Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Магчыма, выраз склаўся пад уплывам франц. ^etre assis entre deux chaises (літаральна «сядзець паміж двух крэслаў»), які ў сэнсавых адносінах супадае з першым значэннем фразеалагізма сядзець на двух крэслах.

Сядзець на шыі (на карку, на гарбе) чыёй, y каго, каго, Агульны для ўсходнесл. м. Знаходзіцца, быць на чыім-н. забеспячэнні, утрыманні. У маім узросце бацька ўжо цэлую сям’ю карміў, хату пабудаваў, іншыя людзі навуковыя адкрыцці паспелі зрабіць, а я? Сяджу ў бацькоў на шыі… (А. Карпюк.

Данута).

У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз.

Сядзець склаўшы (злажыўшы) рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Нічога не рабіць, бяздзейнічаць. Атака захлынулася, і паўтараць яе не было сэнсу. A сядзець склаўшы рукі — злачынства перад рэвалюцыяй, перад таварышамі, якія гінулі ў горадзе (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, напрыклад: «Маці сядзіць, склаўшы рукі,— простая, акамянеўшая і глядзіць на абраз, вусны яе нешта шэпчуць…» (В. Каваль). Магчыма, y аснове фразеалагізма, як мяркуе П. Сцяцко, «вобраз намаляваных на іконах святых са складзенымі пэўным чынам (згорнутымі) рукамі». Параўн. y зборніку Я. Рапановіча «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі»: сядзіць, рукі злажыўшы, як святы. Або: «— Баюся: трэба чакаць горшага… — Дачакаемся! Калі будзем сядзець, як бажкі! Склаўшы рукі…» (І.Мележ).

Сякера пад лаўкай (лавай). Уласна бел. Не знаходка, не адкрыццё, даўно вядомая рэч, з’ява, факт і пад. Сякера пад лаўкай! — Скарупкаў «Slownik fraseologiczny», які так доўга чакаў маёй пільнейшай увагі (Я. Брыль. Дзевяноста чацвёрты).

Узнік унутрыфразеалагічным спосабам — на аснове выклічнікавага выразу знайшоў сякеру (тапор) пад (за) лаўкай (гл.). Параўн. y М. Федароўскага: «На Палессі кажуць: От нахадка: тапор за лаваю».

Сякі-такі нямазаны (такі-сякі нямазаны). Агульны для ўсходнесл. м. Выраз, які ўжыв. замест разгорнутай характарыстыкі ці ацэнкі каго-н., звычайна адмоўнай. [Жлукта: ] Хацеў бы я яшчэ зайсці да таварыша Бывалава… Перадайце яму прывітанне. Скажыце, што прыехаў сякі-такі нямазаны (К. Крапіва. Мілы чалавек).

Утвораны на аснове фразеалагізмаў сякі-такі, такі ды сякі шляхам пашырэння іх кампанентнага складу словам нямазаны, якое першапачаткова, відаць, усведамлялася як «не мазаны мірам у часе хрысціянскага абраду памазання» або як «няхры шчаны», «непрычашчоны». У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча пададзены ў форме такі-сякі сухі, нямазаны.

Сямі пядзяў y лбе. Паўкалька з руск. м. (семи пядей во лбу). Вельмі разумны, здольны, здатны. Як ні дзіўна, сярэдневяковае праваслаўе страшэнна абыякавае да творцы, да асобы, якая на яго працавала, да дойліда, майстра фрэскі і іконы, разьбяра. І так паўсюль. Трэба быць сямі пядзяў y лбе, каб заслужыць на ўпамінанне (УКараткевіч. Дыяментны горад).

Узнік на аснове ўяўленняў, што высокі лоб — прымета вялікага розуму. Пядзя — даўнейшая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў, г. зн. 18–20 см. Выраз засноўваецца на прыёме гіпербалы (сем пядзяў — гэта амаль паўтара метра). Фразеалагізмы з падобным гіпербалізаваным вобразам ёсць у некаторых

раманскіх мовах: румынскай (eu sapta palme in frunte, літаральна «з сямю пядзямі ў лбе»), іспанскай (tener mas de dos palmos de frente, літаральна «мець больш як дзве пядзі ў лбе»).

Т

Табаку важыць. Уласна бел. Драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву. Што ты, табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма! (Я. Купала. Паўлінка).

Узнік з аманімічнага свабоднага словазлучэння ў выніку яго метафарызацыі на аснове падабенства з’яў «Табаку важылі на маленьхіх шаліках, вельмі адчувальных нават ад шчопця табакі» (Ф. Янкоўскі), яны доўга хадзілі то ўверх, то ўніз, пакуль не ўсталёўвалася раўнавага.

Так бы мовіць. Запазыч. з укр. м. (так би мовити). Калі можна так выказацца. Я ўжо даўно мінуў той дзіцячы ўзрост, пазбавіўся, так бы мовіць, ланцугоў чароўнага і, шчыра кажучы, трохі жорсткага туману… (А. Асташонак. Драматургічныя тэксты).

Гэта нядаўкяе запазычанне ўжываецца ў нашай мове паралельна з сінанімічным выразам так сказаць.

Так трымаць! Паўкалька з руск. м. (так держать). Заклік ці пажаданне і надалей прытрымлівацца ранейшай лініі паводзін. Малайчына, Андрэй, так трымаць, я ведаў, што ты не здасіся ўсякім жыццёвым перыпетыям (І.Капыловіч. Калі трэба жыць).

Паходзіць з маўлення маракоў, дзе «Так держать!» — каманда рулявому на судне, па якой ён павінен утрымліваць ход карабля па зададзеным курсе. Параўн. выкарыстанне фразеалагізма з паказам на сферу яго першапачатковага ўжывання: «Пылец па-сяброўску ляпае Алеся па плячы: — Так трымаць, старшына! Гэтак, здаецца, па-флоцку?» (І.Шамякін).

Танцаваць ад печы (ад печкі). Запазыч. з руск. м. Пачынаць з самага прывычнага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку. Мне, Гарасім Сямёнавіч, здаецца, што я танцую, як кажуць, ад печы. Нешта хочацца знайсці такое… зразумець, чаму ўсё ж дзяўчына вярнулася з горадаў вёску (У. Саламаха. Напрадвесні).

Выраз з рамана В. А. Сляпцова «Добры чалавек» (1871). У адным з эпізодаў герой рамана Церабенеў успамінае, як яго, малога, калісьці вучылі танцаваць. Пачынаючы танец ад печкі, хлопчык збіваецца з такта і спыняецца. Настаўнік танцаў зноў вяртае хлопчыка да печкі, зноў усё пачынаецца спачатку. Праз пятнаццаць гадоў Церабенеў вяртаецца на радзіму пасля бясплённых блуканняў па Еўропе і са страхам думае, што прыйдзецца пачынаць жыццё спачатку. «Чаго я еду ў Расію? — раптам з жахам падумаў ён. — Гэта я вяртаюся да печкі!..»

Танталавы мукі (пакуты). Гл. мукі Тантала.

Таптанне на месцы. Агульны для ўсходнесл. м. Адсутнасць развіцця, руху наперад. [Язва: ] Пара канчаць гэту камедыю. Іначай будзе таптанне на месцы, чаго глядач цярпець не можа (К. Крапіва. Мілы чалавек).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма таптацца на <адным> месцы ‘не рухацца наперад, не развівацца, не ўдасканальвацца’.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2