Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Сэнсаўтваральную ролю ў выразе выконвае кампанент галава, суадносны з такім жа назоўнікам у адным з яго значэнняў — ‘кіраўнік, начальнік’.

Сам чорт не брат каму. Запазыч. з руск. м. Каму-н. нічога не страшна, нічога не значыць, усё хоць бы што. — Цяпер куды болей разгону, — ажыўляецца Мартын. — Вясною і сам чорт нам не брат. Знай толькі лес ды добрую часіну з лесу паказацца… (Я. Колас. Дрыгва).

У руск. м. фразеалагізм склаўся пад уплывам франц. le roi п'est pas son cousin (літаральна

«кароль яму не брат»). У перыяд сярзднявечча французскі кароль даваў сваім прыбліжаным тытул кузена (стрыечнага брата); тыя ж, хто не меў такога тытула, былі больш незалежнымі ад караля.

Са шчытом. Агульны для ўсходнесл. і польск. (z tarcza) м. 3 перамогай, пераможцам (з’явіцца, вярнуцца і пад.). — Ну як: са шчытом ці на шчыце? — прыжмураным вокам сустрэў Марыну Паўлаўну высокі мужчына (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Этымалагічная аснова выразу тая самая, што і ў фразеалагізма на шчыце (гл.).

Сваімі словамі гаварыць, расказваць, адказваць і пад. Агульны для ўсходнесл. і польск. (wlasnymi (swoimi) slowami) м. Не літаральна, не даслоўна, a перадаючы галоўны сэнс. — Матка боска! — зноў спыняе яго [вучня] панна Рузя, — Ну сабраў, ну прайшоў ну, разбіў… Конь ты божы! Ды гавары ты нарэшце сваімі словамі! (Я. Брыль. Сірочы хлеб).

Узнік, хутчэй за ўсё, y маўленні настаўнікаў. Параўн. аналагічнае меркаванне: «Атрымліваецца часам, што мы гаворым не пра тое, што знаем лепш за ўсіх, што нам больш за ўсё баліць, і ў той жа час гаворым не сваімі, як кажуць школьныя настаўнікі, словамі» (В. Бечык, А. Вярцінскі).

Свая вош укусіць каго. Уласна бел. Каму-н. прыйдзецца сутыкнуцца з жыццёвымі клопатамі, адчуць жыццёвыя цяжкасці непасрэдна самому, без чыёйсьці апекі. Табе за бацькавай спінай добра «спасацца», a пачакай толькі, хай свая вош укусіць (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі).

Паходзіць з прыказкі (падаецца ў зборніку І.Насовіча) Тады чалавек памысліць мусіць, як свая вош укусіць. Або: Кожны перастаць тады мусіць, як свая вош укусіць (пра выпраўленне паводзін маладога чалавека). Фразеалагізм набыў здольнасць свабодна ўключацца ў кантэкст і рэалізаваць часавыя формы дзеяслоўнага кампанента: «А цябе яшчэ як мае быць не ўкусіла свая вош, ты яшчэ жывеш кнігамі…» (Л. Арабей. Іскры ў папялішчы).

Светлая галава. Калька з ням. м. (ein heller Kopf). Вельмі разумны, здольны лагічна думаць чалавек. [Мірон: ] A ў яго слова, як жалеза, аказалася: усё, што абяцаў, — зрабіў. Пра яго, ведаеш, як ка~ жуць? Мудры чалавек, чулы дужа, светлая галава! (А. Савіцкі. Верай і праўдай). Можна лічыць, што абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: галава суадносіцца са значэннем ‘розум’, светлая — ‘лагічная, ясная’.

Свет цесны. Калька з італ. м. (il mondo ро). У любым месцы можна нечакана сустрэцца са знаёмым. Свет цесны, гэта сказана не мною… Праз тлумны магазін, без гаманы хлапчына падыходзіць за чаргою, аўтограф просіць: «Я са Старыны!» (Е. Лось. Студэнту з вёскі).

Выраз прыпісваецца Хрыстафору Калумбу, які ў 1492 г. адправіўся на трох іспанскіх суднах шукаць прамы марскі шлях y Індыю, але нечакана

прычаліў да берагоў невядомай тады Амерыкі, «адкрыў Амерыку».

