Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Арандатар пачынаў разважаць:

— Дзіўная справа: калі ў чалавека ёсць маленькі ўчастак, ён з зямлёю гэтай як бы адно цэлае, яна — частка яго самога, усё роўна — што ён, што яна. Ён ходзіць па сваёй зямлі, прыкладае да яе свае рукі, бядуе, калі яна дрэнна родзіць, калі яе залівае дажджом, бо ён і зямля — адно цэлае, толькі ён адчувае сябе мацнейшым за яе, таму што ён — гаспадар. Нават калі ўдача яго абмінае, ён усё роўна, калі мае зямлю, адчувае над ёю сваю сілу. Вось яно як.

Арандатар працягваў думаць уголас:

— А калі ў цябе вялікі зямельны ўчастак, ты яго не можаш нават вокам акінуць, не маеш часу памацаць зямлю сваімі

пальцамі, адчуць яе пад нагамі, і гаспадаром робіцца не чалавек, а зямля. Чалавек не вольны рабіць тое, што хоча, не вольны думаць, як хоча. Зямля мацнейшая за яго, яна — гаспадар. А чалавек робіцца маленькім. Уладанні яго вялікія, але ён толькі прыслугоўвае ім. І гэта таксама праўда.

Трактарыст дажоўваў аштампаваны торт і кідаў скарынку ўбок.

— Час цяпер іншы, хіба не ведаеш? З такімі думкамі ў галаве дзяцей не пракорміш. Зарабляй свае тры даляры ў дзень, кармі сям'ю. Трывожыцца за чужых дзяцей не твая справа. А то пойдзе пра цябе дрэнная пагалоска, і тады не бачыць табе і гэтых трох даляраў. Думай толькі пра свае тры даляры, ні пра што іншае, а не, дык заправілы не дадуць табе і іх.

— Праз твае тры даляры мо сотня людзей блукае па дарогах. Куды нам дзецца?

— Добра, што нагадаў, — ажыўляўся трактарыст. — Выбірайцеся хутчэй. Пасля абеду я заару ваш двор.

— Калодзеж ты яшчэ раніцай заваліў.

— Ага. Баразну трэба весці роўна. Вось пад'ем і заару двор. Барозны павінны быць прамыя. І яшчэ… раз ты ўжо ведаеш майго старога, Джо Дэвіса, дык я, няхай сабе, скажу. На выпадак, калі арандатарская сям'я яшчэ не выехала, у мяне ёсць загад… Ну, усякае бывае… сам разумееш: пад'ехаў крыху заблізка да дома, лёгенька крануў яго трактарам… і за гэта мне якія два лішнія даляры. Малодшанькі мой яшчэ ніколі не насіў чаравікаў.

— Я сваімі рукамі будаваў гэты дом. Выраўноўваў старыя цвікі на абшыўку. Дротам прыкручваў кроквы да бэлек. Дом мой. Я сам яго будаваў. Пасмей толькі яго паваліць! Я стану ў акне са стрэльбай. Толькі паспрабуй пад'ехаць блізка, і я падстрэлю цябе, як труса.

— А я тут пры чым? Ад мяне нічога не залежыць. Калі я не выканаю загаду, мяне з работы прагоняць. А цяпер падумай… Ну, дапусцім, ты заб'еш мяне. Цябе павесяць, але яшчэ задоўга да таго, як на шыю табе накінуць пятлю, сюды з'явіцца другі трактарыст і паваліць твой дом. Не таго ты збіраешся забіваць, каго трэба.

— Усё так, — гаварыў арандатар. — А хто даў табе такі загад? Я да яго дабяруся. Вось з кім трэба канчаць.

— Зноў памыляешся. Ён сам атрымаў такі загад ад банка. Банк сказаў яму: «Усіх прагнаць, а не, дык вас з работы прагонім».

— Значыць, дырэктар банка… Ці праўленне. Наб'ю магазін патронамі і пайду са стрэльбай у банк.

Трактарыст гаварыў:

— Ад аднаго чалавека я чуў, што банк атрымлівае загады з усходу краіны. Апошні загад быў такі: «Дамажыцеся, каб зямля давала прыбытак, інакш мы вас закрыем».

— Дзе ж канец? У каго страляць? Перш чым памерці з голаду, я заб'ю таго, хто давёў мяне да галоднай смерці.

— Не ведаю. Можа, страляць і няма ў каго. Можа, людзі тут не вінаватыя. Можа, ты праўду кажаш: зямля сама імі распараджаецца. Ва ўсякім разе, я папярэдзіў цябе.

— Трэба падумаць, — гаварыў арандатар. — Усім нам трэба добра падумаць. Не навальніца ж гэта і не землятрус. Зло ўчынена людзьмі, і людзі павінны яго выправіць.

Арандатар адыходзіў ад трактара і садзіўся на ганак, а трактарыст запускаў грымлівы матор і кранаўся з

месца. Гусеніцы апускаліся і, выгінаючыся, падымаліся, барана прачэсвала зямлю, сеялкі гвалцілі зямлю. Трактар перасякаў двор, і цвёрдая, утаптаная зямля ператваралася ў засеянае поле; трактар паварочваў, і неўзараная паласа звужалася да дзесяці футаў. Трактар рабіў новы заход, жалезны буфер угрызаўся ў вугал, крышыў сцяну, зрываў дамок з фундамента, і той валіўся набок, расціснуты, як казюлька. Трактарыст быў у аўтамабільных акулярах, гумавая маска закрывала яму нос і рот. Трактар ішоў напрасткі, зямля і паветра дрыжалі ад грукату матора. Арандатар пазіраў яму ўслед са стрэльбай у руцэ. Поплеч стаяла жонка, ззаду — прыціхлыя дзеці. І ўсе пазіралі ўслед трактару.

Раздзел шосты

З вяршыні ўзгорка прапаведнік Кейсі і Том Джоўд пазіралі ўніз, на сядзібу Джоўдаў. Маленькі нефарбаваны дамок з праламаным вуглом ляжаў на баку, ссунуты з падмурка, і сляпымі пярэднімі вокнамі глядзеў у неба значна вышэй рысы далягляду. Агароджы як не было, і бавоўна расла на самым двары, шчыльна падступала да паваленага дома, акружала свіран. Прыбіральня таксама валялася на баку сярод кустоў бавоўны. Двор, колісь утаптаны босымі нагамі дзяцей, конскімі капытамі і шырокімі коламі фургона, быў цяпер узараным, уробленым полем, што зарасло цёмна-зялёным запыленым бавоўнікам. Том Джоўд доўга глядзеў на касмыкаватую вярбу каля рассохлага вадапойнага карыта для коней, на бетонную аснову, на якой раней стаяла помпа вадакачкі.

— О, Езус! — нарэшце вымавіў ён. — Чорт ведае што тут было! Нідзе ні жывой душы.

Ён паспешліва спусціўся па схіле, следам за ім — Кейсі. Зазірнуў у свіран — пуста, на падлозе рассыпана сечка. Глянуў у кут на стойла мула; калі зазірнуў туды, нешта зашаргацела па падлозе — гэта мышыны вывадак шмыгнуў, хаваючыся ад яго, пад салому. Джоўд спыніўся каля ўвахода ў паветку для гаспадарчых прылад — нічога, акрамя зламанага лемяша, клубка зблытанага вязальнага дроту ў кутку, жалезнага кола ад сенавалакушы, згрызенага мышамі хамута для мула, пляскатай бляшанкі з-пад машыннага масла, пакрытай засохлай сумессю масла і гразі, і падранага камбінезона на цвіку.

— Нічога не засталося, — сказаў Джоўд. — А ў нас было добрае гаспадарчае начынне. Не засталося нічога.

Кейсі сказаў:

— Калі б я быў яшчэ прапаведнікам, я вось бы як разважыў: гэта рука божая вас пакарала. А цяпер проста не ведаю, што і казаць. Даўно я тут не быў. І нічога такога не чуў.

Яны пайшлі да бетоннага века калодзежа — проста праз бавоўнік, на якім завязаліся ўжо каробачкі, усё дварышча было ўзарана і засеяна ім.

— Мы тут ніколі нічога не садзілі і не сеялі, — сказаў Джоўд. — Двор быў як двор. А цяпер тут з канём і не павернешся, адразу ўсё патопча.

Яны спыніліся каля сухога вадапойнага карыта; травы, што звычайна расце ў такіх месцах, ужо не было, і тоўстая старая калода рассохлася і патрэскалася. На веку калодзежа тырчалі балты, да якіх раней мацавалася помпа, разьба заржавела, гаек не было. Джоўд зазірнуў у калодзеж, плюнуў і прыслухаўся.

— Добры быў калодзеж, — прамовіў ён. — А цяпер без вады. — Яму, відаць, не хацелася падыходзіць да дома. Стоячы ля калодзежа, ён кідаў у яго камяк зямлі за камяком. — Можа, усе памерлі? Дык я пачуў бы пра гэта. Хто-небудзь сказаў бы мне.

Поделиться:
Популярные книги

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2