Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У кашулі нарадзіўся. Гл. y сарочцы (кашулі) нарадзіўся.
У квадраце. Агульны для ўсходнесл. м. Найвышэйшай ступені. [Радыслаў:] Ізноў спрачацца, пагражаць, y чорнай здрадзе вінаваціць?.. Ну што ж, нахабства ў квадраце, падходзь! Гатовы я прыняць любую вашу атаку (А. Бачыла. Загорская восень).
Склаўся ў выніку пераасэнсавання тзрміналагічнага спалучэння, якое ўжываецца ў маўленні матэматыкаў, дзе квадрат — ‘здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе’.
Укладвацца ў пракрустава ложа. Агульны
Утвораны ад фразеалагізма ўкладваць (укласці) y пракрустава ложа (гл.).
Укласці ў пракрустава ложа чаго. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі. Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, a рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове — пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К. Крапіва. Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства).
Дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага пракрустава ложа (гл.) і звязаны з тым жа старажытнагрэчаскім міфам, паводле якога разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць «мучыцелем»). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка.
У кожным выпадку. Гл. ва ўсякім (у кожным) выпадку.
У кожным разе. Гл. ва ўсякім (у кожным) разе.
У крайнім выпадку. Калька з франц. м. (le cas 'ech'eant). Пры вострай неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. Дрывамі забяспечым, a там, можа, і мэбляю якою разжывёмся. У крайнім выпадку пазычым у дзіцячым доме (С. Грахоўскі. Ранні снег).
Прыметнікавы кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў слова крайні (‘надзвычайны, выключны’).
У кулак смяяцца, хіхікаць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. Ціха і непрыкметна. Хітруга гэты і лаўкач, Алейнік, зваліў свой клопат на мяне і цяпер хіхікае ў кулак (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).
Фразеалагізм з жывой унутранай формай.
У курсе чаго. Калька з франц. м. (au courant de qch). Mae дасведчанасць, дасведчаны ў чым-н. — Вы часам не ў курсе, што там на лесапілцы? — Чаму не ў курсе? У курсе. Усе ў курсе, — гаварыў трошкі ў нос гаспадар. — Там верхаводам Даніла, хоць старшым лічыцца Раман (Я. Ермаловіч. Малады старшыня).
У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. (параўн. ва ўкр. м.: обути в лапті — ‘разарыць, давесці да галечы, да беднасці каго-н.’). — Не перабівай, таварыш! Потым сабе слова возьмеш, — I вазьму! A ты думаеш, так пройдзе?.. Мяне ў лапці не абуеш! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар).
У бел. м.
Уласнай персонай. Паўкальказлац. м. (in propria persona). Асабіста, непасрэдна сам. — Бараноўскі прыходзіў, — адказала [Каця]. — Раней нават не ведаў, дзе moй napmapxi"y a тут сам, уласнай персонай завітаў (І.Новікаў. Ачышчэнне).
Улезці ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат.
У лес глядзець. Агульны для ўсходнесл. м. Мець намер вярнуцца да ранейшага, прывычнага, свайго. Ды і што ён, Журавінка, адзін зробіць, калі ўсе, як ваўкі, y лес глядзяць?.. (М. Лобан. Гарадок Устронь).
Утварыўся з прыказкі Як ваўка ні кармі, a ён усё ў лес глядзіць. Сувязь паміж фразеалагізмам і прыказкай яшчэ досыць моцная і выразна адчуваецца; параўн.: «— Добранькі ты, камісар! Каб я карміла немчуру, ваўка, які будзе ўвесь час глядзець у лес!.. — абурылася Лена. — Што табе скажуць партызаны?» (І.Шамякін).
У лес не збяжыць (не ўцячэ). Уласна бел. Яшчэ паспеецца, можна пачакаць, за гэты час нічога не зробіцца з кім-, чым-н. [Кацярына: ] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць. [Рыгор: ] Я ж ведаю, што гуляць бы не прыйшла. Ды ліха яе бяры з патрэбаю. У лес не збяжыць (К. Крапіва. Партызаны).
Генетычна выраз з’яўляецца другой часткай прыказкі Работа не воўк, y лес не ўцячэ (не збяжыць). Парадак кампанентаў і сінтаксічныя сувязі фразеалагізма (ужыв. пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета) засталіся такімі, якімі былі і ў прыказцы.
Уліваць (уліць) y старыя мяхі новае віно. Паўкалька з царк. — слав. м. Запаўняць новым зместам старую форму. Якраз на купалле быў запланаваны абласны семінар творчай моладзі і абласное свята паэзіі. Вось яна — магчымасць узнавіць народныя традыцыі, уліць у старыя мяхі новае віно (Маладосць. 1981. № 9).
Упершыню ўжыты ў Евангеллі (Матфей, 9, 17): «Не ўліваюць віна маладога ў мяхі старыя; a інакш прарываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі прападаюць». Мяхі — скураныя мяшкі для захоўвання віна.
У лыжцы вады ўтапіць каго. Агульны для ўсходнесл. м. Прычыніць вялікую непрыемнасць каму-н. з-за дробязі, пусцяковіны. Знайшоў каго шкадаваць! Ды ён любога ў лыжцы вады ўтопіць. Паразіт і п'яніца. Забойца… (І.Навуменка. Срэбныя мхі).