Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Сакрэт палішынеля. Паўкалька з франц. м. (secret de polichinelle). Уяўная тайна; тое, што хоць і лічыцца тайнай, але стала вядома ўсім.

Дзялюся сакрэтам палішынеля за ўмераную плату (Я. Таўшчэзны. Вясёлая сумесь).

Узнікненне фразеалагізма звязана з імем Палішынеля — камічнага персанажа французскага народнага тэатра (з канца XVІ ст.). Гэта быў вясёлы задзіра, насмешнік, блазан і балбатун. Часта ён смяшыў публіку тым, што расказваў пад сакрэтам пра вядомыя ўсім рэчы.

Саламяная ўдава. Калька

з ням. м., пераклад складанага слова Strohwitwe, якое ўзнікла аб’яднаннем частак двух слоў: Strohbraut (‘саламяная нявеста’) + Graswitwe (‘спакушаная’, літаральна ‘травяная ўдава’). Так называюць жанчыну, якая часова засталася без мужа або афіцыйна не мела яго. Кладаўшчыцай у калгасе была Ганна Карнілава, саламяная ўдава: y свае маладыя гады — не набрала яшчэ і дваццаці пяці — яна мела двух дзяцей, так званых ветравічкоў-бязбацькавічаў (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).

Азначэнне саламяная звязваецца з сярэдневяковым звычаем у прырэйнскіх гарадах: на галаву дзяўчыны, якая мела пазашлюбнае дзіця, публічна надзявалі саламяны вянок.

Саламяны ўдавец. Калька з ням. м. (der Strohwitwer). Мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай. Сяргей Кірылавіч, вы сёння саламяны ўдавец, прашу ўзяць пад апеку маю сяброўку, яна — літаратар, вы — кнігалюб, побач вам не будзе сумна! (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны).

Складаны нямецкі назоўнік калькуецца як двухкампанентны выраз. У ням. м. гэты назоўнік склаўся як пазнейшае ўтварэнне ад Strohwitwe («саламяная ўдава»), дзе саламяная звязваецца з сярэдневяковым звычаем у прырэйнскіх гарадах: на галаву дзяўчыны, якая мела пазашлюбнае дзіця, прылюдна надзявалі саламяны вянок.

Самі з вусамі. Агульны для бел. і руск. м. Не горшыя за іншых. Не, ён мною не пакамандуе, гэты студэнцік. Мы самі з вусамі… (П. Пестрак. Серадзібор).

Першапачаткова ўжываўся як своеасаблівая формула задзірлівага выхваляння, y якой спайка кампанентаў (першы з іх захоўвае слоўнікавае значэнне) рэгулюецца рыфмай. У XIX ст., як адзначана ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча, выраз выкарыстоўваўся і ў такой форме: самі з вусамі, толькі нос не аброс ‘адважны адказ на пагрозы’.

Сам-насам. Агульны для бел., укр. (сам на сам) і польск. (sam na sam) м. Ужыв. са значэннямі ‘без сведак, удвух з кім-н. (гаварыць, сустракацца і пад.)’, ‘без саюзнікаў, без падтрымкі з боку каго-н. (біцца, сустракаць небяспеку і пад.)’, ‘на адзіноце (заставацца, рабіць што-н.)’ і ‘зусім адзін, y адзіночку (заставацца, пабыць з чым-н.)’.

Пасля, сам-насам са сваім героем, я спытаўся: — Вас тады, Рафаіл Іванавіч, білі? — Ну,

вядома (Я. Брыль. Партрэт старэйшага таварыша). [Шукайла: ] Хлопцы, глядзіце! Князь мядзведзя забіў Сам-насам, без нас! (В. Вольскі. Машэка). Калі ж ні сяброў; ні сведак не было паблізу, ён [Сушчэня] мусіў трываць усё сам-насам (В. Быкаў. У тумане). Мужчыны пайшлі [на фронт], івёска засталася сам-насам з усімі чуткамі і трывогамі (У. Паўлаў. Спелыя травы).

Узнік па мадэлі сэнсава тоесных фразеалагізмаў таўталагічнага характару вока на вока, адзін на адзін. Адна з ранніх фіксацый адносіцца да 1599 г. — y форме самъ на самъ (помнік палемічнай літаратуры «Антиризисъ, или Апологія против Христофора Филалета»).

Сам-насам з сабой. Уласна бел. На адзіноце (заставацца, быць і пад.). Такія часіны душэўнай сабранасці, роздуму сам-насам з сабою Пятро Глебка вельмі любіў і даражыў імі (В.Вітка. Майстар).

Утвораны шляхам кантамінацыі — аб’яднання элементаў двух фразеалагізмаў: сам-насам + сам з сабой. Абодва фразеалагізмы мнагазначныя, адно з іх значэнняў (‘на адзіноце’) — агульнае для абодвух фразеалагізмаў і для кантамінаванага на іх аснове ўтварэння.

Сам не свой. Агульны для ўсходнесл., польск. і чэшск. м. Моцна ўсхваляваны, y стане разгубленасці, роспачы, адчаю (быць, хадзіць, ісці, сядзець і пад.). Я скажу табе, што ўвесь час, як толькі ты з’явілася ў атрадзе, я быў сам не свой (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў).

Першапачаткова выраз абазначаў, што хто-небудзь, знаходзячыся ў незвычайным, y «не сваім» стане, часткова ўжо належыць якой-небудзь нячыстай сіле і што яго лёс, вяртанне ці невяртанне ў ранейшы стан залежыць ад далейшых сувязей з гэтай нячыстай сілай. Такое вытлумачэнне пацвярджаецца польскай прыказкай Juz sam nie sw'oj, polowica dijablowa (ужо сам не свой, палавіна — д’яблава). У бел. м. фразеалагізм нярэдка ўжываецца ў форме кампаратыўнага звароту як сам не свой: «Увесь гэты час Толя быў як сам не свой. Як сам не свой ён страляў y трохразовым адрывістым салюце» (У. Паўлаў Чуж-чужаніца).

Само сабой <разумеецца, зразумела>. Калька з ням. м. (es versteht sich von selbst). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне ў сэнсе ‘не выклікае ніякага сумнення’. — Вы спытайце Касцянка яшчэ раз, Віктар Паўлавіч. — Само сабой разумеецца, — мірна згадзіўся той (І.Шамякін. Крыніцы).

Сам сабе галава. Агульны для ўсходнесл. м. Самастойны, незалежны ні ад каго чалавек. Добра табе, халасцяку, ні кала ні двара, сам сабе галава. A тут — чацвёра ў доме, і малыя! (В. Быкаў. Трэцяя ракета).

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат