Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое абазначае марудную, нудную работу — выраб, выцягванне тоненькай металічнай, звычайна залатой або сярэбранай ніці (каніцелі) для вышывання.

Цягнуць ката за хвост. Агульны для бел. і руск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) нудна і аднастайна гаварыць, марудзіць з адказам, 2) занадта доўга рабіць што-н. Кажыце хутчэй. Што вы цягнеце ката за хвост (І.Гурскі. Патрыёты). 3 памольным зборам справа ясная. Не прыйдзеш, не скажаш: — Таварышы калгаснічкі, таварышы аднаасобнічкі, ды мяліце ж вы свой хлябец скарэй, чаго цягнуць ката за хвост? (М. Лобан.

Гарадок Устронь).

У абодвух выпадках сэнс сказаў ніколькі не змяніўся б, калі б y іх было прапушчана спалучэнне ката за хвост. Справа ў тым, што дзеяслоў цягнуць мнагазначны: ён мае больш як дваццаць значэнняў, y тым ліку ‘марудзіць’ і ‘нацягваючы, прыбліжаць штосьці да сябе’. Пры ўзнікненні фразеалагізма цягнуць ката за хвост адбылася адначасовая каламбурная рэалізацыя двух гэтых значэнняў, накладанне на значэнне ‘марудзіць’ другога значэння з далейшым далучэннем камічнага дадатку. Узнікшы як чыясьці цікавая моўная знаходка, выраз стаў узнаўляльным агульнавядомым зваротам. Такі мастацкі прыём сутыкнення двух значэнняў y адным слове можна назіраць у шмат якіх беларускіх народных параўнаннях; напрыклад, y выразе прыстаць, як смала да падэшвы першае слова выступае з двума значэннямі адначасова: ‘прыліпнуць’ і ‘неадчэпна прывязацца да кагосьці’.

Цягнуць лямку. Паўкалька з руск. м. (тянуть лямку). Займацца нялёгкай, аднастайнай справай. Пяць год я цягнуў лямку студэнта, жывучы на не надта высокім акладзе старшага лабаранта ў навукова-даследчым інстытуце (У. Дамашэвіч. Хараство душы).

Выраз прыйшоў з мовы бурлакоў, якія і ў прамым сэнсе цягнулі лямку — шырокі скураны рэмень, надзеты цераз плячо. Бурлакі запрагаліся ў свае лямкі з пастронкамі, прымацаванымі да доўгай тоўстай вяроўкі, і, напружваючыся, цягнулі супраць цячэння баржу ці іншае судна. Цяжкая бурлацкая доля адбілася ў прыказцы Цягні лямку, пакуль не выкапаюць ямку.

Цягнуць рызіну. Агульны для ўсходнесл. м. Mae значэнні ‘марудзіць з адказам’ і ‘марудна рабіць што-н., марна траціць час’. — Тут нам падказваюць… Толькі прабачце, калі ласка… — Ды ладнаНе цягні рызіну… Па якой справе? (І.Аношкін. Плямачка). — Каб вы далі ватоўку: — На. На і ватоўку, — рашуча шкуматнуў яе з плеч Брытвін. — Толькі не цягні рызіну (В. Быкаў. Круглянскі мост).

Утварыўся шляхам «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка): узнік на аснове слова цягнуць y выніку накладання на прамое значэнне ‘падаўжаць выцягваннем’ яшчэ аднаго значэння гэтага полісемічнага дзеяслова — ‘марудзіць, марудна рабіць’ і каламбурнага дапаўнення яго дадаткам рызіну.

Цягнуць ярмо (ярэмца) <каго, якое>. Агульны для бел. і ўкр. (тягнути ярмо) м. Доўгі час займацца нялёгкай і аднастайнай справай. Ён [Купала] не хацеў цягнуць ярмо бацькі і ў 1903 годзе пайшоў «у людзі» шукаць службы (В. В. Барысенка, B.У.Івашын. Беларуская літаратура). У гаспадара было пяць дачок і тры сыны, яны і цягнулі ярэмца хлебаробаў (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з ранейшай цяжкай працай валоў, на якіх надзявалі ярмо — драўляны хамут для іх запрэжкі.

Цяжкая артылерыя. Агульны

для ўсходнесл. м. (руск. тяжелая артиллерия, укр. важка артилерія). Тое, што прытрымліваецца на крайні выпадак як самы дзейсны сродак для дасягнення чаго-н. Цяпер ён [Ігар] хуценька напісаў запіску: «Дзед, трэба хутчэй класці Мамрука на лапаткі. Выступай, а я потым з цяжкай артылерыяй» (Л. Гаўрылкін. Мы яшчэ будзем сябрамі).

Утварыўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні ваенных для абазначэння магутных гармат вялікіх калібраў і габарытаў.

Цяжкая рука ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. прыносіць няўдачу, няшчасце ў якой-н. справе, пачынанні і пад. — Я такі казаў вам, што ў Язэпа цяжкая рука, — весела крыкнуў Гілёрык, рады, што выйшла так, як ён казаў (Я. Колас. Калодка пчол).

Склаўся на аснове былога павер’я, паводде якога ў адных людзей лёгкая рука (яна прыносіць удачу), a ў другіх — цяжкая (прыносіць няўдачу).

Цямна вада ва облацэх. Запазыч. з царк. — слав. м. Незразумелае, туманнае. [Грэнка: ] I вы, едучы сюды, я думаю, не хваліліся, куды і чаго едзеце? [Гарнак: ] Цямна вада ва облацэх (Я. Колас. Забастоўшчыкі).

Выраз з біблейскага тэксту (Псалтыр, 17, 11): «И положи тму закров свой, окрест его селение его, темна вода во облацех воздушных». Во облацех — старая форма меснага скл. мн. л. ад слова облако —‘у воблаках’.

Цяп ды ляп (цяпляп). Запазыч. з руск. м. Абы-як, нядбала, спехам (рабіць што-н.). Цяп ды ляп, ды на «а можа» — рабіць не гожа

Ні к чорту не варта такая работа! (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы).

Паходзіць з прыказкі Тяп-ляп да й корабль, якой характарызуюць работу, выкананую хутка і абыякава, і якая абазначае ‘абы-як, спехам — і гатова’.

Ч

Чакаць з мора пагоды. Відаць, паўкалька з руск. м. (ждать у моря погоды). Заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна доўгім чаканні каго-, чаго-н. A мой жа яшчэ пад Новы год абяцаўся прыехаць. Чакай з мора пагоды!.. (М. Ракітны. На свята).

Узнікненне фразеалагізма звязваюць з перыядам паруснага флоту, калі даводзілася чакаць добрых для плавання ўмоў.

Чалом біць. Агульны для ўсходнесл. і польск. (bi'c czolem) м. Ужыв. са значэннямі: 1) каму> пачціва кланяцца, вітаючы каго-н., 2) каму, пачціва прасіць каго-н., 3) чаму, з глыбокай пачцівасцю ставіцца да чаго-н., вітаючы што-н. Біце ж чалом тром сакалом, маладзіцы! Гэта ж кветкі з свойскай веткі, славянскай зямліцы! (В. Дунін-Марцінкевіч. Верш Навума Прыгаворкі). — Прыйшоў чалом біць, — звярнуўся [Сурма] да Кляпца. — Дайце нашым меліяратарам сена накасіць (І.Дуброўскі. На новыя кругі). Над Бесяддзю, у лясной акрузе, сялянскай хаце б’ю чалом (П. Прыходзька. Размова).

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