзірка! Як пальецца з неба серка! Так, як „Біблія“ нам кажа, бог Садом дарэшты спляжыў, a з ім разам і Гамору».