Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Як завязаць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю, як толькі можна’ і ‘вельмі многа чаго-н.’. Людзей набілася як завязаць: нядзеля, перадапошні рэйс у Мінск — хто ў госці, хто з гасцей (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя). Адмовіцца [ад камандзіроўкі] не магу, a тут сваёй працы як завязаць (С. Шушкевіч. Уладзімір Хадыка).

Першапачаткова дастасоўваўся, відаць, да мяшка. Параўн.: «Мяшок быў поўны — як завязаць» (І.Навуменка).

Патрэбны, трэба як зайцу стоп-сігнал. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Праўду

сказаць, патрэбны быў гэты адпачынак Сурыну як зайцу стоп-сігнал (Я. Радкевіч. Зіма на выратавальнай).

Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, y аснове якога нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні прадметна-лагічна неспалучальных слоў.

Як за каменнай сцяной. Агульны для ўсходнесл. м. Пад надзейнай аховай каго-н., спакойна (жыць, быць і пад.). Валянціна пастаянна спадзявалася, што за мной яна — як за каменнай сцяной, што я — вечны рухавік яе таленту (В.Іпатава. У дзень прэм’еры).

Паходзіць з параўнальнага звароту, які з’яўляецца водгукам даўнейшага звычаю будаваць вакол гарадоў і манастыроў каменныя сцены з мэтай абароны ад непрыяцеля.

Загарэцца як запалак(-лка). Уласна бел. Імгненна, раптоўна (пра нечаканы парыў гарачнасці). Рэакцыя была імгненнаяГэтак рэагаваў Андрэй Ягоравіч часта — загараўся як запалак (Б. Сачанка. Няскончаныя спрэчкі).

Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Ужываецца з абавязковым дзеясловам-суправаджальнікам загарэцца, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае ‘заняцца агнём, пачаць гарэць’ і пераноснае ‘напоўніцца пачуццём гарачнасці’.

Як з гусака вада з каго. Уласна бел. Абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н. Адлучыць [ад гарэлкі] хіба якая страшная хвароба. Ужо званочкі былі, пару разоў вярталі яго з таго свету. Але са Шмулькі — як з гусака вада (М.Гіль. Як я абганяў бульбу).

Склаўся на аснове сінанімічнага выразу што (як, нібы) з гусі вада (гл.) з заменай кампанента гусі, які часта ў маўленні ўжываюць з парушэннем нормы (з гусі, з гуся), кампанентам-назоўнікам мужчынскага роду (гусака).

Як з крыжа зняты. Агульны для бел., укр. (як з хреста знятий) і польск. (jak z krzyza zdjety) м. Знямоглы, вельмі слабы. Папрауляйся ты, такі худы, як з крыжа зняты. Няўжо і твае таварышы такія? (У. Дамашэвіч. Студэнты апошняга курса).

Паходзіць з параўнальнага звароту, які з’яўляецца водгукам старажытнага віду пакарання, калі прыгаворанага да смерці раскрыжоўвалі (прыбівалі рукі і ногі да крыжа).

Сячы (смаліць, пячы) як з кулямёта. Уласна бел. Вельмі шпарка і не змаўкаючы (гаварыць што-н.). На ўсе пытанні адказвае ён. Сячэ як з кулямёта. Можа, і праўду кажа, але і брэша (В. Карамазаў. Бежанцы).

Выраз каламбурнага паходжання, заснаваны на ўкутраным кантрасце паміж непасрэдна самім фразеалагізмам і яго абавязковымі словамі-суправаджальнікамі, кожнае з якіх мае больш як па дзесяць зкачэнняў (з адценнямі), a смаліць і паліць утвараюць аманімічныя групы. Пры рэалізацыі фразеалагізма на адно (перыферыйнае) значэнне, напрыклад, дзеяслова сячы ‘гаварыць, выказвацца’ наслойваецца, пад уплывам генетычна параўнальнага звароту, другое значэнне ‘весці бесперапынна моцны абстрэл’. Параўн. таксама: смаліць5 — ‘рабіць што-н. хутка, спрытна, умела’ і смаліць4— ‘страляць’.

Як

з месяца зваліўся (-лася, — ліся).
Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как с луны свалился, укр. як з місяца впав). Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ну і дурань, наіўны дураньТы як з месяца зваліўся (А. Асіпенка. Вогненны азімут).

Развіўся (у форме параўнальнага звароту) на аснове семантычна тоеснага фразеалагізма з неба (месяца) зваліўся — калькі з франц. м. (гл.).

Як з рога дастатку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как из рога изобилия, укр, як з рогу достатку). У вялікай колькасці, невычарпальна і бесперастанку (сыпаць, сыпацца, выдаваць і пад.). Са свае званіцы, «свайго пункту гледжання», як з рога дастатку сыплецца пахвала… (Б. Сачанка. Думкі ўроссып).

Гэты прыслоўна-акалічнасны выраз склаўся пад уплывам суадноснага з ім назоўнікавага фразеалагізма, які ёсць у многіх мовах, напрыклад: лад. cornu соріае (рог дастатку), франц. corne d'abondance (рог дастатку), англ. the horn of abundance (рог дастатку). Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія. Паводле аднаго з міфаў, каза Амалфея, якая выкарміла сваім малаком Зеўса, аднойчы, зачапіўшыся за дрэва, абламала сабе рог. Зеўс надаў гэтаму рогу цудадзейную сілу ў дастатку напаўняцца ўсім, чаго пажадаюць яго ўладары — німфы.

Берагчы, аберагаць і пад. як зрэнку вока. Паўкалька з царк. — слав. м. (как зеницу ока). Вельмі старанна, клапатліва. Лёнька бярог свайго новага «козліка» як зрэнку вока і ганарыўся ім (В. Дайліда. Мне — пару слоў).

Неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах; напрыклад, y «Псалтыры» (16, 8): «Храни меня как зеницу ока».

Як іерыхонская (ерыхонская) труба. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі гучны, моцны, прарэзлівы (голас)’ і ‘вельмі гучна, моцна (грымець, крычаць і пад.)’. Ну, брат Лукаш, іголас жа ў цябе: як труба ерыхонская! (Я. Колас. На ростанях). [Паветрадуў] каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба. Глушыць людзей. Ад такога грукату любы ачмурэць можа (В. Макарэвіч. На галоўным напрамку).

Склаўся на аснове фразеалагізма іерыхонская труба (гл.) — калькі з франц. м. — і развіў y сабе іншыя, чым у гэтым выразе, значэнні.

Якім ветрам занесла каго куды. Відаць, калька з франц. м. (quel bon vent vous am`ene). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-н. дзе-н. [Шалёхін: ] А, бацька Талаш? Ды якім жа ветрам занесла вас сюды? (Я. Колас. Дрыгва).

Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.

Як кошка з сабакам (як сабака з кошкай) жыць (пражыць). Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю і структурай ёсць амаль ва ўсіх славянскіх мовах(руск. как кошка с собакой, укр. як кішка з собакаю, чэшск. jako kоckа a pes, польск. jak pies z kotem i інш.). Параўн. y другіх еўрапейскіх мовах аналагічны выраз з крыху іншай структурай (літаральна «як сабака і кошка»): ням. wie Hund und Katze, франц. comme chier et chat, iтал. coмe cani e gatti, icnaн. como perros y gatos. У пастаяннай варожасці, сварцы, нядружна. — Ці ведаеш ты старых Тодараў? — Ну?.. Усё сваё жыццё як кошка з сабакам пражылі (Я. Янішчыц. Трое сутак надзеі).

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3