Свінтус грандыёзус. Уласна бел. Ганебны чалавек, нахабнік, невук. A сам бы як аднёсся да ўсяго, каб на яе месцы быў?.. Свінтус грандыёзус ты, таварыш Мікульскі… (П.Місько. Мора Герадота).

Выраз з камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» (1939), дзе ён спачатку ўжыты для абазначэння вялізнай дапатопнай жывёліны з жабрамі, «адкрытай» ілжэвучоным Гарлахвацкім, a пасля пераносна — y дачыненні да таго ж Гарлахвацкага — невука і прайдзісвета.

Свята на вуліцы чыёй. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. праздник на улице, укр. свято на вулиці). Ажыццяўленне чыіх-н. надзей, жаданняў. Праз некалькі дзён адбылося свята на Кастусёвай вуліцы: ён прыйшоў на першы ўрок у беларускую школу (С. Александровіч. На шырокі прастор).

Паходзіць з прыказкі Будзе і на нашай вуліцы свята, сэнс якой — ‘даб’ёмся і мы свайго, збудуцца нашы надзеі, спадзяванні’.

Святая прастата. Калька з лац. м. (sancta simplicitas). Наіўны, прастадушны чалавек. Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана (В. Быкаў. Дажыць да світання).

Выраз прыпісваюць Яну Гусу — нацыянальнаму герою чэшскага народа. Адлучаны ад царквы як ерэтык, за некалькі мінут да таго, як яго спалілі на кастры (1415), Гус, убачыўшы, што нейкая адурманеная рэлігіяй старая стала падкідаць у агонь галлё, нібыта ўсклікнуў па-латыні: «O sancta simplicitas!» Біёграфы Гуса, аднак, не пацвярджаюць гэтага. Больш верагодна, што выраз набыў крылатасць раней. Як сведчыць рымскі пісьменнік Руфін (IV ст.), упершыню гэтыя словы сказаў на Нікейскім саборы (325) адзін багаслоў y спрэчцы з філосафам, каб прымусіць яго замоўкнуць.

Святая святых. Запазыч. з царк. — слав. м. У Бібліі (Ісход, 26,33–34) гэта тэрмін для абазначэння той часткі Іерусалімскага храма, дзе захоўваўся каўчэг з запаведзямі, пасудзіна з маннай, цудадзейнае жазло і куды дазвалялася заходзіць толькі першасвяшчэнніку адзін раз у год. Апрача таго, гэтым тэрмінам называўся ахвярны хлеб, што прыносілі ў Іерусалімскі храм і які маглі з’есці толькі жрацы гэтага храма.

На аснове названых канкрэтных значэнняў y выразе развіліся пераносныя, звязаныя з памяшканнем або аб’ектам: 1) недаступнае памяшканне, якое строга ахоўваецца; 2) месца, якое з’яўляецца вельмі дарагім, да якога адносяцца з пашанай; 3) памяшканне, дзе вядуцца адказныя работы, знаходзяцца важныя прыборы і пад.; 4) самае важнае, дарагое, запаветнае. Сувязны перадаў ад таварыша Андрэя просьбу — пранікнуць у святая святых складанай жандарскай махіны… (Б.Мікуліч. Цяжкая гадзіна). Я не хацела б, каб у святое святых — яго кабінеце, рукапісах — капаўся хто-небудзь чужы… (Б. Сачанка. Не на той вуліцы). Давайце наведаемся ў святая святых радыё — студыю гуказапісу (В. Тарас. Сустрэча з сучаснікамі). I ці ёсць у паэта маральнае права маўчаць, калі гаворка ідзе пра святая святых — пра паэзію? (Т. Бондар. Паэзія ці версіфікатарства?). Першы фразеалагічны кампанент, які з’яўляецца былой формай назоўнага скл. мн. л. н. р., y сучаснай мове перастаў ужо быць нескланяльным: святое святых (Я. Колас), святога святых (З. Бядуля, У. Калеснік, Л. Прокша), святую святых (А. Косаў).

Поделиться:
Популярные книги

Мимик!

Северный Лис
1. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Мимик!

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10