Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Выраз усведамляецца як матываваны. У яго вобразнасці знаходзіць адбітак фальклорная традыцыя, якая «трывала звязала ваду з эпітэтам ціхі, a траву — з эпітэтам нізкі» (В. М. Макіенка).

Цуд(-а) y рэшаце. Паўкалька з руск. м. (чудеса в решете). Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Сам таварыш Вепручкоў Зябліку пакланіўся? Можа рашыў, што большую пасаду яму адвалілі? Цуда ў рэшаце, дый годзе! (І.Аношкін. Не па Юрку шапка).

Паходзіць з прыказкі Чудеса

в решете: дыр много, a вылезть некуда.

Цукар мядовіч. Паўкалька з руск. м. (сахар медович). Празмерна ласкавы, прытворна-ветлівы чалавек. Ідучы са сходу, калгаснікі мармыталі: — Не старшыня, a цукар мядовіч… — Словы салодкія, a справы ніякай… — Звоніць, пакуль ахвоту згоніць (П.Місько. Наватар).

Узнік для абазначэння занадта саладжавага чалавека на ўзор імёнаў і імёнаў па бацьку (тыпу «Пятро Іванавіч»). Фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» (1874) І.І.Насовіча, праўда, з недакладнай дэфініцыяй: «кажуць пра чалавека капрызнага, сярдзітага, злой натуры».

Цыганскае сонца. Агульны для бел. і ўкр. (циганське сонце) м. Месяц, начное свяціла. Ты цыганскаму cонцу павер і спакою істотай даверся, адгадаеш тады па траве, што пад ёй і што ў небе наверсе (Ю. Голуб. Незнаёмыя шолахі траў…).

Выраз адлюстроўвае даўнейшы быт цыганоў, якія начавалі ў шатрах або пад адкрытым небам, пераязджалі на новае месца, асабліва ў гарачую летнюю пару, пры святле месяца і для якіх «ноч — матка: усё гладка» (намёк на крадзеж коней).

Цьма цьмушчая каго, чаго. Усходнесл. Незлічоная колькасць, вялікае мноства. Грыбоў улетку mym цьма цьмушча, народ сюды йдзе — гушчай-гушча (Я. Колас. Новая зямля).

Выраз з перажытачнымі моўнымі з’явамі мінулых эпох. Першы яго кампанент — архаічны лічэбнік, які даўней абазначаў ‘дзесяць тысяч’. Калі трэба было перадаць паняцце «сто тысяч», гаварылі цьма цем. Гэта свабоднае словазлучэнне пасля стала ўжывацца ў пераносным сэнсе для абазначэння незлічона вялікай колькасці людзей ці прадметаў. На аснове цьма цем узнік вытворны ад яго выраз цьма цьмушчая.. Першы кампанент фразеалагізма ў сучаснай мове ўсведамляецца як назоўнік, другі — як прыметнік. Таму магчымае іх ужыванне і ва ўскосных склонах, асабліва вінавальным: «Емяльян Пугачоў падняў цьму цьмушчую мужыкоў на сялянскую вайну!» (А. Макаёнак).

Цэнтр цяжару. Паўкалька з франц. м (centre de gravit'e). Самае асноўнае, галоўнае, сутнасць чаго-н. Ва ўсякім выпадку ясна адно: прэзідэнт пераарыентоўвае на хаду свой курс, цэнтр цяжару ў амерыканскай блізкаўсходняй палітыцы перамяшчаецца (А. Вярцінскі. Нью-Йоркская сірэна).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў сваім прамым значэнні ўжываецца ў маўленні фізікаў і інжынераў-будаўнікоў.

Цягаць з агню каштаны для каго. Калька з франц. м. (tirer les marrons du feu). Выконваць з рызыкай для сябе цяжкую працу на карысць кагосьці. Яны спадзяюцца, што мужык для іх пачне цягаць з агню каштаны (А. Куляшоў. Хамуціус).

Крылаты

выраз з байкі вядомага франц. паэта XVII ст. Лафантэна «Малпа і кот», y якой расказваецца, як хітрая малпа Бертран, убачыўшы смачныя печаныя каштаны, прымусіла прастадушнага ката Ратона даставаць іх з агню для яе.

Цягнуць ваду на сваё кола. Уласна бел. Рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам, не клапоцячыся аб іншых. Яму, Валеру, увесь час здавалася, што не мізэр, як лічыў Пятро, a шмат людзей імкнецца прыстасавацца ў жыцці як найлепeй і цягнуць ваду адно на сваё кола (У. Рубанаў Каштаны).

Паходзіць з прыказкі Усякі чорт на сваё кола ваду цягне ці Кожны млын на сваё кола ваду цягне. «У беларусаў,—піша І.І.Насовіч, — ёсць павер’е, што ўсякі млын і нават кожнае млынавое кола мае свайго асобнага апекуна-чорта».

Цягнуць валынку. Запазыч. зруск. м. Займацца чым-н. нудным, аднастайным ці занадта марудзіць з ажыццяўленнем якой-н. справы. — Я пастараюся паклікаць яшчэ аднаго ці двух сведак. Паклікаць? — A навошта яны? Я ведаю, што ўсё роўна зробіце так, як вам захочацца. A мне няма часу з вамі валынку цягнуць (А. Цяжкі. Інцыдэнт).

Склаўся, відаць, пад уплывам сэнсава тоеснага фразеалагізма цягнуць каніцель (гл.), назоўнікавы кампанент якога заменены словам валынка. Гэта замена можа быць абумоўлена тым, што валынка як духавы музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок, іграе нудныя, цягучыя, аднастайныя мелодыі.

Цягнуць (выцягнуць) гізунты з каго. Уласна бел. Мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Ого, занадта добра ты пра гэтага шыбеніка думаеш! Не адстане ён, гізунты выцягне. I з цябе, і з мяне. Пабачыш вось (Б. Сачанка. Забытыя селішчы).

Узнік шляхам аб’яднання двух сэнсава блізкіх фразеалагізмаў y адзін: цягнуць жылы з каго (гл.) + даставаць гізунты з каго. Кантамінаваны выраз захаваў значэнне фразеалагізма цягнуць жылы з каго. Слова гізунты з’яўляецца запазычаннем з мовы ідыш (яўрэйскай мовы, y аснове якой ляжаць нямецкія дыялекты); гізунты — ‘здароўе’; параўн. y ням. м.: gesund— ‘здаровы’.

Цягнуць (выцягнуць) жылы з каго. Агульны для ўсходнесл. м. Мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Раскажы маім хлопцам, як я тут гаравала. Як гэтыя вылюдкі цягнулі з мяне жылы. Сэрца маё чуе, што ты вернешся (І.Мележ. Мінскі напрамак).

У аснове фразеалагізма, хутчэй за ўсё, нерэальны, гіпербалізаваны вобраз.

Цягнуць каніцель. Запазыч. з руск. м. Займацца чым-н. нудным, аднастайным ці занадта марудзіць з ажыццяўленнем якой-н. справы. Кастусь Аляшкевіч гаварыў неахвотна, на пытанні адказваў скупа. — Ударыў прызнаюся. Толькі не цягніце каніцель, судзіце хутпчэй, — паўтараў ён упарта (А. Капусцін. Дзённік суддзі Верасаўца).

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