Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У агонь і <у> ваду ісці (пайсці) за кім, за каго. Агульны для ўсходнесл. м. Усюды і на ўсё, на любыя ўчынкі, безразважна і самаахвярна. Гэта і ёсць той самы Янка… У сельпо працуе. Я за яго ў агонь і ваду пайшоў бы… (У. Краўчанка. Не верыць нельга).
Склаўся, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма прайсці агонь і ваду і медныя трубы (гл.), які абазначае ‘пабыць у розных цяжкіх абставінах і загартавацца’ і паводле паходжання з’яўляецца калькай з англ. м. (go through fіre and water).
У адзін міг. Агульны
Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць.
У ажуры. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘добра, паспяхова’ і ’добры, паспяховы, як і павінна быць’. —Не хвалюйцеся, матка, — звярнуўся нарэшце да Ганны Макараўны Жора, — усё будзеў ажуры (А. Марціновіч. Мама, сын і Толька). Валера, не дачакаўшыся адказу, зразумеў, што «справа ў ажуры» (У. Рубанаў. Каштаны).
Узнік y мове рахунковых работнікаў, дзе словам ажур называюць такі стан рахункаводства, пры якім запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень правядзення аперацыі. Параўн. y аповесці М. Лужаніна «Трое»: «Нямецкі афіцэр, відаць, былы фінансавы работкік, ператрасаў ашчадную касу, дзівячыся, як дакладна ўсё зведзена ў ажур, гаворачы бухгалтарскай мовай». Слова ажур узнікла на аснове французскага a jour, што значыць «у дзень».
Убачыць свет. Калька з франц. м. (voir le jour). Быць апублікаваным, выдадзеным (пра кнігу, брашуру і пад.). Калі газеце не выпадаў лёс убачыць свет, наборшчык пераказваў сваім сябрам змест заметак, якія ён набіраў для «крамольнай» газеты (Х. Жычка. «Не кажыце маме…»).
Выраз усведамляецца як матываваны. У франц. м. ён мае два значэнні: ‘нарадзіцца’ і ‘быць апублікаваным’.
Убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y <свае> рукі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі’ і ‘самавольна завалодваць чым-н., прысвойваць што-н.’. —Гэта яна так убрала цябе ў рукі? — Ладуцька скасіў вочы ў бок Аксені (Н. Маеўская. Такая позняя вясна). Іначай як магло стацца, што пан Скірмунт з Альбрэхта залез y іх хату, прыбраў y свае рукі з-пад іх носа затокі на рэчцы… (Я. Колас. На ростанях).
Склаўся па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам браць y <свае> рукі (гл.) — калькай з франц. м.
Убраць y <свае> рукі. Гл. убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y <свае> рукі.
Увайсці ў гісторыю. Калька з ням. м. (der Geschichte angeh"oren). Стаць вядомым, захавацца ў памяці людзей. Рукой «выкладчыка» вадзілі «філосафы», выхаваныя на старых догмах. Тым не менш імя Андрэевай увайшло ў гісторыю (М. Кацюшэнка. Першамай надзеі нашай).
Першапачаткова абазначаў ‘трапіць у летапіс гістарычных падзей’.
Увайсці ў плоць і кроў каго, чаго,
Увайсці ў прымаўку. Калька з франц, м. (passer en proverbe). Стаць агульнавядомым, усімі прызнаным. Храбрасць Садзіленкі ўвайшла ў прымаўку (ЛіМ. 27.05.1969).
Тут што-небудзь папулярнае, вядомае шырокаму колу людзей атаясамліваецца з устойлівасцю і ўзнаўляльнасцю народных прымавак (прыказак).
Уваткнуць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму.
Уваходзіць (увайсці) y плоць і кроў каго, чаго, чыю. Агульны для ўсходнесл. м. Арганічна засвойвацца, моцна ўкараняцца, становячыся прывычным, неабходным. Гісторыя балючая, бы рана. Яна ўвайшла ў нашу плоць і кроў і плоццю і крывёю продкаў нашых (Г. Каржанеўская. Гісторыя — не могільнік глухі…).
Склаўся на аснове назоўнікавага фразеалагізма плоць і кроў чыя, каго (гл.) y выніку пашырэння яго саставу дзеяслоўным кампанентам.
Уваходзіць (увайсці) y <сваю> каляіну. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. входить в <свою> колею, укр. входити в колію). Ужыв. са значэннямі ‘вяртацца да прывычнага спосабу жыцця’ і ‘прымаць звычайны рытм, характар’. Асталяваўшыся, Лабановіч увайшоў y каляіну дамашняга жыцця (Я. Колас. На ростанях). Жыццё на новым месцы паволі ўваходзіць у сваю каляіну (С. Александровіч. На шырокі прастор).
Паходзіць з адпаведнага свабоднага словазлучэння. Гл. пра паходжанне антанімічнага (у 1-м знач.) фразеалагізма выбівацца з каляіны.
У гадзіну па чайнай лыжцы. Недакладная паўкалька з руск. м. (через час по чайной ложке). Вельмі марудна, не спяшаючыся, павольна. Трактары стаяць, a яны на конях цыркаюцца, y гадзіну па чайнай лыжцы (У. Кузьмянкоў. Ішла вясна).
Узнік на аснове свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні медыкаў выкарыстоўваецца як рэгламентацыя прыёму мікстуры. У «Руска-беларускім слоўніку» як адпаведнік рускаму выразу рэкамендуецца праз гадзіну па сталовай лыжцы (параўн. y «Беларуска-рускім слоўніку»: праз гадзіну па чайнай лыжцы), аднак у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах прыжыўся іншы — y гадзіну па чайнай лыжцы (напрыклад, y творах М. Машары, А. Рыбака, на старонках «Звязды», «Настаўніцкай газеты»).
У гарачай вадзе купаны. Агульны для бел. і польск. (w goracej wodzie кaрапу) м. Занадта гарачы, запальчывы. — Хвелька Зянковіч. 3 універсітэта. Дражняць абрыкосам. Вядома, не ў вочы. — Не буду. — І не раю. Ён у нас у гарачай вадзе купаны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
Узнікненне выразу звязана з царкоўным абрадам хрышчэння, калі малога апускалі ў спецыяльную пасудзіну з вадой (купель). Вобразная аснова фразеалагізма грунтуецца на народным гумары, на прыёме гіпербалы (параўн. таксама: y гарачага папа хрышчаны, малёны non хрысціў).