Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Выраз мае ў сваім складзе ўстарэлае слова чало са значэннем ‘лоб’. Узнік y сувязі са звычаем кланяцца пры падачы просьбы або скаргі так нізка, каб чалом (ілбом) даставаць да зямлі, злёгку б’ючы ім аб падлогу ці зямлю. Гэтым самым выказвалі пашану, віталі. Фразеалагізм даволі часта сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці, напрыклад y лістах аршанскага старасты Філона С. Кміты-Чарнабыльскага (XVI ст.), пераважна са значэннем ‘вітаючы, выказваць пашану’: «…покорно и ниско бью чолом пану моему милостивому». У творах В. Дуніна-Марцінкевіча фразеалагізм выкарыстоўваецца і са значэннем ‘прасіць’: «Пара, баш, дзяцей жаніць; яно ўсякі адклад не вельмі ідзе ў лад: пойдам пані чалом біць».

Чамярыца

яго ведае.
Уласна бел. Невядома. І чамярыца яго ведае, як гэта неяк хітра на свеце ўстроена! (Я. Купала. Тутэйшыя).

Утвораны па гатовай мадэлі — на ўзор тых шматлікіх сінанімічных фразеалагізмаў, якія ўжо былі ў мове (чорт яго ведае, ліха яго ведае, трасца яго ведае і г.д.). Чамярыца (або чэмер) — травяністая ядавітая лугавая расліна.

Часам з квасам, a парою з вадою. Агульны для бел. і руск. (часом с квасом, порой с водой) м. Ужыв. пры дзеяслове жыць, радзей— быць і абазначае ‘па-рознаму — сытна і надгаладзь’. Мелі такі-сякі асабісты агарод, з якога жылі часам з квасам, a парою з вадою (В. Якавенка. Акно на плошчу). На франтах было ўсяляк, як гаворыцца, часам з квасам, a парой з вадой (М. Лынькоў. Аб часе, аб сабе).

Фразеалагізм, y якім кампаненты структуры часам… a парой… з’яўляюцца сэнсаўтваральнымі, склаўся ў жывой народнай мове і характарызуецца згусткам сродкаў мастацкай выразнасці. У ім ёсць кампаненты-сінонімы (часам — парою), дзве ўнутраныя рыфмы, свая рытмічнасць у кожнай частцы і антанімічнае супрацьпастаўленне (квасам — вадою). Іншы раз пішуць, што гэты выраз «уласна рускі». Аднак наўрад ці так гэта. Ён занатаваны І.Насовічам, М. Федароўскім, запісаны Я. Чачотам y 1846 г., прыводзіцца ў польскіх слоўніках — з паметай «устарэлы» і ў форме czasem z kwasem, a czasem z woda. Дарэчы, y такой жа форме выраз знаходзім y апавяданні В. Каваля «Шчасце Сілівея Зязюлі» (1936): «3 таго часу я пайшоў па людзях і ўсё жыццё так і хадзіў — часам з квасам, a часам з вадою». Першы кампанент фразеалагізма (часам) — нарматыўнае міжстылёвае слова ў сучасных літаратурных бел., укр. і польск. м.

Часанне языка. Уласна бел. Пустаслоўе, балбатня. Лазовіку карцела папікнуць: ну-ну, ты па часанню языка не ўступіш любой кабеце, — але стрымаўся (В. Блакіт. Шануй імя сваё).

Утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма часаць язык, першае значэнне якога — ‘гаварыць упустую, пустасловіць’.

Чорна ў роце ў каго. Гл. <аж> y роце чорна ў каго.

Чорная кошка (прабегла) перабегла паміж кім. Агульны для ўсходнесл. (руск. черная кошка пробежала, укр. чорна кішка пробігла) ібалг. (минала е черна котка) м, Хто-н. пасварыўся з кім-н. Некалькі дзён таму назад паміж Шэметам і Марозам зноў перабегла чорная кошка (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Выток фразеалагізма — даўняе павер’е: чалавека чакае непрыемнасць, калі яму перабяжыць дарогу чорная кошка.

