Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— А можа, яны пакінулі ў доме пісьмо ці што-небудзь такое. Ці маглі яны дазнацца, што цябе выпускаюць?

— Не ведаю, — адказаў Джоўд. — Малаверагодна. Мне самому толькі тыдзень назад сказалі.

— Давай глянем у дом. Вунь як ён скасабочыўся. Здорава яго дзеўбанулі!

Яны паволі пайшлі да пахіленага дамка. Два слупы, што падпіралі стрэшку над ганкам, былі вывернуты, і стрэшка ўткнулася адным краем у зямлю. Вугал дома быў праламаны, праз расшчэпленыя дошкі віднеўся кутні пакой. Уваходныя дзверы адвіслі ўсярэдзіну, а нізкая моцная загарадка перад імі адкінулася на скураных завесах у другі бок.

Джоўд ступіў на ніжнюю прыступку ганка — тоўсты брус дванаццаць на дванаццаць цаляў.

— Ганак на месцы, —

сказаў Джоўд. — Але ў доме нікога… ці, можа, маці памерла. — Ён паказаў на загарадку. — Калі б маці была недзе тут, загарадка была б на засаўцы, — позірк яго пацяплеў. — Усё з таго дня, як у Джэйкабсаў свіння з'ела дзіцянё. Мілі Джэйкабс пайшла па нешта ў свіран. Вяртаецца, а свіння дзіця ўжо даядае. Мілі была цяжарная і так зайшлася ад крыку і енку, што з розуму кранулася. Так і засталася ненармальная. А маці нашай гэта паслужыла перасцярогай. Ніколі загарадку зачыніць не забывалася. Значыць, так… з'ехалі або памерлі. — Ён падняўся на развернуты ганак і глянуў у кухню. Шыбы ўсе паразбіваныя, на падлозе каменне, масніцы і сцены перакошаныя, на ўсім тонкі пласт пылу. Джоўд паказаў рукой на асколкі шкла і каменне. — Дзеці, — сказаў ён. — Яны дваццаць міль прабягуць, абы акно дзе выбіць. Я сам такі быў. Яны нюхам чуюць, дзе пустуе дом. Ледзь толькі хто выедзе, яны — раз! — і там. — На кухні было пуста — ні стала, ні табурэткі, ад пліты толькі след, праз круглую адтуліну коміна свіціцца неба. На палічцы над зліўной ракавінай — штопар і відэлец без тронкаў. Асцярожна ступаючы, Джоўд прабраўся ў пакой, і пад ім застагналі дошкі. Каля самай сцяны на падлозе валяўся стары нумар штотыднёвіка «Леджэр» з пажаўцелымі, загнутымі ў ражках старонкамі. Джоўд зазірнуў у спальню — ні ложка, ні крэслаў. На сцяне каляровая ілюстрацыя — дзяўчына-індыянка, подпіс: «Чырвонае Крыло». Каля сцяны жалезная перакладзіна ад ложка, у куце — высокі жаночы чаравік на гузіках з задраным угору наском і дзіркай у пад'ёме. Джоўд падняў яго, з усіх бакоў агледзеў.

— Яго я памятаю, — сказаў ён. — Ён мамін. Зусім разваліўся. Яна яго шмат гадоў насіла. Яе любімыя чаравікі. Цяпер ясна — яны паехалі… і ўсё з сабой пазабіралі.

Сонца апусцілася нізка, і цяпер яго промні пранікалі ў пакой праз верх нахіленых вокнаў і паблісквалі на вострых тарцах пабітых шыб. Нарэшце Джоўд павярнуўся і выйшаў. Спусціўся з ганка, сеў на яго, паставіўшы ногі на шырокую ніжнюю прыступку. Па палях разлівалася вячэрняе святло, ад кустоў бавоўны падалі на зямлю доўгія цені, палыселая вярба таксама адкідала выцягнуты цень.

Кейсі прысеў каля Джоўда.

— Няўжо яны зусім нічога табе не пісалі? — запытаўся ён.

— Не. Я ж казаў табе. Яны не з тых, што пішуць пісьмы. Бацька мог бы, але не хацеў. Ён не аматар пісаць. Ад адной толькі думкі пра гэта яго ў дрыжыкі кідала. Бланк якога-небудзь заказу ён запоўніць табе не горш, чым хто іншы, а каб ліст напісаць — нізашто.

Яны сядзелі побач, пазіраючы ўдалячынь. Джоўд паклаў свой згорнуты пінжак каля сябе. Рукі яго машынальна скруцілі цыгарку, разгладзілі яе і запалілі; ён глыбока зацягнуўся і пусціў дым праз нос.

— Нешта тут нядобрае, — сказаў ён. — А што такое, даўмецца не магу. Розная дрэнь у галаву лезе. Дом павалены, нікога няма…

Кейсі сказаў:

— Вунь там канава была, у якой я вас хрысціў. Ты хлопчык някепскі быў, толькі дужа натурысты. Учапіўся дзяўчынцы той у коскі, як бульдог. Я вас — хрысціць у імя духа святога, а ты яе не адпускаеш. Стары Том кажа: «Ты яго з галавой». Я і піхнуў цябе пад ваду, і ты, толькі калі ўжо бурбалкі пачаў пускаць, пальцы расчапіў. Нядрэнны ты быў, толькі вельмі ўпарты. З такіх вось малых часцяком адчайныя мужчыны вырастаюць.

