Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Утвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім y рускім прастамоўі і некаторых гаворках называюць пазваночнік.
Станавіцца на хвост. Гл. на хвост (на хвасце) станавіцца.
Станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. становиться на дыбы, укр. ставати на диби; параўн. y польск. м.: stana'c deba). Рэзка пярэчыць, пратэставаць, выяўляць нязгоду. Даша спачатку станавілася на дыбкі: —Не хачу! Сама
Узнік шляхам метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да каня, сабакі і некаторых іншых жывёл. На дыбкі абазначае ‘на заднія ногі’. Параўн.: «Падкаваць жарабка сапраўды было цяжка: ён ірваўся з прывязі, спрабаваў стаць на дыбкі, прысядаў, ад страху дрыжала на ім скура» (А. Рылько).
Станавіцца (стаць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіцца дзеючым, працаздольным ці баяздольным. Ну, што ж, давай, станавіся, як кажуць, y строй… A мы рады вітаць твой прыход… (В. Дайліда. Буслы над вёскай).
Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.
Стары верабей. Агульны для ўсходнесл. (руск. старый воробей, укр. старий горобець) і польск. (stary wr'obel) м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Без хвалявання ў нашай справе нельга. Я, так сказаць, стары верабей, і то хвалююся (Я. Брыль. На Быстранцы).
Узнік з прыказкі Старога вераб’я на мякіне не правядзеш y выніку яе расшчаплення на дзве часткі (гл. на мякіне не правядзеш). Значэнне фразеалагізма з’яўляецца часткай агульнага сэнсу той самай прыказкі. На аснове фразеалагізма стары верабей утварыўся шляхам мадэліравання выраз стрэляны верабей, агульны для бел., руск. (стреляный воробей) і ўкр. (стріляний горобець) м. — Глядзі, сцеражыся, дачушка! — Цяпер не пападуся! Цяпер я — стрэляны верабей!.. (І.Мележ. Мінскі напрамак).
Стары воўк. Калька з франц. м (vieux loup). Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Раманенка быў стары касмічны воўк: два стагоддзі назад ён пакінуў Зямлю на першым караблі з калясветлавой хуткасцю (У. Шыцік. Капітан).
Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
Стаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі.
Стаць на крыло. Агульны для бел. і руск. м. Пачаць весці самастойнае жыццё, зрабіцца самастойным. Многім выкладчыкам вучоны дапамог стаць на крыло (ЛіМ. 2.10.1998).
Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма стаць на ногі, адно са значэнняў якога тоеснае са значэннем выразу стаць на крыло.
Стаць на чале чаго. Гл. стаяць (стаць) на чале чаго.
Стаць у строй. Гл. станавіцца (стаць) y строй.
Стачыць канцы з канцамі. Гл. сточваць (стачыць) канцы з канцамі.
Стаяць на адным. Агульны для ўсходнесл. м. Строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе. A той малайцаваты загадчык стаяў на адным: — Не было тых грошай у маёй кучы. Не ведаю, дзе яна іх дзела, a цяпер звальвае бяду на мяне… (А. Пальчэўскі. За парогам).
Узнік y выніку зліцця паасобных значэнняў y агульнае аналітычнае значэнне, якое суадносіцца са словамі стаяць і адно ў свабодным ужыванні: стаяць — ‘цвёрда прытрымлівацца чаго-н.’ адно — ‘тое самае’.
Стаяць на сваім. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе’ і ‘дабівацца выканання сваіх патрабаванняў’. Доўга прасіў Андрэй ляснічага, але пан быў цвёрды і стаяў на сваім (Я. Колас. Малады дубок). Ігар зірнуў на Міколу і прачытаў на яго грубаватым, заўжды нахмураным твары рашучасць стаяць на сваім (В. Быкаў. Дажыць да світання).
Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент стаяць — са значэннем ‘цвёрда прытрымлівацца чаго-н.’, сваё — ‘тое, што належыць сабе’.
Стаяць (стаць) на чале чаго. Агульны для бел., укр. (стояти на чолі), польск. (stana'c na czele) м. Ужыв. са значэннямі ‘кіраваць чым-н., узначальваць што-н.’ і ‘займаць вядучае месца, пануючае становішча’. A не знойдзе [князь] ваяводу для іх, то я сам стану на чале змагання! (А. Куляшоў. Хамуціус). Краіна стане на чале прагрэсу народаў свету! (І.Гурскі. Вецер веку).
Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў стаяць на варце (чаго), стаяць ля калыскі (чаго) і інш. і на аснове выразу на чале (гл.), дзе чало ў першапачатковым значэнні — ‘верх, узвышша’.
Стоп машына. Агульны для ўсходнесл. м. Перастаў займацца чым-н., спыніўся. Івось я паклаў перад сабой стос чыстай паперы, узяў шарыкавую ручку іўжо хацеў пісаць… I раптам — стоп машына! Як жа назваць героя?.. (В. Зуб. Дзве галавы лепш).