Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Усе шышкі ляцяць (валяцца) на каго. Агульны для ўсходнесл. м. Абрушваюцца ўсякія непрыемнасці на кагосьці. Максім пасмяяўся са страхаў Рагачоўскага, заспакоіў, сказаўшы, што на гэты раз усе шышкі паляцяць на яго, галоўнага (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).

Зыходнай формай фразеалагізма з’яўляецца прыказка На беднага Макара ўсе шышкі валяцца. Як «абломак» прыказкі, фразеалагізм мае незамкнёную структуру і ў маўленні заўсёды кіруе назоўнікам са значэннем асобы ў він. скл. з прыназоўнікам на.

Усёй

душой.
Калька з лац. м. (tota mente). Ужыв. са значэннямі: 1) шчыра, сардэчна (любіць, кахаць, верыць і пад.), 2) поўнасцю, цалкам (быць на баку каго-н., падтрымлівадь каго-, што-н. і пад.), 3) з вялікім жаданнем, вельмі ахвотна (хацець, імкнуцца, рвацца і пад.). Гарбачэня адчуў, што ён пакахаў Кацю не на жарты, усёй душой (І.Гурскі. На берагах Прыпяці). Усёй душой падтрымліваю прапанову, выказаную ў дакладзе… (В.Вітка. Гэта шчасце — пісаць для дзяцей). Дачушка мая! A я зусім не супраць вяселля. Наадварот, я ўсёй душой хачу гэтага (І.Козел. Папараць-кветка).

Можна лічыць, што тут абодва кампаненты выконваюць сэнсаўтваральную функцыю. Кампанент душа суадносіцца са значэннем ‘нематэрыяльная аснова жыцця чалавека, носьбіт псіхічных працэсаў’.

<Усімі> праўдамі і няпраўдамі. Калька з лац. м. (per fas et nefas). Любымі сродкамі, нічым не грэбуючы. Упершыню давялося жыць праўдамі і няпраўдамі, як кажуць, хітруючы і выкручваючыся (М. Лужанін. Дзівадла).

Выраз антытэзнай пабудовы.

Усім мірам. Запазыч. з руск. м. Супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку; хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі каля разбуранага мастка… аб'езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).

Першапачатковае значэнне выразу — ‘усёй грамадой’. Мір — агульнае для ўсходнесл. м., цяпер ужо ўстарэлае слова са значэннем ‘сельская грамада’; яно захавалася ў прыказцы З міру па нітцы — голаму сарочка; параўн. таксама: Што будзе міру, то і бабінаму сыну.

Усмоктваць (усмактаць) з малаком маці што. Калька з лац. м. (cum lacte nutricis suxisse). Цвёрда засвойваць з самых ранніх гадоў. Уладарыць над ім [словам] можа толькі той, хто з малаком маці ўсмактаў таямніцу яго ўнутранай энергіі, да каго гэта слова прыйшло ў хвіліны першага азарэння як яго першая моўная плынь (М. Лобан. Пяць раніц тыдня).

Выраз належыць старажытнарымскаму аратару і пісьменніку Цыцэрону (106 — 43 да н. э.).

Уссесці на карак каму, чый, каго. Гл. садзіцца (сесці, уссесці) на карак каму; чый, каго.

Уставаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі.

Уставаць (падымацца,

паднімацца) з каленяў.
Агульны для ўсходнесл. м. Пераставаць быць паднявольным, прыніжаным, пакорлівым. Мы, беларусы, выжывем фізічна толькі тады, калі паднімемся з каленяў адродзім мову, культуру, свае спаконвечныя мудрыя традыцыі… (С. Законнікаў. Наш паратунак — Адраджэнне).

Відаць, узнік на аснове фразеалагізмаў стаяць на каленях (перад кім), поўзаць на каленях (перад кім) як параўнальна нядаўняе ўтварэнне, антанімічнае папярэднім па сваёй унутранай форме.

Уставіць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму.

Устаўляць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго.

Устаць з левай нагі. Калька з англ. (get out of bed with left leg) ці франц. (se lever du pied gauche) м. Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. — У гэтым пытанні я кансерватар. Чулі такое слова? — Ніякі вы не кансерватар. Хутчэй за ўсё, з левай нагі ўсталі (А. Пальчэўскі. Перастаўленае крэсла).

Выток фразеалагізма — павер’е, якое з антычных часоў існавала ў многіх народаў. Лічылася, што правы бок — добры, a левы — дрэнны, што ўстаць раніцай з левай нагі — значыць пачаць новы дзень пад уладай злога духу.

Устаць не з той нагі. Агульны для сходнесл. м. і руск. встать не с той ноги, укр. встати не на ту ногу). Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. Ты проста, Мацвееў; не з той нагі ўстаў. Ваяваць тут можна. Я з грамадзянскай ведаю. Давалі прыкурыць немцам, белапалякам…. (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).

Склаўся на аснове сінанімічнага фразеалагізма ўстаць з левай нагі (гл.) з заменай y ім аднаго з кампанентаў спалучэннем не з той (г. зн. «не з правай, не з той, з якой трэба»).

Уступаць (уступіць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Станавіцца дзеючым. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў y строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было выдатна (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.

Уступленне ў сілу чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Набыццё законных падстаў. 3 уступленнем y сілу новага заканадаўства аб барацьбе з непрацоўнымі даходамі абласная аўтаінспекцыя намеціла канкрэтную праграму па яго рэалізацыі (Звязда. 10.10.1986).

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение