Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення.
Язык як (што) брытва. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘здольнасць востра і дасціпна гаварыць’ і ‘хто-н. Дасціпны, з’едлівы ў размове’. І так сабой не асабліва відная — драбната. Паглядзець няма на што. І твар — худы, косткі на шчаках выпінаюць… Толькі і красы, што язык як брытва!.. (І.Мележ. Людзі на балоце). Сустракацца з усёй брыгадай яму [Валянціну] не хацелася, асабліва з Ганнай Калеснікавай — y гэтай язык
Склаўся, магчыма, пад уплывам біблейскага тэксту: «Пагібель выдумляе язык твой; як вытанчаная брытва, ён у цябе, каварны» (Псалтыр, 51,4).
Як адзін. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘без выключэння, поўнасцю; абсалютна (усе)’, ‘дружна, аднадушна (рабіць што-н.)’ і ‘зусім аднолькавыя і добрыя ў якіх-н. адносінах’. Кажуць, што добра нам, калі ў брыгадзе ўсе як адзін спрактыкаваныя (У. Карпаў. За годам год). Можна ўправіцца і з уланамі, калі станем як адзін (П. Галавач. Яны не пройдуць!). Бывала, Гняцецкі калі прыедзе на чацвёрцы да касцёла, дык усё мястэчка як на дзіва глядзіць: як адзін, сівыя ў яблыкі, аж мяняюцца (К. Крапіва. Мядзведзічы).
Узнік, відаць, y выніку скарачэння фразеалагізма як адзін чалавек, які і цяпер ужываецца ў мове, але толькі пасля слова ўсе і са сваім адзіным значэннем ‘без выключэння, поўнасцю; абсалютна (усе)’: «Партызан убачылі праз цьмяныя акенцы вучні, і ўсе як адзін чалавек сыпанулі на двор» (А. Карпюк). Два іншыя значэнні, уласцівыя фразеалагізму, развіліся ў ім самастойна.
Як асіна калаціцца, дрыжаць. Агульны для бел., укр. (як осика) і чэшск. (jak osika) м. Вельмі моцна (калаціцца — часцей ад страху). Не крычы ты на яго, Сёмка: ён і так увесь калоціцца як асіна (Я. Колас. Сірата Юрка).
Этымалагічная аснова фразеалагізма тая самая, што і ў выразе як асінавы ліст (гл.).
Як асінавы ліст калаціцца, дрыжаць, трымцець. Агульны для ўсходнесл. (руск. как осиновый лист, укр. як осиковий лист) і польск. (jak li's'c osiki) м. Вельмі моцна (калаціцца — часцей ад страху). Яўхім утаропіў вочы ў жонку, якая задрыжала ад страху як асінавы ліст (З. Бядуля. Дэлегатка).
Выраз успрымаецца як матываваны. Чаранок асінавага ліста вельмі доўгі, таму нават пры нязначным руху паветра асінавыя лісты пачынаюць дрыжаць. Узнікненне фразеалагізма звязваюць і з павер’ем пра асіну як праклятае дрэва: евангельскі здраднік Юда пасля раскаяння нібыта сам павесіўся на асінавым суку, з таго часу асінавыя лісты асуджаны на вечнае трымценне.
Якая муха ўкусіла каго. Калька з франц. м. (quelle mouche vous pique). Ужыв. як выказванне здзіўлення з прычыны незразумелых паводзін каго-н. і абазначае ‘што здарылася з кім-н., як усё гэта растлумачыць’. Якая муха ўкусіла жанчыну, што так разлямантавалася на ўвесь дом? (І.Новікаў. Да світання блізка).
Успрымаецца як жывое метафарычнае ўтварэнне.
Як
Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Калі бабёр удзень выходзіць з вады на працу, то ўвесь час нібы плача, бо вочы яго слязяцца ад святла. Упершыню выраз ужыў Ф. Багушэвіч y байцы «Воўк і авечка»: Плачуць сын і матка, як бабры, абое.
Як бог на душу пакладзе (паложыць). Паўкалька з руск. м. (как бог на душу положит). Як здарыцца, як прыйдзецца, бессістэмна. Пану Лацкевічу як бог на душу пакладзе. Захоча — зробіць, не захоча — ніхто яго не прымусіць (М. Машара. Сонца за кратамі).
Узнікненне выразу, як мяркуе М.І.Міхельсон, звязана з царскім судом у Маскве, y Прыказе вялікага Палаца, дзе ўсё рашаў сам цар, які, будучы памазанікам Божым, судзіў, «як яму Бог на душу паложыць».
Як (быццам, нібы) аршын праглынуў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как аршин проглотил, укр. наче аршин проковтнув). Ненатуральна прама стаіць ці сядзіць. A хлопцы, хлопцы! Кожны быццам аршын праглынуў: такія важныя, такія строгія (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які мог узнікнуць у маўленні краўцоў ці гандляроў, дзе аршынам называлі лінейку, меру даўжыні, роўную 71,12 см.
Як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы сядзець, хадзіць. Уласна бел. У ненатуральна прамой паставе. Ён [Кушэль] заўсёды хадзіў як аршын праглынуўшы (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Сястра Аўдакія сядзіць нібы аршын праглынуўшы, шэпча нешта (М. Лынькоў. На чырвоных лядах).
Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на нерэальным вобразе, які мог узнікнуць у маўленні краўцоў ці гандляроў, дзе аршынам называлі лінейку, меру даўжыні, роўную 71,12 см. Можна таксама лічыць, што гэты прыслоўна-акалічнасны выраз, які рэалізуе сваё значэнне толькі пры дзеясловах-суправаджальніках сядзець, хадзіць, мог узнікнуць пад уплывам агульнага для ўсходнесл. м. дзеяслоўнага фразеалагізма як аршын праглынуў ‘ненатуральна прама стаіць ці сядзіць’ (гл.).
Круціцца як вавёрка ў коле. Калька з руск. м. (как белка в колесе). У пастаянных занятках, клопатах. Цэлы дзень круцілася яна [Аня] як вавёрка ў коле: змятала пыл, мыла падлогу, карміла ляжачых хворых, мяняла ім бялізну, памагала мыцца ў ванне (А. Васілевіч. Навальніца).
Выраз з байкі І.А. Крылова «Вавёрка» (1833). У ёй апісваецца, як вавёрка, знаходзячыся ў клетцы, увесь час круціць прымацаванае там рухомае кола, чапляючыся лапкамі за тонкія планкі, і нібы бесперапынна бяжыць. У баечнай маралі гаворыцца пра дзялка, які іншы раз хоць і круціцца, «як вавёрка ў коле», але ніколькі не падаецца наперад.