Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У глыбіні душы. Калька з лац. м. (in imo pectore). Унутрана, употайкі, падсвядома. Калі шчыра, то недзе ў глыбіні душы хацелася, каб Тася нейкім чынам умяшалася і сарвала гэтую паездку (І.Шамякін. Вазьму твой боль).
Удар ніжэй пояса. Агульны для бел. іруск. м. Раптоўная і балючая непрыемнасць, нечакана і нетактоўна прычыненая каму-н. «[Сеятлана Уладзіміраўна: ] Я не думала, што вы такі маленькі і худзенькі…» Для Лукіна, які і сапраўды быў на цэлую галаву ніжэйшы за Святлану Уладзіславаўну, гэта
Як відаць з прыведзенага прыкладу, выток фразеалагізма — маўленне баксёраў. Удар ніжэй пояса — забаронены прыём у боксе.
Удар пад дых. Уласна бел. Раптоўная і балючая непрыемнасць для каго-, чаго-н. Калі стараннямі даносчыкаў і прыдуркаў спыняцца беларускае кнігадрукаванне і перыядычны друк, гэта будзе ўдар пад дых усёй нашай нацыянальнай культуры, пасля якога яна невядома як і калі выпрастаецца (У. Някляеў. «У сваім народзе ты жывеш…»).
Склаўся ў выніку пераасэнсаванкя адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў.
Удзельная вага чыя, чагоў чым. Агульны для ўсходнесл. м. Пэўная роля, значэнне, месца чаго-н. y чым-н. На аснове гэтых даных асветлена дынаміка кожнай з форм і галін прамысловасці, іх удзельная вага ва ўсёй прамысловасці, перыяды ўздымаў, крызісаў, дэпрэсій (М.В.Біч. Прамысловасць Беларусі ў другой палавіне XIX ст.).
Узнік y выніку метафарычнага пераасэнсавання састаўнога тэрміна, якім y фізіцы называюць адносіны вагі цела пры тэмпературы 0 °C да вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4 °C.
Адкладваць (адкласці) y доўгую скрыню (скрынку). Калька з руск. м. (в долгий ящик). На няпэўна доўгі час (адкладваць што-н.). Сказана — зроблена, добрую справу не трэба адкладваць у доўгую скрынку, бо «адклад не ідзе ў лад» (М. Машара. Лукішкі).
Часцей за ўсё гэты фразеалагізм кваліфікуюць паводле паходжання як уласна рускі, a яго ўзнікненне звязваюць з перыядам праўлення цара Аляксея Міхайлавіча (1645–1676). Цар загадаў прыбіць доўгую скрыню на слупе каля свайго палаца ў сяле Каломенскім. У гэту скрыню прасіцелі апускалі свае чалабітныя. Просьбы, апушчаныя туды, звычайна разглядаліся вельмі доўга, што нібыта і стала падставай для ўзнікнення фразеалагізма. Больш пераканальнай трэба лічыць версію В. М. Макіенкі, які паказвае, што ў руск. м. гэты выраз прыйшоў як калька з ням. м. (in die lange Truhe legen, літаральна «класці ў доўгую скрыню»), дзе ён фіксуецца ў помніках XIV ст. У ням. слоўніках даецца і гістарычна-этымалагічнае тлумачэнне фразеалагізма: y сярэдневяковым германскім судаводстве скрыні-рундукі звычайна выкарыстоўваліся для захоўвання актаў і спраў, вырашэнне якіх адкладвалася на няпэўны тэрмін.
У дурнях заставацца (застацца), апынуцца, пакідаць (пакінуць). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. в дураках, укр. в дурнях). У недарэчным, смешным становішчы. I мне таксама робіцца ясна і зразумела, што назад Задарожны не прыйдзе — не затым ён пайшоў Тут нейкая была яго хітрасць, якой ён дамогся, і мы засталіся ў дурнях (В. Быкаў. Трэцяя ракета).
Паходзіць ад картачнай гульні «ў дурня». Параўн.: «Карты, Гаркуша, яшчэ ў калодзе ёсць. I невядома,
Узводзіцца (узвесціся) y квадрат. Агульны для ўсходнесл. м. Значна пераболыпвацца. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. A там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў? (В. Быкаў. Пастка).
Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.
Узнесці да нябёс каго, што. Гл. узносіць (узнесці) да нябёс каго, што.
Узнімаць галаву. Гл. падымаць (паднядь; узнімаць, узняць) галаву.
Узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый. Калька з царк. — слав. м. (поднимать знамя). Пачынаць барацьбу за што-н., дзейнічаць y імя чаго-н. Савецкі народ высока ўзняў сцяг інтэрнацыяналізму; смела, рашуча выступіў супраць ганьбы нашых дзён — каланіяльнага рабства (У. Карпаў. Сотая маладосць).
Сустракаецца ў біблейскіх тэкстах: «Мы возрадуемся о спасении твоем и во имя Бога нашего поднимем знамя» (Псалтыр, 19,6).
Узносіць (узнесці) да нябёс каго, што. Паўкалька з руск. м. (превозносить до небес). Празмерна расхвальваць каго-, што-н. Анатоль цягнуўся да кніг, захапляўся музыкай, паэзіяй, асабліва палюбіў Ясеніна, якога ў Разані моладзь узносіла да нябёс (У. Калеснік. Пасланец Праметэя).
Склаўся, відаць, на аскове блізкага гучаннем словазлучэння, пададзенага ў адным з псалмоў (Псалтыр, 56, 12): «Будзь узнесены вышэй нябёс, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая».
Узняць (падняць) на шчыт каго, што. Калька з ням. м. (auf den Schild heden). Залішне расхваліць. Праект Пятра Шувалава ўзнялі на шчыт самыя абрыдліва-правыя элементы (УКараткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
Першапачаткова выраз меў значэнне ‘зрабіць правадыром’. Выток фразеалагізма — звычай старажытных германцаў: выбраўшы на полі бою правадыра, яны ўзнімалі яго на шчыт, каб усе навакол маглі бачыць, каго выбралі.
Узыходзячая зорка <чаго, на чым>. Калька з ням. м. (ein aufgehender Stem). Чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, славу ў якой-н. галіне дзейнасці. Арнольд з’явіўся на свет тады, калі бацька яшчэ не быў узыходзячай зоркай на варшаўскім фінансавым небе (У. Мехаў. Сцяг над рэўкомам).
Выраз усведамляецца як матываваны.
Узяцца за гуж. Гл. за гуж узяцца.
Узяцца ў рожкі з кім. Гл. брацца (узяцца) y рожкі з кім.
Узяць (браць) за шкірку каго. Уласна бел. Пакараць, прыцягнуць да адказнасці. Цяпер, калі прыйшлося, што самога зараз возьмуць за шкірку, «он украдкою кивает на Петра», гэта значыць на Антона Мітрафанавіча (К. Крапіва. Канец дружбы). A нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу… (Вожык. 1965. № 2).