Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Сіняя панчоха. Калька з англ. м. (blue-stocking). Так называюць непрывабных жанчын, якіх больш за ўсё цікавяць кніжныя, вучоныя заняткі. Адзін на адзін ён пераканаў бы любую сухастоіну, любую «сінюю панчоху». Але перашкаджала Даша (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).

У Англіі ў другой палавіне XVIII ст. спачатку гэтым выразам называлі, a дакладней, празывалі адну асобу, прычым не жанчыну, a мужчыну — вучонага Б. Стэлінгфліта, які, насуперак модзе, апранаўся ў цёмнае, a панчохі насіў сінія. У такой форме ён прыходзіў y свой гурток, які аб’ядноўваў жанчын і мужчын і на пасяджэннях

якога вяліся гутаркі на літаратурныя і навуковыя тэмы. Назва сіняя панчоха была перанесена на ўвесь гэты гурток і яго ўдзельнікаў. У далейшым выраз замацаваўся толькі за такімі жанчынамі, якія больш цікавяцца навукай, чым гаспадарчымі жаночымі справамі.

Сіняя птушка. Калька з франц. м. (aiseau bleu). Сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-н. найвышэйшае шчасце. Сон яшчэ ціха гушкаў ля вокнаў зарапад, a золак сіняй птушкай зляцеў нячутна ў сад, што сум таіў дзявочы (Т. Бондар. Абуджэнне).

Аўтар крылатага выразу — бельгійскі паэт і драматург М. Метэрлінк (пісаў на франц. м.). Вяршыня яго творчасці — паэтычная п’еса «Сіняя птушка» (1908). Сюжэт п'есы казачны, пабудаваны на прыгодах дзяцей дрывасека, якія шукаюць «сінюю птушку» — «таямніцу рэчаў і шчасця», але не знаходзяць яе.

Сіямскія блізняты. Агульны для ўсходнесл. і польск, м. Аднадумцы, блізкія ў якіх-н. адносінах людзі ці неразлучныя сябры. В. Бечык імкнецца паказаць непадобнасць кожнага майстра, знайсці такія рысы і дэталі ў іх творчай манеры, каб паэты той ці іншай генерацыі пры ўсёй іх ідэйна-эстэтычнай, грамадзянскай агульнасці не выглядалі сіямскімі блізнятамі (В. Яраш. 3 удумлівай любоўю).

Склаўся ў выніку метафарызацыі адпаведнага словазлучэння, якім называлі двух зрослых блізнят — Чанга і Энга Букераў. Яны нарадзіліся ў 1811 г. y Сіяме (старая афіцыйная назва Тайланда) і, будучы зрослымі, пражылі 63 гады.

Скакаць пад дудку чыю. Калька з ням. м. (nach j-s Pfeife tanzen). Пакарацца каму-н., выконваць яго волю. «Скачы ж, браток, пад маю дудку, прызнай жа мне і ты пашану!» — Міхал у думках кажа пану (Я. Колас. Новая зямля).

У немцаў выраз склаўся на аснове байкі старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа «Рыбак і рыбы». Адзін рыбак ігранкем на флейце хацеў прывабіць да сябе рыб, але яны не выйшлі з мора. Тады ён закінуў сетку. Улоў быў добры. Бачачы, як рыбы трапечуцца і падскокваюць, рыбак сказаў з дакорам: «О нягодныя! Хопіць. Калі я іграў, вы не скакалі пад маю флейту, a як перастаў, вы скачаце».

Скідаць (скідваць, скінуць) з рахунку каго, што. Недакладная калька з руск. м. (сбрасывать со счетов). Пераставаць улічваць што-н., пераставаць надаваць значэнне чаму-н. Была, вядома, яшчэ адна надзвычай важная прычына, якую нельга скідаць з рахунку, калі гаварыць пра папулярнасць Косці на Першамайскай вуліцы (І.Навуменка. Вайна каля Цітавай копанкі).

Утварыўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні бухгалтараў, рахунковых работнікаў. Калі падлікі закончаны, то костачкі скідваюць з лічыльнікаў, паварочваючы рамку так, каб костачкі аказаліся справа.

Скінуць з рахунку каго, што. Гл. скідаць (скідваць, скінуць) з рахунку каго,

што.

Скінуць з сябе ветхага Адама. Паукалька з франц. м. (dеpouiller le vieil Adam). Вызваліцца ад старых прывычак, поглядаў і стаць іншым чалавекам. — Паколькі мы сабраліся для таго, каб назаўсёды скінуць з сябе адзежу «ветхага Адама», — азваўся Іван Тадорык, — дык давайце наўперад пакупаемся ў Нёмане, a наш сход не мядзведзь, y лес не ўцячэ (Я. Колас. На ростанях).

У французаў выраз склаўся на аснове евангельскага тэксту: y «Пасланнях апостала Паўла» выказваецца заклік да грэшнага чалавека духоўна перарадзіцца, «скінуўшы з сябе ветхага чалавека са справамі яго».

Складваць галаву за каго, за што, дзе. Гл. класці (складваць) галаву за каго, за што, дзе.

Складваць (скласці, злажыць) зброю. Відаць, калька з ням. м. (die Waffen strecken). Ужыв. са значэннямі ‘спыняць узброенае супраціўленне, прызнаваць сябе пераможаным’ і ‘адмаўляцца ад працягу барацьбы, ад прындыпаў абароны сваіх інтарэсаў’. Паўлаўцы згаджаюцца скласці зброю. Патрабуюць гарантыі (І.Шамякін. Першы генерал). Леанід Рыгоравіч — тады толькі мастацкі кіраўнік тэатра — не разгубіўся і не злажыў зброі. Ён прапанаваў прачытаць п’есу першаму сакратару КПБ… Чытаў сам (К. Кузняцова, Р. Смольскі. Вернасць тэатру, часу, сабе).

Узнік y маўленні ваенных: пераможаныя складвалі, здавалі зброю (у прамым значэнні гэтых слоў).

Скласці зброю. Гл. складваць (скласці, злажыць) зброю.

Склаўшы (злажыўшы) рукі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сложа руки, укр. склавши руки). Нічога не робячы, бяздзейнічаючы. Душна ў панскім бары. Доўга так дa зары склаўшы рукі чакаць. Час збірацца, сябры! (А. Куляшоў. Грозная пушча).

Выраз з’яўляецца «абломкам» дзеяслоўнага фразеалагізма сядзець склаўшы рукі (гл.). Адарваўшыся ад кампанента сядзець, ён стаў спалучацца са шмат якімі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (жыць, чакаць, хадзіць і інш.): «Не хачу, не прывык склаўшы рукі хадзіць: я гарбар — працаўнік. Я жыву — каб рабіць» (Ц. Гартны). Фразеалагізм можа спалучацца і з дзеясловам сядзець, калі той захоўвае сваё лексічнае значэнне: «Сядзяць паны, як мурашкі, на купіне сярод лужыны… Але не век жа сядзець злажыўшы рукі, трэба ж даваць якую раду» (Я. Колас).

Скрозь зубы. Гл. праз (скрозь) зубы.

Скрыжоўваць (скрыжаваць) шпагі (мячы) <з кім>. Калька з франц. м. (croiser les epees). Горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы. Над галавой гэтага дарослага дзіцяці скрыжоўваюць шпагі польскія і рускія палемісты (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).

Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое з прамым значзннем слоў ужывалася ў маўленні рыцараў.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат