Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Язык гладка ходзіць y каго, чый. Уласна бел. Хто-н. умее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць. — A я што? Лыкам шыты? — Язык у цябе гладка ходзіць, — усміхнуўся Якуб Колас (С. Белы. На бацькоўскай зямлі).

Узнік, відаць, на вобразнай аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма язык добра падвешаны ў каго (гл.) — калькі з франц. м. Упершыню ўжыты ў вершы Я. Купалы «Мужык» (1905) y такім кантэксце: «Чытаць, пісаць я не ўмею, не ходзіць гладка мой язык, бо толькі вечна

ару, сею, — бо я мужык, дурны мужык».

Язык добра падвешаны ў каго. Калька з франц. м. (`a la langue bien pendue). Хто-н. умее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць. Генка Навіцкі.. не стаў бы асабліва хвалявацца. Язык добра падвешаны. I тэму б для размовы знайшоў, і пра нафту беларускую, і анекдоты расказаў бы салёненькія (Я. Каршукоў. Сустрэча).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які, магчыма, мае сувязь з языком (металічным стрыжнем) y звоне.

Язык дрэнна (кепска) падвешаны ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. не ўмее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць. A што гэта за дацэнт, y якога язык кепска падвешаны?.. (Я. Радкевіч. Сутокі дзён).

Антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма язык добра падвешаны ў каго (гл.) — калькі з франц. м.

Язык заплятаецца (заплятаўся) y каго, чый. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. не можа выразна, членараздзельна гаварыць, сказаць што-н. За сталом, як рой перад вылетам, гула бяседа. У таго-сяго ўжо заплятаўся язык (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які ўзнік, відаць, пад уплывам свабоднага словазлучэння ногі заплятаюцца, дзе заплятаюцца абазначае ‘няўпэўнена, з цяжкасцю рухаюцца, чапляючыся адна за адну’.

Язык зломіш. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. язык сломаешь, укр. язика зламаеш). Цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.). У зямлю была ўторкнута лучына, і на ёй напісана: «традысканцыя». «Ого, якая назва! Язык зломіш!» — усміхнуўся сам сабе Сяргей (Л. Левановіч. Чатыры цюльпаны).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення.

Язык каля (ля) вушэй матляецца ў каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга. [Яўхім: ] Жаба ты малая, бачыў ты, ці ён там нагу адстаўляў ці язык высалапляў! Язык у цябе каля вушэй матляецца (К. Чорны. Лета).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, выкліканы, магчыма, вобразнасцю сэнсава тоеснага фразеалагізма язык доўгі ў каго.

Язык на шарнірах у каго. Уласна бел. Хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць. — Маўклівы я. Прамоў гаварыць не ўмею. — Па-твойму; толькі той добры кіраўнік, y каго язык на шарнірах? (І.Шамякін. Не той гонар).

Параўнальна нядаўняе ўтварэнне. Яно склалася пад уплывам сінанімічнага фразеалагізма язык добра падвешаны (у каго) (калька з франц. м. a la langue bien pendue),

відаць, y маўленні механізатараў, дзе шарнірам называюць рухомае злучэнне дэталей або канструкцый, якое дазваляе змацаваным часткам паварочвацца пад вуглом.

Язык не паварочваецца ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. баіцца, не адважваецца, саромеецца ці не мае ахвоты (сказаць, запытаць і пад.). Схлусіць, што Люся тут ні пры чым, — y мяне не паварочваецца язык, a сказаць праўду я не хачу (В. Быкаў. Трэцяя ракета).

Узнік на вобразнай аснове блізкага ў сэнсавых адносінах фразеалагізма язык прыліп да горла (у каго, каму) — паўкалькі з царк. — слав. м.(гл.).

Як, ці, няўжо язык паварочваецца ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (Як, ці, няўжо) хапае рашучасці, смеласці, сумлення (сказаць, гаварыць, пытацца і пад.). — Хіба з Барташэвічам нагуляла? — Як у цябе язык паварочваецца гэта казаць! (М. Лобан. На парозе будучыні).

Склаўся на аснове фразеалагізма язык не паварочваецца (у каго), стаўшы ўжывацца пры абавязковых словах-суправаджальніках як, ці, няўжо.

Язык па-за вушамі ходзіць y каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга. — Дык я ж толькі так, для прыкладу сказаў…—Дужа ўжо ў цябе язык па-за вушамі ходзіць (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які, відаць, развівае ўнутраную форму сэнсава тоеснага фразеалагізма язык доўгі ў каго.

Язык прыліп да горла (гартані) у каго, каму. Паўкалька з царк. — слав. м. Хто-н. замоўк, анямеў (ад нечаканасці, страху і пад.). У чалавека прыліп язык да горла (В. Каваль. Маладосць).

Паходзіць з тэксту Бібліі (Псалтыр, 21, 16): «язык мой прилпе гортани моему». У сучаснай мове часцей выкарыстоўваецца ў скарочаным выглядзе — язык прыліп: «Зноў затросся Дамянік, з плеч на землю спала світка, і прыліп яму язык» (Я. Колас).

Язык свярбіць у каго, кому. Агульны для ўсходнесл. і польск. (jezyk 'swierzbi) м. Хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не сказаць што-н. У чалавека свярбеў язык, і той даваў яму волю (І.Пташнікаў Лонва).

У аснове фразеалагізма — нерзальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення. На фармаванне выразу, відаць, паўплывалі фразеалагізмы рукі свярбяць y каго, кулакі свярбяць y каго, якія суадносяцца з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі.

Язык у роце не месціцца ў каго. Уласна бел. Хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не расказаць пра што-н. Сядзе дзе-небудзь, вочы ў зямлю ўперыць, будзе глядзець сабе пад ногі цэлы дзень і маўчаць. A то разгаворлівы дужа стаў: язык у роце не месціцца (Я.Сіпакоў. Усе мы з хат).

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3