Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Як піць даць. Паўкалька з руск. м. (как пить дать). Абавязкова, бясспрэчна. Звядуць яго з пуці. Гэта ўжо як піць даць (К. Крапіва. З народам).

У некаторых працах гэты выраз кваліфікуецца як агульны для ўсходнесл. м. Аднак больш лагічна лічыць яго рускім паводле паходжання. Застылы ў інфінітыўнай форме кампанент даць раней спрагаўся, дапасоўваючыся да суб’екта дзеяння (они как пить дадут, он как пить даст і г.д.). Як адзначаецца ў літаратуры, сучаснае значэнне і форма звароту как пить дать склаліся ўжо к сярэдзіне XIX ст. Можна пагадзіцца з мерканваннем М.С. і М. Г. Ашукіных, што першаснае значэнне звароту было «как дать пить яд, действие которого несомненно». У пацвярджэнне

аўтары даюць прыклады з мастацкіх тэкстаў, апублікаваных y 1830-х гадах.

Спаць як пшаніцу (пяньку) прадаўшы. Уласна бел. Вельмі моцна. — A Колік яшчэ спіць, — гаварыў Лапінка, — як пшаніцу прадаушы, ні аб чым галава не баліць… (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі).

Абагульнена-вобразнае значэнне фразеалагізма не вынікае непасрэдна з параўнання як пшаніцу прадаўшы, калі не мець на ўвазе і падтэкст — намёк на барыш пасля продажу пшаніцы. У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча выраз пададзены ў форме як пяньку прадаўшы з такім тлумачэннем: «Кажуць пра таго, хто моцна спіць, як бы, прадаўшы пяньку, выпіў на барышах». У сучаснай літаратурнай мове гэты фразеалагізм рэалізуецца з лексічнай варыянтнасцю назоўнікавага кампанента: як пшаніцу (пяньку, проса, муку, лыка) прадаўшы. Відаць, напачатку ў якой-н. мясцовасці склаўся адзін з гэтых варыянтаў. Перанёсшыся ў іншую мясцовасць, дзе пашыраным прадметам гандлю была не пшаніца ці пянька, a мука, лыка, проса, фразеалагізм адпаведным чынам пераафармляўся. Так паступова развіваўся варыянтны рад.

Патрэбна як пятае кола ў возе. Агульны для бел., укр. (як п’яте колесо до воза (у возі) іпольск. (jak piate kolo u wozu) м, Зусім не, ніколькі не (патрэбны хто-н. ці што-н. каму-н.). Іх бацюшка будзе вянчаць, a не ты, малеча! Патрэбны ты там як пятае кола ў возе! (Л. Ялоўчык. Вясельныя сустрэчы).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на сумяшчэнні несумяшчальных паняццяў (воз і пятае кола ў ім). Гэты акалічнасна-прыслоўны фразеалагізм, кампаратыўны па форме, склаўся пад уплывам назоўнікавага выразу, аналагічнага па кампанентным складзе, але без кампанента-злучніка «як». Такі фразеалагізм са значэннем ‘лішні, непатрэбны чалавек’ бытуе ў шмат якіх мовах: ням. das f"unfte Rad am Wagen (літаральна «пятае кола ў возе»), франц.. une cinqui`eme roue d’un carrosse (літаральна «пятае кола ў карзце»), руск. пятое колесо в телеге, чэшск. p'ate kolo u vozu i інш.

Як рукой зняло што. Відаць, калька з франц. м. (pter le mal comme avec la main, літаральна «зняць зло як рукой»). Што-н. зусім знікла, прапала, прайшло (пра хваробу, сон, пачуцці, перажыванні). Той узнёслы настрой, з якім Міця ляцеў да даўняга сябра, як рукой зняло (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).

Хутчэй за ўсё, з’яўленне выразу мае сувязь з лячэннем хворага шаптунамі, знахарамі, якія праводзілі па балючым месцы рукой.

Патрэбны, трэба як рыбе парасон. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Думаеш, патрэбен ты ёй? Думаеш, пойдзе яна за цябе? Як рыбе парасон ты ёй патрэбен! (У. Мехаў. Важны сваяк).

Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, y аснове якога нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні прадметна-лагічна неспалучальных слоў.

