Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
Дагадзіць як ксёндз Магдусі. Відаць, запазыч. з польск. м. (dogodzi'c jak ksiadz Magdusi). Вельмі добра (дагадзіць каму-н.). Калі наш здаравенны чырвоны певень пераможна саскочыў з курыцы, сусед, што быў якраз на нашым двары, пануры дзядзька Ёсіп, сказаў майму багцьку пры мне, шасцігадоваму смаркачу, яшчэ ўсё нявопытна гарадскім: «Во дагадзіў, як ксёндз Магдусі!..» (Я. Брыль. Пра слова).
Паводле Я. Брыля, узнікненне выразу
Ляпнуць як лапцем па балоце. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). — Ну до, дзеўкі, до! — узялася наводзіць мір Варка. — Вечна быля-што ляпнеш як лапцем па балоце, тады сядзім совамі (А. Кажадуб. Канец свету).
Выраз этымалагічна каламбурнага характару, заснаваны на абыгрыванні двух значэнняў дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць. Тут на першае значэнне дзеяслова, рэалізаванае пачаткам лексіка-фразе-алагічнага кантэксту (‘сказаць штосьці неўпапад, неабдумана’) імгненна наслойваецца, праз параўнальны зварот, другое значэнне гэтага ж дзеяслова (‘біць, удараць па чым-н. з шумам’).
Ляпнуць як лапцем па цымбалах. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень).
Як і ў папярэднім (сінанімічным) фразеалагізме, яго вобразнасць грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць.
Як ліпку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как липку, укр. як липку). Поўнасцю, начыста. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ як ліпку! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Ужываецца з абавязковым прыфразеалагічным словам абдзіраць, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: ‘рабаваць, адбіраць усё’ і ‘здзіраць верхні слой’.
Узнік з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Ліпавае лыка выкарыстоўвалася ў гаспадарцы: з яго плялі лапці, рабілі посуд. Лыка з ліпы вельмі чыста і гладка абдзіралася.
Як лунь сівы, белы. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім (сівы). Гасцей сустракае начальнік штаба злучэння Багун, маленькі, мітуслівы, увесь як лунь сівы (І.Навуменка. Асеннія мелодыі).
Узнік з параўнальнага звароту. Лунь — драпежная птушка з шаравата-белым апярэннем. У палявога дарослага луня пер’е зверху светла-шэрае, a знізу
Як мага. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі хутка, імкліва (бегчы, спяшацца, уцякаць і пад.)’, ‘у найвышэйшай ступені (рабіць што-н.)’ і ‘наколькі магчыма, па магчымасці (хутчэй, больш, менш, далей і пад.)’. Маленькі нядошлы конік, прыціснуўшы вушы і цягнучы за сабою ўчарнелы сноп, ад удараў гарапніка як мага ўцякаў y сасоннік (М. Лобан. На парозе будучыні). Стараліся ўвесь мінулы месяц як мага (К. Чорны. Броня Казакевіч). Трэба было навучыцца як мага болей пратрымацца пад вадой (Я. Маўр. Слёзы Тубі).
Кампанент мага, неўжывальны па-за межамі гэтага фразеалагізма, з’яўляецца ўтварэннем ад дзеяслова магчы. Гэта — перажыткавая форма кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу ў назоўным скл. мужч. р. адз. л.
Як Мамай прайшоў дзе. Паўкалька з руск. м. (как Мамай прошел), Дзе-н. поўны беспарадак, неразбярыха. A na хаце як Мамай прайшоў Усё раскідана, усё не на сваім месцы, брудныя лужыны вады на падлозе, гразныя вёдры, венікі, палавікі (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).
Утвораны з параўнальнага звароту, звязанага з гістарычнай падзеяй — апусташальным нашэсцем на Русь y XIV ст. татар пад кіраўніцтвам хана Мамая.
Як манны нябеснай. Агульны для ўсходнесл., польск. і чэшск. м. Ужыв. пры дзеяслове чакаць і абазначае ‘з нецярпеннем’. Ураджай — справа такая: яго трэба зрабіць. Ён не прыходзіць да тых, хто яго чакае склаўшы рукі, як манны нябеснае (М. Лобан. Гарадок Устронь).
Склаўся на базе біблейскага аповеду (Ісход, 16,14–16,31): «Сыны Ізраілевы елі манну 40 гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю запаветную»; манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог.
Як Марка па пекле. Агульны для бел. і ўкр. м. Бесперастанку (рухацца, блукаць, часам без толку). A што ж вы, разумныя?.. Таўпехаецеся як Марка па пекле… і больш нічога (Я. Купала. Раскіданае гняздо).
Выраз склаўся на аснове легенды пра Марку Пякельнага (занатавана ў 2-м томе «Матэрыялаў…» П. В. Шэйна; 1893). У ёй расказваецца, як сялянскі хлопец Марка многа дзён едзе па пекле на кані і ўвесь час са шкадаваннем і болем назірае, якія розныя пакуты церпяць грэшнікі, але нічым не можа ім дапамагчы.
Як Марку па пекле ганяць. Агульны для бел. і ўкр. м. З аднаго месца ў другое, y розных напрамках. Праца ў газеце ганяла як Maрку па пекле з калгаса ў калгас, з раёна ў раён… Для творчасці сапраўднай, якой Антон лічыў мастацкую літаратуру, — аставаліся выхадныя дні ды ночы (Б. Сачанка. Дарога ў Хатынь).