Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У рожкі пайсці з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю самастойнасць, незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца з кім-н. — A чаго яны [паліцаі] прыходзяць да вас? — Ды ўсё да яе, да Танюшы. У рожкі з імі наважылася пайсці дзеўка. Ты б, Максімка, пагаварыў з ёй… Яна цябе паважае. Можа б, паслухала, уціхамірылася. Не за дзявочую справу ўзялася (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).
Выраз узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння: яно ўжываецца,
У роце чорна ў каго. Гл. <аж> y роце чорна ў каго.
У ружовым святле (колеры). Паўкалька з франц. м. (tout couleur de rose). Ідэалізавана, лепш, чым на самай справе (бачыць, паказваць, уяўляць і пад.). Не, я не імкнуся бачыць усё і ўсіх y ружовым колеры. Сустракаюцца ў нас і злачынцы, і дармаеды, і раскрадальнікі дзяржаўнай маёмасці… (Звязда. 22.06.1986).
Ружовы колер заўсёды асацыіраваўся з прыемным, прыгожым.
У рукаў смяяцца, хіхікаць і пад. Калька з англ. м. (to laugh in one’s sleeve). Ціха i непрыкметна. Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўсяў рукаў (Я. Колас. Соцкі падвёў).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.
У руку чыю, каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) на карысць каго-н., так, як каму-н. хочацца (гаварыць), 2) падыходзіць каму-н., задавальняе каго-н. Стась трымаўся з хлопцамі добра, гаварыў усім y руку (К. Чорны. Нянавісць). A ўсе абставіны, умовы якраз Данілу не ў руку (Я. Колас. Рыбакова хата).
Фразеалагізм, відаць, узнік y выніку скарачэння выразу на руку (у руку) іграць (гл.), які паходзіць з арго карцёжнікаў.
У сабакі вачэй пазычыць. Уласна бел. Страціць сумленне, сорам, набрацца нахабнасці. Вочы якія ў Аляксея… Як у вінаватага сабакі… Праўду кажуць: y сабакі трэба вочы пазычыць, каб пасля такога з’явіцца сюды… (П.Місько. Ціхае лета).
Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма хоць у сабакі вачэй пазыч (гл.). Параўн. падобную этымалагічную сувязь паміж фразеалагізмамі хоць зубы на паліцy кладзі (гл.) і зубы на паліцу класці (гл.).
У саку. Гл. y <самым> саку.
У <самым> саку. Агульны для ўсходнесл. м. У поўным росквіце сіл. Уніят быў яшчэ не стары, як кажуць, y самым саку (М. Машара. Сонца за кратамі).
Узнік на аснове падабенства з’яў. Спалучэнне ў саку (з прамым значэннем слоў) ужываецца, калі гавораць пра расліны: y веснавы час яны ўзмоцнена жывяцца сокамі зямлі.
У сарочцы (кашулі) нарадзіўся. Агульны
Паходжанне фразеалагізма звязваецца з павер’ем: калі дзіця прыходзіць на свет не голае, як звычайна, a ў «сарочцы», — г. зн. калі яго галоўка пакрыта каляплоднай плеўкай, якая ў хуткім часе спадае, то яму наканавана шчаслівая будучыня.
У свет вочы. Уласна бел. (параўн. падобны выраз ва ўкр. м.: світ за очі). У невядомым напрамку, не выбіраючы дарогі, абы-куды (ісці, пайсці і пад.). Вось ім солтыс прывёў нейкага з тых, што пасля турмы за камуну не маюць права жыць у сваім павеце, a ідуць у свет вочы на высылку (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі).
Выраз узнік аб’яднаннем двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін, вынікам іх кантамінацыі стаў фразеалагізм з той самай семантыкай: (ісці) y свет+(ісці) куды вочы глядзяць = y свет вочы.
У свіныя галасы. Агульны для бел. і ўкр. м. Позна, запознена. Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Я. Брыль. Надпіс на зрубе).
У свіныя галасы — гэта «калі свінні вішчаць, падаюць галасы». Свінні прачынаюцца позна, пазней за іншых жывёл. Таму пра таго, хто любіць многа спаць, кажуць, што ён «кладзецца з курамі, a ўстае з свіннямі». Відаць, і прывычка позна прачынацца выпрацавалася ў свіней таму, што кармілі іх пазней, чым іншых жывёл ці птушак, для якіх не трэба было варыць у печы. «Гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаюць галасы» (Ф. Янкоўскі).
<Усе> карты зблытаны (змешаны) чые, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Чые-н. планы, намеры, разлікі разбураны, разладжаны. Адным словам, пан Зыгмусь быў аглушаны, а ўсе яго карты аказаліся змешанымі (Я. Колас. Хата над балотцам).
Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утвораны на аснове дзеяслоўнага блытаць (зблытаць) <усе> карты чые, каму, каго (гл.) ‘разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры, разлікі’
<Усе> карты раскрыты чые. Агульны для ўсходнесл. м. Чые-н. планы, намеры, дзеянні выяўлены, перасталі быць тайнай каго-н.
Пра гэта трэба было спытаць у самым канцы, калі б мы ўжо раскусілі, што за птушка пакупнік нашай солі. Але маскіравацца позна, нашы карты раскрыты… (І.Навуменка. Снежань).
Вытворны ад дзеяслоўнага фразеалагізма раскрываць (раскрыць) карты каму (гл.), сэнс якога — ‘пачынаць дзейнічаць адкрыта, не хаваючы сваіх тайных намераў, планаў’.