Чорны воран. Запазыч.

з руск. м. Аўтамашына для перавозкі арыштаваных. Аўтух спярша думаў, што трапіў у страхавіты «чорны воран», пра якога начуўся ў турме і нават раней — на вёсцы (В. Быкаў. Жоўты пясочак).

Слова воран y вуснай народнай творчасці і ў мастацкіх тэкстах досыць часта ўжываецца са сталым эпітэтам чорны: «Чорны воран, белы лебедзь — хто адолее з дваіх?» (С. Гаўрусёў); «Не для чорных воранаў песня салаўя!» (Л. Геніюш). Звычайна словазлучэнне чорны воран выклікае негатыўныя экспрэсіўна-ацэначныя асацыяцыі, дадатковае адценне прадвесніка бяды, няшчасця. Відаць, гэта і стала асновай для фразеалагізацыі словазлучэння.

Чорны дзень. Агульны для ўсходнесл. м. Цяжкі, змрочны час для каго-н. Запасы Сымона Чарнюка на «чорны дзень», на «канец свету» запоўнілі хатку дзе-нідзе да самай столі (З. Бядуля. Язэп Крушынскі).

Прыметнікавы кампанент тут выступае як сэнсаўтваральны, ён суадносіцца з такімі перыферыйнымі значэннямі слова чорны, як ‘цяжкі, беспрасветны’ ці ‘звязаны з горам, няшчасцем’. Ды і кампанент дзень захоўвае часавае значэнне, праўда, няпэўнага характару, y сэнсе ‘перыяд, час’. Параўн. y польск. м.: czarna godzina. Аслабленая знітаванасць паміж кампанентамі дапускае ўстаўку азначэнняў паміж імі: «У Куранях ягадамі карміліся, ягады збіралі, сушылі на продаж, на грошы, на чорны зімовы ці веснавы дзень» (І.Мележ).

Чорным па белым. Калька з франц. (noir sur blanc) або ням. (schwarz auf weiss) м. Вельмі дакладна, выразна, зусім пэўна, недвухсэнсава (напісана, сказана, надрукавана і пад.). Там жа чорным па белым напісана, якія трэба даведкі, каб памяняць ваш дакумент (Б. Сачанка. Форма).

Выраз усведамляецца як матываваны, пабудаваны на антанімічным супастаўленні двух слоў.

Чортава акно. Гл. чортава вока.

Чортава вока. Уласна бел. Багністая бяздонная прорва. Дзе толькі льга было прайсці паміж крынічышчаў, там вілася сцежка. Адна ішла паўз самы край «чортавага вока» (К. Чорны. Трэцяе пакаленне).

Раней у народным уяўленні балота было любімым прыстанкам чарцей. Гэта адбілася ў шматлікіх казках і ў такіх, напрыклад, прыказках: Без чорта балота не бывае; Абы балота, чэрці будуць; Чэрці без балота, a балота без чарцей не будзе. Самыя гіблыя мясціны ў балоце называюць царствам чарцей. Тут сустракаецца нямала правалаў, запоўненых смаліста-чорнай вадой. Праз гэтыя «вокны» чэрці нібыта цікуюць за ахвярамі. Таму бяздонная прорва і называецца чортавым вокам ці чортавым акном.

Чортава гібель каго, чаго. Агульны для бел. і руск. м. Вельмі многа, y вялікай колькасці (пра людзей ці неадушаўлёныя прадметы). A даўней шмат пастоў людзі зналі і вялікіх шэсць тыдняў пасцілі ды дробных пастоў усякіх розных яшчэ была чортава гібель: пятроўка, іспасаўка, піліпаўка ды штотыдня серада з пятніцаю (Л. Калюга. Нядоля Заблоцкіх).

Сэнсаўтваральным тут выступае кампанент гібель, які і ў свабодным ужыванні можа абазначаць ‘вялікая колькасць чаго-н.’. Кампанент чортава выконвае экспрэсіўную функцыю.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