Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

У Магілёўскай губерні. Уласна бел. У замагільным свеце, сурацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.). Трэба было дзейнічаць, зыходзячы з канкрэтнасці, a будзеш, як сляпьі плоту трымацца нейкага плану, дык хутка апынешся ў Магілёўскай губерні і яшчэ пацягнеш за сабой іншых (В. Быкаў. Воўчая зграя).

Узнік на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага збліжэння слоў магіла (са значэннем ‘смерць, пагібель’) і Магілёўская (прыметнік ад назвы

горада — Магілёў).

У Магілёўскую губерню трапіць, папасці, збірацца і пад. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў адсутнічае). У замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. У нас, калі богу душу аддаў, кажуць: перасяліўся ў Магілёўскую губерню (М. Гроднеў. Нязведаная даль).

Выраз каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент асацыятыўна збліжаецца са словам магіла (‘яма для пахавання памерлых’). Гл. таксама адпраўляць у Магілёўскую губерню.

У міг вока. Агульны для бел. і ўкр. (у міг ока) м. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). Салдат, што апынуўся побач, у міг вока шпурнуў туды гранату і каменем упаў на зямлю (А. Кулакоўскі. Сустрэчы на ростанях).

Відаць, склаўся пад уплывам фразеалагізма ў імгненне вока, які ўжываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага («въ мгненіи ока»). Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць.

У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). У момант вока ўгары матнуўся пас высока і ў тую ж самую хвіліну агнём апёк Алесю спіну (Я. Колас. Новая зямля).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі выразамі ў імгненне вока, у міг вока (гл.) з заменай другога кампанента словам момант, зыходнае значэнне якога — ‘імгненне, міг’.

Умыванне рук. Уласна бел. Адмаўленне ад удзелу ў чым-н. ці ўхіленне ад адказнасці. A можа, yce гэтыя разважанні—такая, больш-менш зручная, форма ўмывання рук (Я. Брыль. На раздарожжы).

Вытворны назоўнікавы фразеалагізм на аснове суадноснага дзеяслоўнага ўмываць рукі (гл.).

У мыле. Агульны для ўсходнесл. м. Змучаны напружанай работай. [Сухадольскі:] Спакойнае ў вас жыццё. Аўрал, усе ў мыле, a вы сабе займаецеся вывучэннем матэрыялу (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Склаўся праз супастаўленне чалавека, змучанага работай, з канём, які пасля працяглага бегу пакрываецца белай пенай, падобнай на мыльную (яе называюць мылам). Параўн.: «Конь быў увесь у мыле і цяжка дыхаў» (М. Лынькоў).

Умыць рукі. Запазычанне з царк. — слав. м. Ухіліцца ад адказнасці, ад удзелу ў чымсьці. Я во не разумею. Чаму гэтыя дзядзі важныя не паклапаціліся, каб не было гэтых самых — бязвесных? Няўжо яны ўсе ўмылі рукі? (В. Быкаў. Абеліск).

Выраз ідзе з евангельскага сюжэта пра распяцце Ісуса (Матфей, 27,24).

Рымскі намеснік y Іудзеі Пілат, перад тым як аддаць натоўпу Ісуса на пакаранне, узяў вады, умыў рукі перад народам і сказаў: «Не вінаваты я ў крыві праведніка гэтага; глядзіце вы». У старажытных яўрэяў быў сімвалічны абрад умывання рук як знак няўдзельнасці ў чым-небудзь. Біблія павучала тых, хто знойдзе мёртвае цела, умыць рукі: гэта абазначала, што яны не віноўнікі забойства.

Унтэр прышыбееў. Запазыч. з руск. м. Самачынны ахоўнік парадку, душыцель свабоды. Платон Грушка і Вера Ігнатаўна таксама мараць аб будучыні Серадзіборадзе не будзе ні Вераб’ёў ні Зашчамілаў і, вядома, такіх унтэр прышыбеевых, як Чухноўскі… (П. Пестрак. Серадзібор).

Выраз з аднайменнага апавядання (1885) А. П. Чэхава. Герой гэтага твора лічыць сваім абавязкам умешвацца ва ўсе справы, душыць усіх сваім унтэр-афіцэрскім аўтарытэтам.

У парадку рэчаў. Калька з франц. м. (s’est dans j’ordre des choses, літаральна «гэта у парадку рэчаў»). Звычайна, нармальна, натуральна. Увогуле першы павінен паміраць мужчына. Гэта ў парадку рэчаў (І.Навуменка. Цёмныя змрокі).

Гл. больш падрабязна на с. 12–13.

Упасці духам. Гл. падаць (упасці) духам.

У піку каму. Паўкалька з франц. м. (faire piques contre qn). 3 намерам даняць, раззлаваць каго-н.; на злосць каму-н. Крэйна таксама была на сходзе і ў піку мне крытыкавала наш план (А. Мрый. Запіскі Самсона Самасуя).

У поце твару (чала) <свайго>. Паўкалька з царк. — слав. м. Фразеалагізм абазначае ‘з вялікай стараннасцю, напружаннем’ і ўступае ў лексічную і граматычную сувязь з дзеясловамі рабіць, працаваць, здабываць, зарабляць і пад. Есці хлеб у поце твару мы не лічым больш за кару (К. Крапіва. Біблія). Нядаўна чытаў і па радыё чуў, як жыць будуць некалі ўнукі. Не трэба ім будзе касіць і араць, і песні складаць, і быліны, y поце чала свайго хлеб здабываць — бо ўсё за іх зробяць машыны (М. Танк. Пасланне вучонаму).

Паводле Бібліі (Быццё, 3,19), Бог прагнаў з раю Адама, пакараўшы яго вечнай цяжкай працай: «В поте лица твоего будешь есть хлеб».

У рожкі з кім. Уласна бел. Уступаць у сутычку з кім-н. Ці праўда тое, жвенькаюць людзі, дужа ён [поп] жыла вялікая і з пападдзёй у рожкі заўсёды (М. Лынькоў. На чырвоных лядах).

Узнік на аснове фразеалагізма брацца ў рожкі з кім (гл.) y выніку апушчэння дзеяслоўнага кампанента. Першапачаткова (у 20-я гады) ужываўся толькі ў кантэксце ў рожкі са старымі ў мове маладых беларускіх літаратараў, якія ўваходзілі ў аб’яднанне «Маладняк», часам не прызнавалі літаратурных аўтарытэтаў, выступалі супраць старэйшых пісьменнікаў, нярэдка захапляліся фармалістычным штукарствам. «Сярод маладнякоўцаў нават хадзячы лозунг бытаваў: „У рожкі са старымі“. „Старыя“ глядзелі на малады задзёр хто з крыўдай, хто з іроніяй» (К. Крапіва).

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение