Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Таптанне ў гразь каго, чаго. Гл. утоптванне (таптанне) y гразь каго, чаго.

Таптацца ў гразь. Агульны для ўсходнесл. м. Усяляк прыніжацца, знеслаўляцца, зневажацца. У краіне, дзе верхаводзяць «праваслаўныя атэісты», тысячагадовыя традыцыі мудрых продкаў топчуцца ў гразь (С. Кліменценка. Не згасайце, свечкі памяці).

Утвораны ад фразеалагізма таптаць у гразь (каго, што) — выразу з жывой унутранай формай.

Таптаць (утоптваць;

утаптаць) y гразь
каго, што. Калька з франц. м. (saucer dans la boue). Усяляк чарніць, прыніжаць, знеслаўляць каго-, што-н., зневажальна адзывацца, несправядліва абвінавачваючы. Як з «хамамужыка» ў палацах умела панства пасмяяцца! Як твае думы, тваё слова ў гразь таптала адмыслова! (Ю. Свірка. Хат вячысты дар).

Вобразнае ўяўленне, якое спадарожнічае фразеалагічнаму значэнню, усведамляецца даволі выразна. Адчуваецца і гіпербалічнасць у супастаўленні з’яў.

Тармазы адказваюць y каго. Агульны для бел. і руск. (тормоза срываются) м. Хто-н. страчвае кантроль над сваімі дзеяннямі, учынкамі. Мабыць, многія чулі, як юнак, які зрабіў нешта кепскае, апраўдваецца: «Адказалі тармазы… Быў п’яны» (Маладосць. 1988. № 2).

Паходзіць з маўлення шафёраў.

Таўчы ваду ў ступе. Гл. ваду ў ступе таўчы.

Тачыць зубы на каго, на што. Гл. вастрыць (тачыць) зубы на каго, на што.

Тачыць (патачыць) лясы (балясы) з кім. Агульны для ўсходнесл. м, Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Ёй [бабулі] няма часу з намі тачыць лясы — трэба бульбу перабраць: што варыць, што на насенне (І.Сяркоў. Мы з Санькам у тыле ворага).

Прынята лічыць, што фразеалагізм склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння тачыць балясы, г. зн. выточваць, апрацоўваць з дрэва фігурныя слупкі (балясы), якія ішлі на ўпрыгожванне лесвічных поручняў. Майстры, выконваючы гэту няцяжкую работу, займаліся вясёлымі размовамі, пустасловілі. Ёсць і другое меркаванне пра паходжанне фразеалагізма; на думку В. М. Макіенкі, выраз на пачатку свайго існавання меў агульнае аналітычнае значэнне: кампанент тачыць суадносіўся са значэннем ‘выконваць’, a кампанент балясы — са значэннем ‘пустыя размовы’.

Толькі (аднаго) птушынага малака няма (не хапае, бракуе) у каго, дзе. Агульны для ўсходнесл. (руск. только нет птичьего молока, укр. тільки пташиного молока нема) і польск. (brakuje komu tylko ptasiego mleka) м. Усяго ўволю, удосталь. I пажылі ж мы з Нэлечкай — ёсць што ўспомніць! Можна сказаць, аднаго птушынага малака бракавала (І.Аношкін. Дружбакі).

Склаўся на аснове фразеалагізма птушынае

малако (гл.).

Трапіць да Абрама на піва. Гл. да Абрама на піва трапіць.

Трапіць (папасціся, улезці) y нерат. Уласна бел. Апынуцца ў безвыходным, непрыемным ці няёмкім становішчы. Змораныя чырвонаармейцы прыпыніліся ў невялікім маёнтку. Трэба было адпачыць і агледзецца, каб не трапіць у нерат (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).

Узнік з прыказкі Трапіў y нерат — ні ўзад ні ўперад, y якой першапачаткова мелася на ўвазе рыба. Скарочаны варыянт пашырыў сваю спалучальнасць, уступае ў сінтаксічную сувязь, не заўсёды ўласцівую прыказцы.

Трапіць y <самы> яблычак. Гл, пацэліць (патрапіць, трапіць) y <самы > яблычак.

Трапляць (трапіць; пападацца, папасціся) на вудачку (на кручок) каму, да каго. Агульны для ўсходнесл. м. Даваць сябе падмануць, ашукаць. У мяне пасля балелі мышцы жывата — ад натугі, каб не зарагатаць ад таго, як траплялі на вудачку паважаныя сталыя людзі (І.Шамякін. Тайна драмы).

Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні рыбакоў ужываецца з прамым значэннем слоў.

Трапляць (трапіць) y пераплёт. Паўкалька з руск. м. (попадать в переплет). Аказвацца ў цяжкім, небяспечным ці непрыемным становішчы. Рыхлінскі зразумеў, y чым справа, не раз трапляў y пераплёт, хацеў крычаць, але мужчыны (гэта былі партызаны) заткнулі яму рот (І.Гурскі. Вецер веку).

Утварыўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, y якім словам пераплёт, паводле В. М. Макіенкі, называлі сплеценую з жэрдак пастку для лоўлі рыбы.

Траціць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву.

Трашчаць (затрашчаць) па <усіх> швах. Агульны для ўсходнесл. м. Знаходзіцца пад пагрозай краху, развалу, распаду, зрыву. Рабочыя планы ў гаспадарцы цяпер трашчаць па ўсіх швах і толькі таму, што аднесліся да іх распрацоўкі фармальна (Звязда. 3.08.1986).

Утвораны ў выкіку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да адзення, калі яно не падыходзіць каму-небудзь з-за малога памеру.

Траянскі конь. Калька з грэч. м. Mae значэнні ‘ашуканства, хітры падман’ і ‘чалааек, які са здрадніцкімі намерамі дабіваецца чыйгосьці давер’я, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’. У вясковай ночнай цішыні дагараў клуб — гэты траянскі конь графа Ельскага (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). [Ягадка: ] Калі быў таварыскі суд, вы назвалі яго пры ўсіх траянскім… жарабцом. [Ізабела: ] Даруйце, y вас недакладна запісана. Я назвала яго траянскім канём (М. Матукоўскі. Амністыя).

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2