Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Святло праліваецца (пралілося) на што. Уласна бел. Што-н. робіцца зразумелым. Для мяне асабіста пралілося святло на вытокі канфлікту ў калгасе імя Суворава (Звязда. 18.07.1987).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага ліць (праліваць, праліць) святло на што ‘растлумачваючы, рабіць зразумелым што-н.’.

Святым духам. Агульны для бел. і руск. м. Абазначае: 1) нічога не еўшы (жыць), 2) нібы само сабой, невядома як (рабіць што-н., робіцца што-н.). Ідзі… Ды скажы,

каб падсілкавацца чаго-небудзь прыдумалі… Святым духам, ведаеш, нядоўга працягнеш (І.Мележ. Мінскі напрамак). A хто яе [чуму] занёс сюды, хачу я вас запытаць?.. Святым духам? Не, святым духам яна не прыйшла сюды! (М. Лобан. Гарадок Устронь).

У лексіка-фразеалагічных кантэкстах тыпу: не духам святым ён жыве (Я. Колас); святым духам не жыве (К. Крапіва); святым духам жыло (Б. Сачанка) і інш. — святым духам па форме — творны склон параўкальны, тое самае, што і «(жыць) як святы дух». У фразеалагізме адбіліся негатыўныя адносіны народа да «святога духа» — трэцяй асобы тройцы. Паводле хрысціянскага веравання, Бог адзіны, але і троечны, г. зн. адзіны нябесны Уладыка можа выступаць, праяўляцца ў трох асобах: Бога-айца, Бога-сына і Бога — духа святога. Гэта «троечнасць адзінага», як сцвярджалі цархоўнікі, «недаступная розуму тайна бажаства». Сама ідэя «Бога — духа святога» з прычыны яе незразумеласці не была папулярнай нават сярод вернікаў. На гэтай аснове і ўзнік фразеалагізм святым духам, які мае афарбоўку іроніі, жартаўлівасці.

Сезам, адчыніся! Паўкалька з франц. м. (S'esame, ouvretoi). Выказванне жартаўлівага заклінання, якое павінна дапамагчы без цяжкасцей адолець пэўную перашкоду. — Бывайце здаровы, жывіце багата, — як чараўнічае «Сезам, адчыніся», сказала Валя (У. Карпаў. Без нейтральнай паласы).

Паходзіць з арабскай казкі «Алі Баба і сорак разбойнікаў», якая ўпершыню ў перакладзе на франц. м. ўключана ў зборнік «Тысяча і адна ноч» (1704–1708). У казцы гаворыцца, як Алі Баба, знаходзячыся ў лесе, выпадкова ўбачыў сорак разбойнікаў. Яны падышлі да пячоры, дзверы якой адчыніліся толькі пасля таго, як атаман вымавіў магічныя словы: «Сезам, адчыніся!» Падслухаўшы гэта, Алі Баба праз пэўны час таксама пранікае ў пячору і становіцца ўладальнікам вялікіх скарбаў, нарабаваных разбойнікамі.

Секчы гордзіеў вузел. Агульны для ўсходнесл. (руск. разрубать гордиев узел, укр. розрубувати горді"iв вузол) іпольск. (przecia'c wezel gordyjski) м. Смела і рашуча вырашаць якія-н. цяжкасці, супярэчнасці. Урэшце і сам даследчык зразумеў, што не хапае яму той нітачкі, знайшоўшы якую можна разблытаць увесь клубок. Тут трэба было або шукаць гэтых кончыкаў ніткі, або секчы гордзіеў вузел (І.Шамякін. Сэрца на далоні).

Крылаты выраз з грэч. міфалогіі. Паходзіць з таго ж міфа, што і фразеалагізм гордзіеў вузел (гл.). Аракул прарочыў, што той, хто развяжа хітры вузел, зроблены фрыгійскім царом Гордзіем, стане ўладаром усёй Азіі. Ніхто, аднак, не мог справіцца з вузлом, пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом.