Худая кошка, крадучыся, выйшла са свірна, прабралася праз кусты бавоўніку і падышла да ганка, бясшумна скокнула на яго і, нізка прынікшы да насцілу, падпаўзла да людзей. Спынілася між імі крыху ззаду і распластала

на дошках хвост, паторгваючы кончыкам. Яна сядзела, пазіраючы ўдалячынь, — туды ж, куды глядзелі людзі. Джоўд азірнуўся.

— А божухна! — усклікнуў ён. — Глянь, хто тут! Выходзіць, усё ж такі нехта застаўся. — Джоўд працягнуў руку да кошкі, але тая адскочыла, села крыху далей, падняла лапку і пачала лізаць падушачкі. Джоўд здзіўлена пазіраў на яе. — Цяпер я ведаю, што тут было, — раптам сказаў ён. — Кошка падказала мне, якая ў нас тут бяда ўчынілася.

— Калі б толькі тут… — прамовіў Кейсі.

— Ага. Не толькі ў нас, на нашай ферме. Чаму кошка не пайшла да суседзяў — да Рэнсаў? І чаму ніхто не садраў абшыўкі з дома? Ён ужо тры ці чатыры месяцы пустуе, а ніхто ні дошчачкі не ўзяў. Свіран з добрых тоўстых дошак, на доме не горшыя, аконныя рамы на месцы — ніхто не паквапіўся. Так не бывае. Гэта мне і было дзіўна, і я ўсё галаву ламаў — што такое здарылася?

— І да чаго дадумаўся? — Кейсі нахіліўся, зняў з ног туфлі, паставіў босыя ступні на прыступку і паварушыў доўгімі пальцамі.

— Толкам ні да чога. Думаю, і суседзяў нікога не засталося. Ці ж уцалела б уся гэтая габлёўка, калі б хто з іх астаўся? Дзе там! Неяк раз на Каляды паехаў Альберт Рэнс у горад Аклахому — з усім кодлам: з жонкай, дзецьмі, з сабакамі і ўсякай там усячынай. У госці да стрыечнага брата выбраўся. А суседзі падумалі, што Альберт зусім з'ехаў, нікому ні слова не сказаўшы, — можа, ад крэдытораў ратаваўся ці ад якой помслівай жанчыны ўцёк. Праз тыдзень вяртаецца, а ў хаце пусценька — ні пліты, ні ложкаў, вокны без рам, у сцяне з паўднёвага боку прарэха ў восем футаў — пакой проста з двара ўвесь перад вачамі. Пад'язджае Альберт да дома, а М'юлі Грэйуз дзверы і калодзежную помпу вывозіць. Потым Альберт тыдні два хадзіў па суседзях — дабро сваё збіраў.

Кейсі з асалодай пачухаў голыя пальцы ног.

— А ніхто не заўпарціўся? Так усё і аддалі?

— Аддалі, а што? Яны ж не кралі. Думалі, што ён зусім паехаў, ну і ўзялі хто што. Ён назад усё ў іх забраў, акрамя падушкі ад канапы з вышытым індзейцам. Альберт усё казаў, што дзед наш яе ўзяў. Маўляў, у жылах у яго індзейская кроў, вось і пацягнула яго на падушку тую. Што ж, дзед наш і праўда ўзяў яе, толькі напляваць яму было, што там індзеец. Проста старому яна дужа спадабалася. Паўсюль цягаў яе з сабой — дзе сядзе, там пад сябе і падсоўвае. Так і не аддаў Альберту. Кажа: «Калі яму без падушкі гэтай жыццё не міла, няхай прыходзіць. Толькі каб са стрэльбай, а не, дык я мазгаўню яму знясу, калі сунецца да мяне па сваю падушку». Пад канец Альберт здаўся і падарыў дзеду падушку. А неяк раз дзеду яшчэ ўбілася ў галаву. Пачаў курынае пер'е збіраць. Надумаў пярыну сабе на ложак зрабіць. Ды толькі ў яго з гэтага нічога не выйшла. Якраз завёўся ў нас пад домам скунс — бацька ашалеў ад злосці. Гакнуў яго брусом два на чатыры, каб не смярдзеў, а маці ўсё пер'е дзедава спаліла, каб дух паганы адбіць, а то проста хоць з дому ўцякай. — Джоўд засмяяўся. — Дзед у нас крутога нораву. Сядзіць, бывала, на падушцы і кажа: «Няхай Альберт толькі заявіцца. Я, кажа, блазнюка гэтага навыварат выверну, як споднікі».

Кошка зноў падкралася да людзей і села між імі, выцягнуўшы на дошках ганка хвост і паторгваючы вусамі. Сонца зусім нізка апусцілася да гарызонту, пыльнае паветра здавалася залаціста-чырвоным. Кошка асцярожна выцягнула лапку і кранула Джоўдаў пінжак. Джоўд азірнуўся.

— Чорт! Зусім забыўся пра чарапаху. Навошта яна мне цяпер?

Ён раскруціў чарапаху і засунуў яе пад дом. Але яна адразу вылезла адтуль і папаўзла, як і раней, на паўднёвы захад. Кошка скокнула і ўдарыла чарапаху лапай па выцягнутай галаве, драпанула кіпцюрамі па нагах. Старая насмешлівая лускаватая галава схавалася, тоўсты хвост шуснуў убок пад панцыр, і, калі кошка, знудзіўшыся ад чакання, адышла ад яе, чарапаха зноў пакіравала на паўднёвы захад.

Поделиться:
Популярные книги

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2