Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання, пераносу дзеяння з канкрэтных прадметаў, за якія можна ў прамым сэнсе хапацца абедзвюма рукамі, на абстрактныя.
Хапацца (хапіцца) за галаву. Агульны для ўсходнесл. м. Разгубіўшыся, не ведаць, што рабіць, прыходзіць у адчай. [Пятру Тадаровічу] пашанцавала, і ён адгарадзіўся ад усяго свету! Але ўжо ў настпупную хвіліну ён хапіўся за галаву: сапраўды ён выразна чуў артылерыйскую кананаду (К. Чорны. Семнаццаць год).
Фразеалагізм жэставага паходжання. Тут унутраны стан чалавека апісваецца праз яго знешні выгляд.
Мая (твая
Паходзіць з прыказкі Мая хата з краю, нічога не знаю. Ужываючыся без другой часткі, фразеалагізм набыў большае абагульненне, уласцівасць лексічнай замены першага кампанекта і, такім чынам, большы дыяпазон спалучальнасці, тады як поўная форма не можа мець такой магчымасці, бо замена кампанента займеннікамі, якія ўказваюць на прыналежнасць не першай асобе адз. л. (твая, яго, наша і інш.), прывяла б да разбурэння рыфмы, што звязвае абедзве часткі і з’яўляецца неад’емнай асаблівасцю гэтай прыказкі. Параўн. ужыванне фразеалагізма ў сучаснай мове: мая хата з краю (Я. Колас); твая хата з краю (К. Крапіва); наша хата з краю (І.Шамякін); іхняя хата з краю (М. Лынькоў); ваша хата з краю (А. Куляшоў); хата з краю (М. Лужанін); яго хата з краю (А. Бачыла); яе хата з краю (І.Навуменка).
Хварэць (захварэць) на пана. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘доўга спаць, вылежвацца’ і ‘весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычаі, імкненне да раскошы і пад.’. Дзед-жабрак прачнуўся рана, будзіць хлопца. — Уставай! Хварэць нечага на пана, хоць падзяку людзям дай! (Я. Колас. Сымон-музыка). Бач, захварэў на пана… Няма таго, каб аддаць дабрыдзень, з людзьмі па-людску паздароўкацца… (І.Аношкін. Букет бэзу).
Выраз з паэмы Я. Коласа «Новая зямля» (1923). Ужыты ў такім кантэксце: «У будныя дні ўставалі рана: няма калі хварэць на пана». Утвораны па сінтаксічнай мадэлі хварэць на сухоты і, відаць, пад уплывам устойлівага словазлучэння панская хвароба, якое ўжываецца іранічна пры ацэнцы таго, хто «з-за ляноты прытвараецца хворым і не ідзе на работу» (І.І.Насовіч).
Хвост падтуліць (падціснуць). Фразеалагізм з такой вобразнасцю і значэннем ёсць таксама ў руск. (поджать хвост), укр. (піджати хвіст), балг. (свия си опашка), серб. — харв. (подвити реп) м. Яго сэнс — ‘спалохаўшыся, стаць асцярожным’. Ідзі, ідзі, погань буржуйская… Бач, хвост падціснуў, калі на лапы наступілі… (М. Лынькоў. Міколка-паравоз).
Выраз узнік y выніку пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей ваўка ці сабакі: воўк звычайна ходзіць, падтуліўшы хвост; сабака, калі на яго накрычыць гаспадар, бяжыць з падтуленым хвастом у будку. Параўн. выкарыстанне фразеалагізма з агаленнем яго вобразнасці: «А Воўка сядзеў, як
Хлеб адбіць у каго. Агульны для ўсходнесл. м.(руск. хлеб отбить, укр. хліб відбити). Пазбавіць кагосьці заробку, узяўшыся за тую самую працу, справу. Хэ-хэ… Ты хочаш хлеб адбіць у мяне… Ды ці толькі ў мяне, тут і па будаўнічай лініі ці мала чаго намудравана… (М. Зарэцкі. Вязьмо).
Узнік y выніку зліцця паасобных значэнняў y агульнае аналітычнае значэнне, якое суадносіцца са словамі адбіць і хлеб y свабодным ужыванні: адбіць —’сілком адабраць што-н.’, хлеб — ‘сродкі існавання’.
Хлеб надзённы. Паўкалька з царк. — слав. м. Выраз паходзіць з малітвы, прыведзенай у Евангеллі (Матфей, 6, 11): «Хлеб наш насущный даждь нам днесь» (хлеб, патрэбны для існавання, дай нам на гэты дзень).
У сучаснай бел. м. фразеалагізм ужываецца і са сваім першасным значэннем — ‘неабходныя сродкі для жыцця’, і з новым, якое развілося на яго аснове, — ‘самае важнае, самае неабходнае’. Сымон добра ведаў цану жыцця. І з першага курса самому даводзілася яму зарабляць нахлеб надзённы (Р. Барадулін. Чысціня); Непакой за цябе, зямля мая, — мой хлеб надзённы (М. Танк. Мой хлеб надзённы).
Хлеб-соль. Усходнесл. Ужыв. са значэннямі: 1) пачастунак, 2) харч, ежа, 3) турботы, апека, 4) каму, прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой). Выбачайце за нечаканы візіт. Дзякуем за хлеб-соль, жадаем здароўя (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). Падзяляю з сяброўкай тайну, з падарожнікам хлеб-соль (Я. Янішчыц. Я дзяліць не перастану…). За ўсё, што сёння маю, што даў мне мой народ: за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот, — я адплаціў народу, чым моц мая магла: зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла (Я. Купала. За ўсё). — Хлеб-соль вам! — гукнуў Сілівей Зязюля, і не паспелі яго запрасіць за стол, як ён сам прысеў на край лаўкі (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі).
Узнікненне фразеалагізма (у яго 1-м значэнні) звязана з даўнім звычаем, вядомым з часоў Кіеўскай Русі: сустракаючы жаданага госця, яму падносілі як знак павагі бохан хлеба і соль. Гэты звычай гасціннасці і цяпер жыве: «Паважна старыя вітаюць наркома, падносяць хлеб-соль, караваі і мёд» (Я. Купала). Астатнія тры значэнні развіліся ў фразеалагізме на аснове першага.
Ход канём. Агульны для ўсходнесл. м. Спрытны, абходны манеўр. Юрыдычна ва ўсім вінаваты Гарошка. A Курбатаў — яго зяць. I ён зможа справу загладзіць. У гэтым напрамку я ўжо тое-сёе прадпрыняў Гэта, так сказаць, — ход канём (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка).
Выраз узнік параўнальна нядаўна і ўвайшоў y літаратурны ўжытак з мовы шахматыстаў. Конь ходзіць не па прамой лініі ці дыяганалі, як іншыя фігуры, a літарай «Г», таму яго хады звычайна не чаканыя для праціўніка.
Хоць гаць гаці каго, чаго, кім, чым. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гать гати) м. Вельмі многа каго-, чаго-н. [Бацька: ] Вакол нас ворагаў хоць гаць гаці. Яны толькі таго і чакаюць, каб на нас зноў хамут усцягнуць (Я. Бяганская. Далёка на Поўначы).