Сем пятніц на тыдні ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. семь пятниц на неделе, укр. сім п’ятниць на тиждень). Сінанімічны беларускаму ў адзін дзень сем перамен і вобразна характарызуе людзей нясталых, якія часта і лёгка мяняюць свае рашэнні, намеры, настрой,

не выконваюць абяцанага. Кажы гэта дурнейшым ад самога, a не мне, валацуга! Ці ж можна табе верыць, калі ў цябе сем пятніц на тыдні! (Я. Колас. Адзінокае дрэва).

Сярод розных меркаванняў адносна этымалогіі гэтага выразу найбольш пераконвае прапанаванае С. Максімавым. Здаўна пятніца традыцыйна лічылася нерабочым днём. Гэта быў базарны дзень. Яшчэ ў канцы XIX ст. на адну толькі Магілёўскую губерню выпадала «семнаццаць пятнічных кірмашоў», a ў яе чатырнаццаці гарадах і мястэчках адбываліся «базары абавязкова ў кожны пяты дзень хрысціянскага тыдня, які (дзень) несумненна быў галоўным святочным і першым у тыдні язычніцкіх крывічоў» (С. Максімаў). Базарная пятніца была днём разлікаў, аддачы пазычанага. Пра чалавека, які не выконваў абяцанага, прасіў пачакаць да другога дня ці да другой пятніцы, a потым і зноў адкладваў, сталі гіпербалічна гаварыць, што ў яго «сем пятніц на тыдні».

Сена на асфальце. Уласна бел. Гараджанін y першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы. Ты, значыць, агітуеш за горад? Ну правільна. Што табе вёска? Паўзабытае мінулае. Ты даўно перастала быць «сенам на асфальце». Твой дом у горадзе (А. Цяжкі. Дзе мой дом?).

Выраз з аднайменнага апавядання (1963) і назвы зборніка апавяданняў (1966) М. Стральцова.

Серада з-пад пятніцы відаць, вылазіць і пад. Уласна бел. Ніжняе адзенне з-пад верхняга (відаць і інш.). Суседка наша, Карабуціха, да вайны бязладная жанчына, y якой заусёды серада з-пад пятніцы вылазіла, аказалася практычнай кабетай (Л. Арабей. Камандзіроўка за мяжу).

Назоўнікавыя кампаненты ў гэтым выразе атрымалі няслоўнікавае значэнне, асацыююцца адзін з ніжнім адзеннем, a другі з верхнім. На выбар менавіта серады і пятніцы, a не якіх-небудзь іншых дзён тыдня, відаць, паўплывала тое, што гэтыя дні даўней былі, што называецца, на слыху. Есці мясное і малочнае забаранялася не толькі ў пасты, але і ў сераду ды пятніцу амаль кожнага тыдня. Параўн. таксама гісторыю фразеалагізма (крывіцца, скрывіцца) як серада на пятніцу (гл.).

Сесці на карак каму, чый, каго. Гл, садзіцца (сесці, уссесці) на карак (на шыю) каму, чый, каго.

Сесці на свайго <любімага> канька. Гл. садзіцца (сесці) на свайго <любімага> канька.

Сесці на хлеб і ваду. Гл. садзіцца (сесці) на хлеб і ваду.

Сесці не ў свае сані. Гл. не ў свае сані садзіцца (сесці).

Сёмая вада на кісялі. Гл. дзесятая (сёмая) вада на кісялі.

Сініца ў руках. Агульны для ўсходнесл. м. Што-н. пэўнае, канкрэтнае, супрацьпастаўленае чаму-н. няпэўнаму, ненадзейнаму, хоць і жаданаму. I калі ўдасца дабіцца волі, то яна не абміне і селяніна: ён будзе мець хоць сініцу ў руках (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі).

Паходзідь з прыказкі Лепш сініцаў руках, чым журавель у небе, сэнс якой — ‘лепш мець хоць што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на болыпае і лепшае ў аддаленай будучыні’. Дарэчы, гэта прыказка спарадзіла два фразеалагізмы (гл. журавель у небе). Параўн. кантэкст, дзе выкарыстаны абодва прыказкавыя вобразы: «I лёгкая перамога яго ўжо не задаволіла б, хоць яму пакутліва хацелася мець, пакуль той журавель у небе, хоць нейкую сініцу…» (П.Місько).

Поделиться:
Популярные книги

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Аутсайдер

Астахов Евгений Евгеньевич
11. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Аутсайдер

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок