Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Не трэба, — прашаптаў Кейсі. — Якая карысць? Пустая справа. Трэба так рабіць, каб ва ўсім сэнс быў.

Недзе каля дома пачуліся рыплівыя гукі і шолах.

— Жар топчуць падэшвамі, — шапнуў М'юлі. — Пяском засыпаюць. — Зноў бразнулі дзверцы машыны. Святло фар калыхнулася, зрабіла паўкруг і скіравалася на дарогу. — Ніжэй! — сказаў М'юлі, і ўсе трое ўткнуліся галовамі ў зямлю. Прамень пражэктара пралёг над імі і прачарціў поле ў розных напрамках, потым машына кранулася з месца, пачала аддаляцца, паднялася на грэбень узгорка і знікла з вачэй.

М'юлі

сеў на градку.

— Уілі заўсёды робіць апошнюю спробу пражэктарам. Так не раз ужо было, і я прывык да гэтага. Ён думае, што неймаверна хітры.

Кейсі сказаў:

— Можа, хто-небудзь прытаіўся ў доме? Мы пойдзем, а нас схопяць.

— Усё можа быць, — адказаў М'юлі. — Вы тут пачакайце. Я ўсе іхнія штучкі ведаю. — Ён асцярожна пайшоў да дома — толькі лёгка пахруствалі сухія камякі зямлі пад нагамі. Кейсі і Джоўд напружана ўслухоўваліся, але там, куды пайшоў М'юлі, было ўсё ціха. Праз колькі хвілін з боку дома да іх данёсся яго голас: — Няма нікога! Ідзіце сюды!

Яны адарваліся ад зямлі, падняліся і пакіравалі да чорнай пляміны дома. М'юлі чакаў іх каля кучкі пяску, з якой выбіваліся струменьчыкі дыму, — усё, што засталося ад іхняга вогнішча.

— Я так і ведаў — нікога ў засадзе не пакінулі, — сказаў М'юлі з гордасцю. — Уілі я тады з ног збіў, па фарах разок-другі стрэльнуў — цяпер яны асцерагаюцца. Адкуль ім ведаць, хто тут хаваецца. А я ім так проста ў рукі не дамся. Каля жытла не начую. Калі хочаце, хадзем са мной, я пакажу вам, дзе можна пераначаваць. Там аб вас ніхто не спатыкнецца.

— Вядзі, — пагадзіўся Джоўд. — Мы пойдзем з табой. Ніколі і ў галаве не было, што на бацькаўскай ферме давядзецца хавацца ад каго-небудзь.

М'юлі выйшаў у поле, Джоўд з Кейсі пайшлі следам. Ступалі проста па кустах бавоўніку.

— Табе яшчэ шмат ад чаго і ад каго давядзецца хавацца, — сказаў М'юлі. Яны ішлі адзін за адным цераз грады. Неўзабаве апынуліся перад глыбокай прамыінай і саслізнулі на падэшвах на самае дно.

— Э! Я ведаю, куды ты нас завёў, галаву кладу! — усклікнуў Джоўд. — Пячора ў адхоне?

— Правільна. А як ты здагадаўся?

— Сам яе капаў, — адказаў Джоўд. — Разам з братам Ноем. Усім гаварылі, што золата шукаем, а на самай справе мы проста капалі пячоры, як усе малыя. — Берагі былі цяпер вышэй іх галоў. — Недзе тут, ужо блізка. Помніцца, павінна быць ужо зусім блізка.

М'юлі сказаў:

— Я прыкрыў яе ламаччам, каб не знайшлі. — Дно яра выраўнялася, ногі цяпер ступалі па пяску.

Джоўд сеў на чысты пясок.

— У пячору я спаць не пайду, — сказаў ён. — Лягу вось тут. — Ён згарнуў пінжак і падклаў пад галаву.

М'юлі рассунуў рукамі сухое галлё і запоўз у пячору.

— А мне добра тут! — крыкнуў ён адтуль. — Прынамсі, адчуваеш сябе ў бяспецы.

Джым Кейсі сеў на пясок каля Джоўда.

