Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Паводле старажытнагрэчаскага эпасу, пасля дзесяцігадовай асады грэкі хітрасцю авалодалі горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана.

Труса святкаваць. Паўкалька з руск. м. (труса праздновать). Баяцца, палохацца. Кабакоў ціха прызнаўся: —Баюся… — Лейтэнант Самохін, ён што — заўсёды

ў вас труса святкуе? — Ды быццам не. Не прыкмячалася (В. Быкаў. Яго батальён).

Склаўся як своеасаблівая пародыя на словазлучэнні са святцаў (тыпу святкаваць Вялікдзень, святкаваць імяніны). Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнікавы кампанент са значэннем ‘баязлівец’.

Тры корабы нагаварыць, наплесці і пад. Паўкалька з руск. м. (с три короба). Вельмі многа і абы-чаго. Чаго ты абыходзіш мяне? I табе ўжо наплялі тры корабы? (У. Карпаў. За годам год).

Паходзіць з прыказкі Приехала баба из города, привезла вестей с три короба. Як сведчыць У.І.Даль, короб і ў прыказцы, і ў яе «абломку» ўжыты з даўнейшым значэннем ‘павозка, воз, калёсы’. У бел. м. фразеалагізм выкарыстоўваецца і ў форме сем корабаў: «А цяпер спі, a то я табе нагаварыла сем корабаў. Прабач старую» (А. Васілевіч. У прасторы жыцця).

Трымай кішэнь(-і) шырэй. Паўкалька з руск. м. (держи карман шире). Не спадзявайся, не разлічвай на што-н., не чакай чаго-н. [Цыганок: ] Дык вы яму верце, што пан хоча нам добрае дзела зрабіць! Трымай кішэні шырэй! Аддасць ён зямлю! (М. Грамыка. Змітрок з Высокай Буды).

Выраз грунтуецца на іранічным асэнсаванні адпаведнага словазлучэння, y якім, як мяркуюць, слова карман мела даўнейшае значэнне ‘мяшок’.

Трымацца абедзвюма рукамі за каго. Уласна бел. Высока цаніць каго-н., даражыць кім-н. A ты, дурань, падумала [Антаніна] пра Аляксея, замест таго, каб абедзвюма рукамі трымацца за такую прыгажуню, яшчэ круціш носам… (Я. Радкевіч. Антаніна).

Утварыўся на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання, пераносу дзеяння з неадушаўлёных прадметаў на чалавека.

Трымацца на адлегласці ад каго, з кім. Агульны для ўсходнесл. і польск, м. (руск. держаться на почтнтельном расстоянии от кого, укр. триматися на <значній> відстані від кого, польск. trzyma'c sie w <pewnei> odleglosci od kogo). Hе ўступаць у блізкія адносіны, сувязі з кім-н. Сурміла трымаўся на адлегласці з падначаленымі, раўніва клапаціўся пра свой аўтарытэт… (В. Блакіт. Шануй сваё імя).

Утвораны ад фразеалагізма трымаць на адлегласці (каго) — недакладнай калькі з франц. м. (гл.).

Трымаць вуха востра. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать ухо востро, укр. тримати вухо гостро). Ужыв. са значэннямі ‘апасаючыся чаго-н., быць вельмі пільным, быць напагатове’ і ‘не давярацца каму-н., быць асцярожным

з кім-н.’. Стан рэчаў быў такі, што трэба трымаць вуха востра, каб не папасціся бязглузда ў панскія рукі (Я. Колас. Дрыгва). [Туміловіч: ] Гэта такія людзі, Аўдоцця Захараўна, што з імі трэба трымаць вуха востра (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, напрыклад, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца.

Трымаць на адлегласці каго. Недакладная калька з франц. м. (tenir a distance respectueuse, літаральна «трымаць на значнай адлегласці»). Пазбягаць блізкіх адносін, сувязей з кім-н. [Майстар: ] Ты не адзін раз казаў мне, што вучняў трэба трымаць на адлегласці. Ці не ў гэтым твая памылка? (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам).

Узнікненне фразеалагізма звязана з правіламі этыкету, паводле якіх неабходна было знаходзіцца на пэўнай адлегласці ад караля і іншых важных асоб.

Трымаць нос па ветры. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать нос по ветру, укр. тримати ніс по вітру). Вобразная назва беспрынцыповых дзеянняў і паводзін тых, хто прыстасоўваецца да абставін, мяняе свае погляды, перакананні. Не ў яго звычцы прыкідвацца, лаўчыць, «трымаць нос па ветры» (Г. Бураўкін. Ён прыйшоў з вайны…).

Выраз увайшоў y літаратурны ўжытак з мовы маракоў, дзе яго першапачатковае значэнне было канкрэтнае: да з’яўлення параходаў, y перыяд паруснага флоту, увесь час неабходна было трымаць нос карабля па ветры.

Трымаць порах сухім. Калька з англ. м. (keep one’s powder dry). Быць пільным, быць у баявой гатоўнасці. Вораг гатоў выкарыстаць любую нашу слабасць, любы зручны момант. Гэта абавязвае нас быць увесь час напагатове, трымаць порах сухім (І.Мележ. Завеі, снежань).

Узнікненне выразу звязваецца з імем Олівера Кромвеля — кіраўніка англійскай буржуазнай рэвалюцыі XVII ст. Калі яго войска павінна было фарсіраваць раку, ён нібыта сказаў: «Спадзявайцеся на Бога, але порах трымайце сухім».

Трымаць руку на пульсе чаго. Паўкалька з руск. м. (держать руку на пульсе). Быць у курсе падзей, сочачы за іх развіццём. Паэт трымаў руку на пульсе часу, апяваў жыццё ў яго перспектыве… (Ю. Свірка. «Прымі мой зорны спеў…»).

Утвораны на базе састаўнога медыцынскага тэрміна ў выніку яго пераноснага ўжывання.

Трымаць (стрымаць) <сваё> слова. Калька з франц. м. (tenir <sa> parole). Выконваць абяцанне. Скончылі працу, гаспадар стрымаў сваё слова, і вячэра была сытая і смачная (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва).

Трымаць хвост трубой (дудой). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать хвост трубой, укр. тримати хвіст трубою). Трымацца ўпэўнена, з гонарам, не баючыся, не сумуючы. Хадзем, браце, апранацца, наводзіць глянец. Як сябе ні адчуваеш, а, як той казаў, хвост трэба трубой трымаць (Р. Сабаленка. Пчаліны мёд).

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6