Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Шарварку(-і) адрабляць. Уласна бел. Марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. Пяе [артыстка] — усё адно як на ўзгароду вешае… Як тыя шарваркі адрабляе… Як цераз пень калоду тралюе…(Н.Гілевіч. Быў час, быў век, была эпоха).
Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, y якім устарэлы назоўнік шарварка(-і) абазначаў ‘грамадская працоўная павіннасць па будаўніцтве і рамонце дарог, мастоў, грэбляў y Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай y XV–XVIII стст., a таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.’.
Шаркі на баркі. Уласна бел. Схапіць з сабой свае манаткі (ужываецца ў ролі дзеяслоўнага выказніка пры дзейніку са значэннем асобы). A як выхадны, дык ён [масавік-забаўнік] шаркі на баркі і ў горад патлы завіваць (А. Петрашкевіч. Трывога).
Апошні кампанент у гэтым фразеалагізме, — хутчэй за ўсё, запазычанне з польск. м. (barki ‘плечы’). A першы, як і ў некаторых іншых рыфмаваных выразах, прыдуманы, нематываваны, падагнаны пад гукавую сіметрыю фразеалагізма, узніклы ў працэсе рыфмоўкі. Лексіка-семантычныя і логіка-сінтаксічныя сувязі, як слушна зазначае В. М. Макіенка, «адыгрываюць другарадную ролю ў арганізацыі рыфмаваных пар» (напрыклад: шурум-бурум, цюха-мацюха, цямця-лямця).
Шахер-махер. Агульны для ўсходнесл. м. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. У вас тут хтось шахер-махер Маслаку робіць, пасабляе (І.Мележ. Людзі на балоце).
Утвораны зрашчэннем двух запазычанняў з ням. м.: Schacher — ‘махлярства’ + Macher — ’дзялок’. У немцаў такога выразу няма.
Шашкі ў мяшкі браць, складаць і пад. Уласна бел. Свае пажыткі з сабой (браць, збіраць і пад. перад адыходам, ад’ездам, уцёкамі). Такая была кватэра!.. Такая пасада — упершыню ў жыцці! I вось зноў збірай шашкі ў мяшкі і—па асінавыя шышкі (П. Палітыка. Свой хлопец).
Першапачатковае значэнне апошняга кампанента зразумелае, хоць ён тут мае абагульнены сэнс (маецца на ўвазе зусім неабавязкова мех як пэуны прадмет хатняга ўжытку). Першы ж кампанент, як і ў некаторых іншых рыфмаваных фразеалагізмах, склаўся ў працэсе рыфмоўкі.
Шостае пачуццё. Калька з франц. (sixi`eme sens) або англ. (sixth sеnsе) м. Здольнасць інтуітыўна ўспрымаць, прадбачыць, угадваць што-н. Шостым пачуццём ён намагаецца зразумець сэнс трагедыі: «Чаму? Чаму менавіта гэтае зялёнае дзяўчо стала ахвярай натоўпу?» (А. Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»).
Чалавек і вышэйшыя жывёлы ўспрымаюць з’явы навакольнага асяроддзя з дапамогай пэўных органаў пяці пачуццяў — зроку, слыху, нюху, смаку, дотыку. Выразам шостае пачуццё назвалі інтуіцыю — як бы дапаўненне да гэтых пяці пачуццяў.
Што босаму разуцца. Гл. як (што) босаму разуцца.
Што костка ў горле каму. Гл. як (што) костка ў горле каму.
Што называецца. Калька з франц. м. (ce gu’on appelle). Як
Што сліна на язык прынясе (прынесла). Уласна бел. Зусім не думаючы і абы-што (гаварыць, плесці, балабоніць і пад.). [Сучасны: ] Каб балабоніць што сліна на язык прынясе ды не дастаць за гэта па мазгах, трэба быць братам дырэктара. Родным! (С. Яновіч. Гутарка Сучаснага з Хворым).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. У крыху іншай форме гэты выраз сустракаецца ў старажытным помніку палемічнай літаратуры «Антиризисъ, или Апологія противъ Христофора Филалета» (1599): «И тамъже далей лжить, соромотить владыковъ, што ядовита слина до губы прынесла, запаметавши своее обетницы, же ни кому лаяти не мелъ».
Што ўбіў то < і > уехаў. Уласна бел. Бесклапотны, гультаяваты, такі, што толькі пад прымусам робіць што-н. (пра чалавека). Сярод дзяцей таксама трапляліся неслухі, «што ўбіў то і ўехаў», падпадалі пад уплыў людзей не лепшых у вёсцы (Б. Сачанка. Вечны кругазварот).
Хутчэй за ўсё, гэта выраз «конскага паходжання»: пра каня, якога ўвесь час трэба падганяць. Першапачаткова выкарыстоўваўся, як мяркуe М. А. Даніловіч, «у дачыненні да цяглавай жывёлы, пераважна каня, са значэннем ‘не шпаркі ў хадзе, працы, наравісты’; y далейшым адбылася пераарыентацыя на чалавека».
Што шыла ў мяшку. Гл. як (што) шыла ў мяшку.
Што (як, нібы) з гусі вада з каго, каму. Агульны для ўсходнесл. (руск. как с гуся вода, укр. як з гуски вода), польск. (jak z gesi woda) i чэшск. (co z husy voda) м. Абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н. 3 адзінокай Клаўдзі Рабертаўны — што з гусі вада, a Дабрамыслаў перажываў (М. Лобан. Гарадок Устронь).
У шмат якіх працах рускіх даследчыкаў узнікненне гэтага фразеалагізма звязваюць з эліпсацыяй выслоўяў-захлінанняў Лейся беда, как с гуся вода або Как с гуся вода, с тебя худоба (худоба — ‘хвароба’) — Аднак, паводле В. М. Макіенкі, гэты выраз узнік не ў выніку скарачэння народных заклінанняў, a на аснове канкрэтных гусі ці гусака, з якіх лёгха скочваецца вада (з-за адмысловай тлушчавай змазкі апярэння). Дадатковым доказам на карысць гэтага меркавання з’яўляецца існаванне ўжо ў XVI ст. аналагічных выразаў y польск. (Jak z gesi woda) і чэшск. (со z husy voda) м., дзе яны фіксуюцца асобна, a не ў прыказкавых ці заклінальных кантэкстах.
Шукаць учарашняга дня. Калька з ням. м. (den gestrigen Tag suchen). Траціць час на бяссэнсавыя пошукі. A мы ходзім па лесе, як тыя дурні, шукаем учарашняга дня, калі тут усё гатовае (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя).
Узнікненне фразеалагізма звязваюць з гістарычным эпізодам.
Паводле М.І.Міхельсона, аднойчы курфюрст Іаган Фрыдрых вымавіў свой любімы выраз: «Дзень гэты я згубіў». Прыдворны весяльчак Клаус (памёр y 1515 г.) адказаў на гэта: «Заўтра мы ўсе добра пашукаем і абавязкова знойдзем дзень, які ты згубіў».