— Паспі крыху, — сказаў яму Джоўд. — Як толькі развіднее, рушым да дзядзькі Джона.

— Я спаць не буду, — адказаў прапаведнік. — Ёсць над чым галаву паламаць. — Ён сагнуў

ногі ў каленях, абняў іх рукамі, падняў вочы ў неба і ўтаропіўся на яркія зоры. Джоўд пазяхнуў і закінуў руку за галаву. Абодва маўчалі, і мала-памалу зноў ажыло мітуслівае жыццё зямлі — норак, падземных хадоў і хмызу: зашнарылі суслікі, асцярожна падкрадаліся да зялёнага лісця трусы, снавалі мышы паміж камякамі зямлі, а крылатыя драпежнікі бязгучна ляталі ў небе.

Раздзел сёмы

У гарадах, на гарадскіх ускраінах, пасярод палёў, на пустках — паўсюль паркі ўжываных аўтамабіляў, машын, адноўленых пасля аварыі, гаражы з зазыўнымі шыльдамі і плакатамі: Ужываныя машыны. Добрыя ўжываныя машыны. Танны сродак перавозкі, тры прычэпы. «Форд» 27-га года, новы матор. Правераныя машыны, якасць гарантуецца, бясплатнае радыё. Машына і 100 галонаў бензіну ў прыдачу. Заходзьце, самі пераканаецеся. Ужываныя машыны, накладныя выдаткі ў кошт не ўваходзяць.

Невялікі ўчастак і будыначак, у якім ледзь хапае месца сталу, крэслу і сіняй канторскай кнізе. Пачак бланкаў, загнутых па ражках і змацаваных сашчэпкамі, побач — акуратны стос яшчэ чыстых, не запоўненых бланкаў. Вечная ручка — сачы толькі, каб у ёй заўсёды было чарніла і каб пісала. Здзелка не адбылася толькі таму, што ручка закапрызіла.

Вунь тыя сукіны дзеці нічога не купяць. Такія швэндаюцца па ўсіх гаражах. Проста разявакі. Ім абы падзівіцца. Машыны такім не патрэбныя, толькі час забіраюць. Ім напляваць на твой час. А вунь, глянь, парачка — не, тая, што з малымі. Пасадзі іх у машыну. Пачні з двухсот і паступова збаўляй. З выгляду на сто з чвэрцю пацягнуць. Пракаці іх. Вунь у тым драндулеце. Дай ім жару! Толькі час з імі марнуем.

Гаспадары машын з падкасанымі рукавамі. Прадаўцы — акуратненькія, бесстароннія, маленькія ўважлівыя вочкі нічога не прапускаюць.

Зірні на твар той вунь жанчыны. Калі жонцы спадабаецца, старога мы абломім. Пачні з «кадзілака». Урэшце навяжы ім «б'юік». Калі пачаць адразу з «б'юіка», яны яшчэ запатрабуюць «форд». Трэба спяшацца, доўга так не працягнецца. Пакажы ім вунь той «нэш», а я пакуль што падпампую дзіравую камеру «доджа-25». Як будзе гатова, клікну.

Машына вам для язды патрэбная, ці ж не так? Не ў цацкі гуляць. Што ж, абіўка працерлася. Ды хіба колы круцяць падушкі?

Шэрагі машын стаяць насамі наперад — капоты ржавыя, шыны спушчаныя. Стаяць упрытык адна да адной.

Жадаеце паглядзець вунь тую? Ну якая ж гэта турбота. Зараз я яе выведу.

Няхай адчуваюць сябе абавязанымі. Няхай забіраюць твой час. Не давай ім забыцца пра гэта. Пакупнікі — народ большасцю далікатны. Ім непрыемна турбаваць людзей. А ты прымусь іх турбаваць цябе, потым прыціснеш іх.

Шэрагі машын мадэлі «Т» — высокія, тупарылыя, руль, як павернеш, скрыпіць, тармазныя пракладкі сцерліся. «Б'юікі», «нэшы», «дэ-соты».

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 10

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е