Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Слова шкірка з’яўляецца, магчыма, запазычаннем з укр. м., але ў бел. м. яно атрымала іншае значэнне. Украінскае шкірка адпавядае нашым шкурка, скурка. Беларускае шкірка звычайна ўжываецца толькі ў форме він. скл. з прыназоўнікам за (за шкірку) і спалучаецца з абмежаванай колькасцю дзеясловаў: «Трэсці лейбмедыка за шкірку…» (У. Караткевіч); «…быццам іх за шкірку хто выкідае» (І.Грамовіч); «Ухапіў за шкірку…» (Р. Мурашка). Значэнне спалучэння за шкірку — ‘за каўнер, за шыварат’. 3 такім жа значэннем

выступае прыназоўнікава-склонавая форма за шкірку ў спалучэнні з дзеясловам узяць, які звычайна апускаецца: «Тут я яго за шкірку — хадзі сюды!» (К. Крапіва); «…а тут — за шкірку ды ў каталажку» (М. Лужанін); «Вось такога б, як кажуць, за шкірку ды на поле, дзе сеюць і косяць…» (М. Калачынскі). Ва ўсіх прыкладах сэнс спалучэння прамы, канкрэтны — ‘узяць за шыварат’. На аснове гэтага першаснага значэння ў словазлучэнні ўзяць за шкірку развілося другое, пераноснае — ‘пакараць’.

Узяць быка за рогі. Гл. браць (узяць) быка за рогі.

Узяць верх. Гл. браць (узяць) верх.

Узяць за горла каго. Гл. браць (узяць) за горла каго.

Узяць за жабры каго. Гл. браць (узядь) за жабры каго.

Узяць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго.

Узяць за шчэлепы каго. Гл. браць (узяць) за шчэлепы каго.

Узяць лейцы ў <свае> рукі. Гл. браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі.

Узяць на абардаж каго, што. Гл. браць (узяць) на абардаж каго, што.

Узяць на арапа каго. Гл. браць (узяць) на арапа каго.

Узяць на буксір каго. Гл. браць (узяць) на буксір каго.

Узяць на зыхер каго. Гл. браць (узяць) на зыхер каго.

Узяць на мушку каго, што. Гл. браць (узяць) на мушку каго, што.

Узяць на понт каго. Гл. браць (узяць) на понт каго.

Узяць на пушку каго. Гл. браць (узяць) на пушку каго.

Узяць на ўзбраенне што. Гл. браць (узяць) на ўзбраенне што.

Узяць на цугундар каго. Гл. на цугундар браць (узяць) каго.

Узяць ногі на плечы і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі на плечы і (ды)…

Узяць ногі ў рукі і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі ў рукі і (ды)…

Узяць прыклад з каго. Гл. браць (узяць) прыклад з каго.

Узяць сябе ў рукі. Гл.

браць (узяць) сябе ў рукі.

Узяць у пераплёт каго. Гл. браць (узяць) y пераплёт каго.

Узяць y <свае> рукі. Гл. браць (узяць) y <свае> рукі.

Узяць уцям што. Гл. браць (узяць) уцям што.

Узяць у шоры каго. Гл, браць (узяць) y шоры каго.

У імгненне вока. Агульны для бел., руск. (в мгновение ока) і польск. (w mgnieniu ока) м., абазначае ‘вельмі хутка, вокамгненна’. Міколка падцягнуўся ўвесь, сцягся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны (М. Лынькоў. Васількі).

Кампанент імгненне роднасны са словамі міг, мігнуць. Увесь выраз першапачаткова абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. Фразеалагізм ужываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага: «…хотя жь умрють, але иже въ мгненіи ока, не усъпнуть».

У канцы канцоў. Калька з франц. м. (`a la fin des fins). Ужыв. з акалічнасным значэннем ‘у канчатковым выніку, пад канец, напаследак’ і як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання чаго-н. ці паказу, што мера цярпення, чакання скончылася. A ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка). [Радзецкі:] Ты надаела, не хачу цябе я знаць, прападаць не буду, чуеш? [Васіліса: ] Не крычы, y канцы канцоў! (А. Александровіч. Напор).

Таўталагічны выраз, y якім першы назоўнікавы кампанент выконвае сэнсаўтваральную функцыю, a другі дапаўняе сэнс першага семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам.

У касцюме Адама. Агульны для ўсходнесл. іпольск. (w stroju Adama) м. Без усякага адзення, голы (пра мужчыну). Можна прымаць паветраныя ванны — хі-хі — y касцюме Адама, ніхто не патрывожыць (М. Ваданосаў. Пераломнае лета).

Першыя біблейскія людзі Адам і Ева (пакуль Бог не выгнаў іх з раю, пакараўшы за з’едзены яблык з дрэва пазнання дабра і зла) хадзілі голыя, без адзення. На аснове гэтага біблейскага падання ўзніклі фразеалагізмы са значэннем ‘голы, без адзення’: y касцюме Адама — пра мужчыну, y касцюме Евы — пра жанчыну.

У касцюме Евы. Агульны для ўсходнесл. м. Без усякага адзення, голая. Пра жанчыну. A найбольш пекным, ну, такім, як панна Марыся, — ага, падумалася, няхай пазайздросцяць — і Галена, і Янінка, — такім, будзе дазволена танцаваць на балі ў касцюме Евы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).

Узнік на аснове біблейскага падання пра першых людзей — Адама і Еву, якія, пакуль Бог не выгнаў іх з раю, хадзілі голыя, без адзення. Параўн. ужыванне кантамінаванага выразу ў касцюмах Адама і Евы — y п’есе М. Матукоўскага «Амністыя»: «Няхай яны гэтай гармоніяй у музеях цешацца. Там усе статуі ў касцюмах Адама і Евы».

Поделиться:
Популярные книги

Игра топа. Революция

Вяч Павел
3. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.45
рейтинг книги
Игра топа. Революция

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8