Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Х

Хаваць галаву ў пясок. Калька з ням. м. (den Kopf in den Sand stecken). Палохаючыся, старацца ўхіліцца ад чаго-н. Давайце не будзем хаваць галаву ў пясок — нашым юнакам і дзяўчынкам ведаў [пра маральна-палавое выхаванне] катастрафічна нехапае (Настаўн. газ. 20.05.2000).

Узнік y выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння,

якое ўжываецца ў дачыненні да страуса. Параўн.: «Тыя палітыкі, якія агітуюць не ўдзельнічаць у выбарах пры любых саступках існуючага рэжыму, нагадваюць страуса, які перад небяспекай хавае галаву ў пясок» (Нар. воля).

Хаваць (схаваць) канцы <у ваду>. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. прятать концы <в воду>, укр. ховати кінці <в воду>). Спрытна знішчаць ці ўтойваць тое, што было доказам віны. Каб схаваць канцы ў ваду, прынялі Саламонава рашэнне: перадаць завод на баланс калгаса «Прагрэс» (І.Дуброўскі. Незамкнуты круг).

Відаць, узнік на аснове фразеалагізма <і> канцы ў ваду (гл.).

Хаджэнне на галаве (галовах). Агульны для ўсходнесл. м. Бурнае свавольства, гарэзлівасць (звычайна з боку дзяцей). Па-мойму, «хаджэнне на галовах» на ўроках павінен, пры неабходнасці скідвання назапашанай энергіі, «арганізаваць» сам настаўнік (Н. Цыпіс. Настаўнік — галоўны чалавек у дзяржаве).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма хадзіць на галаве (галовах), які абазначае ‘вельмі сваволіць, дурэць; рабіць, што захочацца’.

Хадзіць гогалем. Агульны для ўсходнесл. м. Мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата. [Ермашоў:] Майце на ўвазе: калі ўбачу ў каго з вас у вачах сум — ласкі маёй не чакай!.. Тут мы адзін на адзін яшчэ можам паўздыхаць, a пры байцах — хадзі гогалем! (К. Губарэвіч. Брэсцкая крэпасць).

Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння, y якім дзеяслоў спалучаецца з назоўнікам у форме творнага параўнальнага склону.

Гогалем — ‘як гогаль’, дзе гогаль — ‘вадаплаўная птушка з сямейства качыных’. Яна ходзіць павольна і перавальваючыся, нібы важная, самазадаволеная асоба.

Хадзіць (захадзіць) ходырам (хадуном). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘моцна хістацца, калыхацца’ і‘бурна праяўляцца, прыходзіць у рух (пра справы, падзеі і пад.)’. Захадзілі жорны хадуном, аж трасуцца сцены ветраковы (Я. Непачаловіч. Вятрак). Ходзіць ходырам свет цэлы, смела ў бітву йдзе нясмелы, y бой за лепшы час (Я. Купала. Час!).

Узнік па мадэлі таўталагічных выразаў тыпу есці поедам, прападзі пропадам. Сэнсаўтваральным тут выступае дзеяслоў хадзіць, выкарыстаны ў сваіх перыферыйных значэннях. Далучанае да дзеяслова аднакаранёвае прыслоўе ходырам ці хадуном, неўжывальнае па-за гэтым фразеалагізмам, дапаўняе яго значэнне семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам.

Хадзіць на задніх лапках перад

кім. Гл. на задніх лапках хадзіць перад кім.

Хадзячая газета. Калька з англ. (walkind newsp'aper) ці паўкалька з франц. (gazette vivante, літаральна «газета жывая», або gazette du quortier, дзе 1-е значэнне — ‘бульварны лісток’, a 2-е — ‘мясцовы пляткар’) м. Чалавек, які распаўсюджвае розныя навіны і чуткі. «Ці тут падманулі, ці там?» — вырашалі адны заблытаную дылему; a другія, якіх звычайна называюць «хадзячай газетай», з палёгкай уздыхнулі: ніяк не маглі яны змірыцца з тым, што іншыя разнеслі навіну ў масах — такія ўвогуле ніколі, нікому і нічому не вераць, але вельмі крыўдзяцца, калі не вераць ім (А. Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»).

У аснове фразеалагізма — нерэальная вобразнасць, якой і матывуецца яго сэнс.

Хадзячая энцыклапедыя. Паўкалька з франц. (encyclop'edie ambulante) ці калька з ням. (ein wandelndes Leksikon) м. Чалавек, які валодае самымі разнастайнымі ведамі. Сяргея нездарма звалі «хадзячай энцыклапедыяй». Ён слова ў слова прадоўжыў верш (В. Жуковіч. Як адна вясна).

У аснове фразеалагізма — нерэальная вобразнасць, якой і матывуецца яго сэнс.

Хадзячы анекдот. Агульны для ўсходнесл. м. Чалавек, дзеянні ці ўчынкі якога здаюцца дзівацкімі. Цяпер, калі падумаць, то не зразумела, з якой прычыны Федзя абазваў тады Любу імем вясковай жанчыны, якая была ў сяле хадзячым анекдотам (І.Грамовіч. На крутой гары).

Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў хадзячая газета (гл.) і хадзячая энцыклапедыя (гл.), якія з’яўляюцца калькамі ці паўкалькамі з заходнееўрапейскіх моў.

Халодная вайна. Калька з англ. м. (cold war). Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-н. — Там у нас цяпер халодная вайна. — Як гэта халодная вайна? Паміж кім і кім? — Паміж мамай і бацем. Ён на яе злуецца, крычаць пачынае, а яна быццам не заўважае яго (Я. Радкевіч. Сутокі дзён).

Склаўся на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўпершыню быў ужыты ў 1946 г. y выступленні прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля ў Фултане і служыў для абазначэння варожай палітыкі капіталістычных дзяржаў y адносінах да Савецкага Саюза ва ўмовах афіцыйнага міру.

Хапацца за саломінку. Гл. за саломінку ўхапіцца.

Хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. хвататься обеими руками, укр. хвататися обома руками). 3 вялікай ахвотай скарыстоўваць што-н. Ніводзін з памянёных маіх паходаў не звязаны з турызмам. Усё гэта рабілася пры выпадках і па неабходнасці, хаця за такія выпадкі я заўсёды хапаўся абедзвюма рукамі (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач).

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение