Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Том Джоўд і прапаведнік Кейсі глядзелі, як чарапаха ідзе, — няспешна перабірае нагамі і штурхае свой цяжкі выпуклы панцыр дакладна ў адным кірунку. Кошка нейкі час кралася за ёю, потым тугім лукам выгнула спіну, пазяхнула і, тоячыся, вярнулася да людзей, што сядзелі на ганку.

— І куды яе панесла? — запытаўся Джоўд. — Колькі я ўжо гэтых чарапах пабачыў на сваім вяку! Заўсёды некуды паўзуць. Заўсёды ім кудысьці трэба.

Шэрая кошка зноў села між імі, крыху ззаду. Павекі яе раз-пораз зліпаліся. Шкурка на спіне торгнулася да шыі ад блышынага ўкусу і паволі адышла назад. Кошка падняла

лапку, абнюхала яе, выпусціла кіпцюры, схавала іх і лізнула падушачкі бледна-ружовым языком. Чырвонае сонца кранулася гарызонту і распаўзлося, як медуза, небасхіл над ім пасвятлеў і нібы ажыў. Джоўд разгарнуў пінжак і ўзяў свае новыя жоўтыя чаравікі. Перш чым надзець іх на ногі, ён змахнуў далонню пыл з голых ступняў.

Раптам прапаведнік, які ўглядаўся праз палі ўдалячынь, сказаў:

— Сюды нехта ідзе. Глядзі! Вунь, проста праз бавоўнік.

Джоўд павярнуў галаву ў той бок, куды паказваў пальцам Кейсі.

— Ага, праўда нехта ідзе, — сказаў ён. — Такі пыл падняў, што і не разгледзіш. Каго гэта чорт нясе? — Яны сачылі за постаццю, што набліжалася да іх у вячэрнім святле, і пыл, які ўзнімаўся з-пад яе ног, заходняе сонца афарбавала ў чырвань. — Мужчына, — сказаў Джоўд. Чалавек падыходзіў усё бліжэй, і, калі ён параўняўся са свірнам, Джоўд сказаў: — Гэ, я яго ведаю. І ты яго ведаеш — гэта М'юлі Грэйуз. — І гукнуў: — Гэй, М'юлі! Здарова!

Чалавек раптам спыніўся — спалохаўся вокліку, а потым пайшоў шпарчэй. Ён быў худы, нізкаваты ростам. Рухі яго былі рэзкія і хуткія. У руцэ ён трымаў джутавы мех. Сінія джынсы на каленях і ззаду злінялі, стары чорны пінжак ад былога гарнітура быў увесь у плямах, рукавы на плячах выдраліся з проймаў, на локцях працерліся да дзірак. Чорны капялюш быў такі ж брудны, як і пінжак, і стужка трымалася толькі адным канцом — другі матляўся пры кожным кроку. Твар у М'юлі быў гладкі, без маршчын, але насуплены, як у капрызнага дзіцяці, губы сцяліся ў вузкую шчылінку, у маленькіх вочках ці то гнеў, ці то горыч.

— Ты памятаеш М'юлі? — запытаўся Джоўд у прапаведніка.

— Вы хто такія? — крыкнуў ім на хаду М'юлі Грэйуз. Джоўд не адказаў. М'юлі падышоў бліжэй, яшчэ бліжэй і нарэшце разгледзеў твар тых, хто сядзеў на ганку. — Тфу ты, чорт! — выгукнуў ён. — Гэта ж Томі Джоўд! Калі цябе выпусцілі, Томі?

— Два дні назад, — адказаў Джоўд. — Дабіраўся дамоў на спадарожных машынах. І глянь, што я ўбачыў. Дзе ўсе мае, М'юлі? Чаму дом развернуты, а двор бавоўнай засеяны?

— Дзякуй богу, што я міма ішоў, — сказаў М'юлі. — Стары Том вельмі непакоіўся за цябе. Калі твае сабраліся выязджаць, я тут у вас на кухні сядзеў. Сказаў Тому, што адсюль нікуды не пайду, так і сказаў, далібог, праўда, а Том мне кажа: «Баюся я дужа за Томі. Раптам ён вернецца, а нас нікога няма. Што ён падумае?» Я кажу: «Можа б, ты яму пісьмо напісаў?» А Том мне: «Можа, і напішу. Падумаю. А калі не, дык ты ўжо на ўсялякі выпадак паглядай, калі застанешся: Томі, можа, вернецца». «Я застануся тут, кажу, аж пакуль усе чэрці ў пекле не перамерзнуць. Яшчэ не нарадзіўся той чалавек, які згоніць М'юлі Грэйуза з гэтай зямлі». І так і не сагналі пакуль што.

Джоўд нецярпліва перабіў яго:

— Дзе ж мае ўсе? Як ты тут ваяваў, потым раскажаш. Куды мае падзеліся?

— Калі банк

пачаў усё заворваць трактарамі, яны таксама вырашылі не здавацца. Дзед твой выйшаў са стрэльбай, пачаў страляць і пацэліў у фару, а трактар усё роўна ідзе. Хлопца, што сядзеў за штурвалам, стары забіваць і не думаў, а гэта быў Уілі Філі, і Ўілі ведаў, што баяцца яму няма чаго — папёр проста на дом і як дзеўбане яго, як трасяне, ну як сабака пацука. Тут старога Тома ўсяго і перакруціла. Нешта з ім сталася. З таго часу сам не свой зрабіўся.

— Дзе ж яны цяпер?

— Дык я ж расказваю. Тры разы ганялі фургон дзядзькі твайго Джона. Пліту вывезлі, помпу і ўсе ложкі. Ты толькі паглядзеў бы, як ложкі везлі, — разам з малымі, бабка з дзедам прымасціліся ў галавах, а брат твой Ной сядзіць сабе, пакурвае цыгарэтку і сплёўвае цераз борт, быццам гэта яго не тычыцца. — Джоўд адкрыў рот, каб нешта сказаць, але М'юлі апярэдзіў яго: — Яны ўсе ў дзядзькі Джона.

— А-а!.. у Джона! А што яны там робяць? Пачакай жа хвілінку, М'юлі, не лапачы, спачатку адкажы мне, а потым гавары сабе што хочаш. Што ж яны там робяць?

— Бавоўну акучваюць — усе, нават малыя і дзед твой. Грошы збіраюць, машыну хочуць купіць і на Захад ехаць — там лягчэй жывецца. Тут зусім кепска. За акучванне пяцьдзесят цэнтаў з акра, ды яшчэ і такую работу трэба вымольваць.

— Яны яшчэ не паехалі?

— Не, — адказаў М'юлі. — Думаю, не. Апошні раз чуў пра іх дні чатыры назад: Ноя сустрэў — ён паляваў на трусоў, сказаў, што яны збіраюцца ехаць тыдні праз два. Джона таксама папярэдзілі, каб выязджаў. Ты да Джона ідзі — усяго восем міль. Усе яны там — набіліся ў хату, як на зіму суслікі ў нару.

— Ну добра, — сказаў Джоўд. — Цяпер садзіся на свайго канька і давай. Ты ні кропелькі не перамяніўся, М'юлі. Пачнеш расказваць пра адно, а цябе цягне на другое — тыцкаешся то туды, то сюды.

М'юлі агрызнуўся:

— І ты ж не перамяніўся. Малым як быў развязны нахаба, такі і застаўся. Ці не вучыць мяне, як жыць, сабраўся?

— Не, ані. Калі табе закарціць усунуцца галавой у кучу бітага шкла, ніхто ўжо цябе не адгаворыць — усё роўна палезеш. А прапаведніка нашага ты пазнаеш, М'юлі? Гэта ж яго прападобнасць Кейсі.

— А як жа, вядома, пазнаю. Я на яго адразу проста не паглядзеў. Добра яго памятаю.

Кейсі падняўся з ганка, і яны паціснулі адзін аднаму рукі.

— Рады бачыць цябе, — сказаў М'юлі. — Чорт ведае колькі часу ты ў нашых краях не паказваўся.

— Я пайшоў адсюль, каб разабрацца ў некаторых сумненнях, — адказаў Кейсі. — А што тут такое нарабілася? Чаму людзей з зямлі зганяюць?

У М'юлі так моцна сцяліся губы, што верхняя, як дзюбка папугая, навісла над ніжняй. Бровы насупіліся.

— Мярзотнікі! Сукіны дзеці! — сказаў ён. — Будзьце пэўныя, я з месца не скрануся. Ад мяне яны так проста не збавяцца. Як прагоняць, я зноў вярнуся, а калі яны думаюць уціхамірыць мяне, загнаўшы на той свет, дык добра, я прыхаплю з сабой дваіх-траіх гэтай сволачы за кампанію. — Ён паляпаў рукой па выпнутай кішэні пінжака. — Нікуды адсюль я не пайду. Бацька мой прыйшоў сюды пяцьдзесят гадоў таму назад. І я адсюль нікуды не пайду.

Джоўд запытаўся:

— А навошта спатрэбілася ім зганяць людзей з зямлі?

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8