Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння гаць гаціць, дзе гаціць абазначае ‘рабіць гаць, пракладаць дарогу цераз балота ці гразкае месца’, a гаць — ‘насціл з бярвення, галля, ламачча; грэбля’.
На такі насціл нярэдка ішло вялікае мноства рознага матэрыялу.
Хоць гвалт крычы. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гвалт кричи) м. Ужыв. як выказванне адчаю са значэннем ‘склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча’. Дынастыя майстроў так званай доўгай пугі даўно ў вёсцы перавялася, і
Утвораны па мадэлі шматлікіх фразеалагізмаў са структурай даданага ўступальнага сказа (хоць + дзеяслоў загаднага ладу з залежным ад яго назоўнікам). Першапачаткова мнагазначнае слова гвалт y гэтым выразе ўспрымалася як выклічнік з тым жа значэннем — клічам аб паратунку «ратуйце», з якім гэты выклічнік ужываецца, напрыклад, y такім кантэксце: «— Гвалт! — крычыць. — Ратуйце, людзі!» (К. Крапіва).
Хоць зубы на паліцу кладзі (лажы) калі, пры якой умове. Уласна бел. Зусім няма чаго есці. Настала, бадай, самая цяжкая пара ў жыцці кляноўцаў—хоць зубы кладзі на паліцу (А. Асіпенка. Жыта).
У аснове фразеалагізма — гіпербалічны вобраз, матываваны практычнай, гумарыстычна афарбаванай развагай: калі няма чаго есці, дык і няма занятку зубам, a таму хоць кладзі іх на паліцу.
Хоцькі-няхоцькі. Уласна бел. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Хоцькі-няхоцькі прыйшлося выбрацца з роднага гнязда (З. Бядуля. Дванаццацігоднікі).
Утвораны на аснове тоеснага выразу хочаш не хочаш (гл.), складаецца з кампанентаў, неўжывальных па-за фразеалагізмам.
Хоць кол на галаве чашы каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. хоть кол на голове теши, укр. хоч кіл на голові теши). Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. што-н. (пра ўпартага, няўступчывага чалавека). Палажка адразу прымоўкла — ведала Антонаў характар: калі ўжо задумае што, дык назад не заверне, хоць кол на галаве чашы (М. Даніленка. Сініца ў руцэ).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, заснаваны на гіпербале, на ўяўленні аб вельмі моцнай галаве, якую нічым не праб’еш. Параўн. прыметнік цвердалобы ‘вельмі ўпарты’.
Хоць патоп. Калька з франц. м. (apr`es nous le d'eluge, літаральна «пасля нас хоць патоп»). Ужыв. пасля слоў a там, пасля і інш. і абазначае ‘не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н.’. Яму [Антушкову] было важна закрыць па ўсіх паказчыках год, a там хоць патоп (В. Супрунчук. Жывеш толькі раз).
Лічаць, што выраз пасля нас хоць патоп належыць франц. каралю Людовіку XV (1710–1774). У часы яго праўлення амаль уся ўлада была ў руках фаварытак. Калі яму аднойчы паведамілі пра цяжкае эканамічнае становішча ў краіне і пагрозлівае нарастанне пратэсту народных мас, то разбэшчаны дэспат нібыта сказаў: «Манархія пратрымаецца, пакуль мы жывыя, a пасля нас хоць патоп». Паводле іншых крыніц, фраза прыпісваецца фаварытцы гэтага караля маркізе Пампадур. Яна сказала яе ў 1757 г., каб суцешыць караля пасля паражэння яго войск.
Хоць разарвіся каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск.
Узнік, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма разрывацца на часткі (гл.) і сэнсава суадносіцца з ім y сваім першым значэнні.
Хоць рэпку спявай. Агульны для ўсходнесл. м. Выказванне роспачы, адчаю, бяссілля, немагчымасці зрабіць штосьці, каб выйсці з цяжкага становішча. Горка, горка давядзецца, ты старога запытай. Ой, часамі так прыпрэцца, што хоць рэпачку спявай! (Я. Колас. Сымон-музыка).
У Старажытнай Русі рэпкай называлі спецыяльныя, мудрагелістыя абцугі, верхняя палавінка якіх знешне падобная на рэпку. Гэта быў інструмент для катавання. Ім так сціскалі ногці, што ахвяра пачынала прызнавацца, a то і нагаворваць абы-чаго на сябе і на другіх. Рэпка змушала чалавека плакаць. Відаць, тыя, хто паспытаў яе, склалі ў гонар рэпкі песню-галашэнне, не зусім, як зазначае У. Даль, прыстойную.
Хоць святых вынось. Агульны для ўсходнесл. м. Няма сіл цярпець што-н.; нясцерпна, нязносна для іншых. Адно кепска — пад раніцу паветра стала гэткае, што хоць, як кажуць, святых вынось… (М. Машара. Ішоў двадцаты год).
Узнікненне фразеалагізма звязана з умовамі старога быту, звычаем шанавання ікон. Абразы, якія можна было бачыць у кожным доме над застоллем, называліся «святымі». У выпадку пажару першымі выносіліся з агню абразы. У прысутнасці «святых» нельга было дапускаць нічога грэшнага. Стараверы, напрыклад, калі такое здаралася ў іх хаце, завешвалі абразы або пераносілі іх куды-небудзь. Такім чынам, хоць святых вынось — гэта першапачаткова ‘хоць абразы вынось’ (бо пачалося нешта абразлівае для «святых» — шум, хлусня і г. д.).
Хоць у плуг запрагай каго. Уласна бел. Хто-н. вельмі моцны, здаровы. — Доктар! Я здаровы, як бык… — Што яго глядзець?! Гэтага буйвала хоць у плуг запрагай… (Я. Палубятка. Дуралесіца).
У аснове выразу — гіпербалічнае супастаўленне з канём (паводле сілы, стану здароўя).
Хоць у пятніцу. Уласна бел. Абазначае ‘у любы момант, y самы блізкі час’, ужыв. пры словах замуж, жаніць. Хлапец мае семнаццаць гадоў (жаніць хоць у пятніцy можна), ды з падшывальцамі гешэфты вядзе. Куды гэта падобна! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар).
Першапачатковы сэнс выразу — ‘хоць у той дзень, калі не дазвалялася спраўляць вяселле’. Вясельным днём была нядзеля. Пятніца з часоў язычніцтва лічылася нерабочым днём. Гэта традыцыя захоўвалася на Беларусі доўгі час. Яшчэ ў канцы XIX ст., як сведчыць С. Максімаў, y пятніцу нельга было шыць, купаць дзяцей, мыць бялізну; «калі ў Велікарусі засталіся ў народнай памяці і ў пашане толькі тры пятніцы… y Беларусі.. небяспечныя і страшныя ўсе пяцьдзесят дзве». «Хто ў пятніцу спявае, то ў нядзелю адплача» — народная прымета і перасцярога, занатаваная М. Федароўскім.