Як сабак нярэзаных каго. Паўкалька з руск. м. (как собак нерезаных). Вельмі многа. Я чуў, што калісьці і ў нашай вёсцы быў пан. Я ведаў, што за мяжой іх і зараз як сабак нярэзаных (І.Сяркоў. Мы з Санькам у тыле ворага).

У руск. м., як засведчана У.І.Далем, быў назоўнік нерезь са значэннем ‘некастрыраваны кныр, самец свойскай свінні’ (параўн. беларускае,

блізкае гучаннем кнораз). Лёгка зразумець каламбурны характар фразеалагізма як сабак нярэзаных, калі мець на ўвазе, што ў ім прыметнік нярэзаны, утвораны ад названага назоўніка, спалучаецца са словам сабака (сабак ніхто не пакладае, не лягчае). Першапачатковае значэнне выразу — ‘як сабак на сабачым вяселлі’.

Патрэбны, трэба як сабаку пятая нага. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Сідар адклаў лыжку і засмучана паглядзеў y акно. — Трэба мне гэтая служба як сабаку пятая нага (І.Навуменка. Сідар і Гараська).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні слоў, якія прадметна-лагічна не спалучаюцца.

Глядзець, берагчы і пад. як <сваё> вока. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі старанна, клапатліва. Хто яго ведае, ці пабачымся больш. Беражы Сяргейку як сваё вока (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё).

Узнік, відаць, пад уплывам сэнсава тоескага фразеалагізма як зрэнку вока (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м.

Як свет светам. Агульны для бел., укр. (як світ світом) і польск. (jak 'swiat 'swiatem) м. Ужыв. са значэннямі ‘заўсёды, спрадвечна, усё жыццё’ і ‘ніколі’. Ні я, ні ён, ніхто не можа ведаць, што заўтра можа быць. Гэта як свет светам, гэта заўсёды так, і ніхто гэтага не перайначыў (К. Чорны. Зямля). Такое не здаралася, відаць, як свет светам: да мужыцкага сына прыслалі сваццю з панскага двара… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).

Склаўся ў выніку скарачэння выразу больш поўнай формы — з дзеяслоўным кампанентам: як свет светам стаў (стаіць). Параўн. y Цёткі: «Як свет светам япгчэ стаў, такой песні не слухаў…»

Ідзе, падыходзіць як свінні сядло. Уласна бел. Зусім не (падыходзіць каму-н. што-н.). Гаворыць абы-што, а яшчэ ў капелюшы! Ідзе ён табе як свінні сядло! (М. Ваданосаў. Стары пятак).

Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма (сядзець) як (нібы, бы) на карове сядло (гл.).

Як селядцоў y бочцы ў чым. Агульны для бел., руск. (как сельдей в бочке) і ўкр. (як оселедців y бочці) м. У вялікай колькасці. Пра мноства людзей у якім-н. месцы (у памяшканні, вагоне і пад.). Пасажыраў было ў вагоне як селядцоў y бочцы (І.Новікаў. Ачышчэнне).

Выраз усведамляецца як матываваная адзінка, што ўзнікла на аснове гіпербалічнага параўнання.

Як серада на пятніцу крывіцца, касіцца. Уласна бел. 3 вялікім незадавальненнем, болем і пад. — Чаго скрывіўся як серада на пятніуу? — сумеўся Міця. — Нядобрыцца ці што? (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына)..

Сучасніку ўжо невядома, чаму ў выразе як серада на пятніцy іменна гэтыя дні абралі для параўнання, тады як яшчэ на пачатку XX ст. выраз не быў загадкавы, бо звязваўся з поснымі днямі, устаноўленымі царквой. Есці мясное і малочнае забаранялася не толькі ў naсты, але і ў сераду і пятніцу амаль кожнага тыдня. Выходзіла, што і ў сераду чалавек не пад’еў як след, a тут на носе такая ж «сухая» пятніца. Адсюль і параўнанне: скрывіўся, як серада на пятніцу. Пры вытлумачэнні паходжання гэтага выразу трэба, відаць, улічваць і тое, што ў пятніцу пасцілі больш строга, чым у сераду (параўн. y п’есе Я. Купалы «Прымакі»: мокрая серада, сухая пятніца); таму серада мела падставы крыўдаваць, крывіцца на пятніцу. 3 гэтымі поснымі днямі звязана ўзнікненне і такіх зваротаў: зморшчыўся, як сухая пятніца; не бяда, што без рыбы серада.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка