Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Джоўд кінуў косткі ў агонь, ускочыў і зрэзаў з дроту яшчэ адзін кавалак. М'юлі жаваў паволі, і яго маленькія неспакойныя вочкі прабягалі з аднаго свайго сутрапезніка на другога. Джоўд еў з прагнасцю звера, вакол яго рота пабліскваў тлушч.

М'юлі доўга глядзеў на яго ледзь не з бояззю. Потым апусціў руку, у якой трымаў мяса.

— Томі, — сказаў ён.

Джоўд падняў вочы, не перастаючы ўгрызацца ў мяса і жаваць.

— Га? — сказаў ён з поўным ротам.

— Томі, ты не злуеш на мяне за тое, што я загаварыў пра забойства? Ты не пакрыўдзіўся, Том?

— Не, — адказаў Том, — не пакрыўдзіўся. Што

было, тое было.

— Мы ўсе ведалі, што ты невінаваты, — сказаў М'юлі. — Стары Тэрнбул гразіўся адпомсціць табе пасля турмы. Ён, кажа, забіў майго сына, і я яму не спушчу. Але суседзі адгаварылі яго, абразумілі.

— Мы п'яныя былі, — ціха сказаў Джоўд. — Падпілі на танцульках. Сам не ведаю, з чаго ўсё пачалося. Раптам пачуў, што мяне нажом пырнулі, і працверазеў. Бачу, Херб зноў замахваецца на мяне нажом. А тут ля сцяны школы рыдлёўка стаяла, і я схапіў яе і ўдарыў Херба па галаве. Я ніколі не меў нічога супраць яго. Хлопец быў добры. Яшчэ малым увіваўся вакол сястры маёй Разашарны. Не, мне Херб нават падабаўся.

— Ну, ягонаму бацьку ўсе так і казалі і нарэшце ўціхамірылі. Ад некага чуў, быццам у яго роднасць з Хэтфардам па маці, вось ён і фанабэрыцца. Не ведаю, праўда гэта ці не. Яны ўсёй сям'ёй паехалі ў Каліфорнію яшчэ паўгода таму.

Джоўд зняў з дроту апошнія кавалкі мяса і раздаў іх сваім субяседнікам. Тады зноў сеў каля вогнішча і еў ужо не так паспешліва, як раней, разжоўваў мяса старанна і выціраў рукавом тлушч з губ. А яго цёмныя прыплюшчаныя вочы задумліва глядзелі на ачахлы агонь.

— Усе падаліся на Захад, — сказаў ён. — А я падпіску даў нікуды адсюль не адлучацца. Мне ў іншы штат нельга.

— Падпіску? — запытаўся М'юлі. — Я нешта чуў пра іх, пра гэтыя падпіскі. А што гэта азначае?

— Ну, я выйшаў датэрмінова — на тры гады раней. І падпісаў умовы, якія я павінен выконваць, а калі парушу іх, мяне зноў засадзяць. Час ад часу трэба наведвацца ў паліцыю.

— Як там з вамі абыходзяцца, у Макалестары? У маёй жонкі стрыечны брат пабыў у гэтай турме, дык яму там не соладка давялося.

— Не так ужо там і блага, — адказаў Джоўд. — Не горш, як у іншых турмах. Буяніць будзеш, спуску не дадуць, гэта праўда. Але там жыць можна, калі толькі наглядчык не прыдзіраецца, бо тады ўжо справа дрэнь. Я жыў сабе нічога. Не соваў носа, куды не трэба. Навучыўся здорава арудаваць пяром. Ну птушкі там розныя і ўсякае такое — не толькі словы пісаць. Старэча мой зазлуе, калі ўбачыць, як я птушку адным росчыркам пяра малюю, а то і зусім ашалее. Не любіць ён такіх фокусаў. Калі проста пішуць яму, і то не любіць. Баіцца, думаю. Бо кожны раз, як ён убачыць што-небудзь напісанае, з яго хто-небудзь абавязкова нешта спаганяе.

— І не білі цябе ці што-небудзь такое?

— Не, я нікуды не лез. Вядома, калі цягнеш такую лямку з дня ў дзень цэлыя чатыры гады, дык гэта каго хочаш да ачмурэння давядзе. Калі ты натварыў такога, што і ўспамінаць сорамна, ёсць пра што падумаць. Але, чорт вазьмі, калі б Херб Тэрнбул палез на мяне з нажом вось хоць бы цяпер, я зноў бы гваздануў яго рыдлёўкай.

— Кожны на тваім месцы зрабіў бы так, — сказаў М'юлі.

Прапаведнік утаропіў вочы на вогнішча, і ў змроку, які рабіўся ўсё гусцейшы, яго лоб здаваўся зусім белым. Блікі ад маленькіх язычкоў полымя ігралі на яго жылістай шыі. Ён сядзеў, абняўшы калені, і патрэскваў

суставамі пальцаў.

Джоўд кінуў у агонь апошнія аб'едзеныя косткі, аблізаў пальцы і выцер іх аб штаны. Тады падняўся, прынёс з ганка бутэльку з вадой, ашчадліва адпіў і, перш чым сесці зноў, перадаў бутэльку па крузе.

— Мяне вось што больш за ўсё непакоіць, — зноў загаварыў ён, — тое, што ва ўсім гэтым няма ніякага сэнсу. Калі карову маланка заб'е альбо палі залье разлівам — тут асаблівага сэнсу шукаць ніхто не будзе. Такое бывае, што зробіш? Але калі цябе бяруць і садзяць на замок на чатыры гады, тут ужо павінна быць нейкая рацыя. Людзям належыць да ўсяго сваім розумам даходзіць. Вось запраторылі мяне за краты, трымалі там, кармілі цэлыя чатыры гады. А з якой мэтай? Нібыта каб паставіць на правільны шлях і адвучыць закон пераступаць ці застрашыць карай і адбіць ахвоту другі раз рабіць такое… — Джоўд памаўчаў. — Але ўсё роўна я тое самае зраблю, калі Херб ці хто іншы палезе на мяне з нажом. Не паспею нават апамятацца. Асабліва на падпітку. Вось гэтая бязглуздзіца і трывожыць душу.

М'юлі зазначыў:

— Суддзя казаў: табе вынеслі такі мяккі прысуд таму, што не ты адзін быў ва ўсім вінаваты.

Джоўд гаварыў:

— У Макалестары сядзеў адзін пажыццёвік. Усё чытаў і вучыўся. Сакратаром пры начальніку хадзіў — перапіску за яго вёў і ўсё такое. Надта разумны, у законах разбіраўся і яшчэ ў сім-тым. Аднаго разу я з ім загаварыў пра тое, аб чым думаў, ён шмат з кніг навучыўся. І ён сказаў мне: кніжкі тут не памогуць. Я, кажа, пра турмы ўсё перачытаў — і пра сённяшнія, і пра даўнейшыя, і цяпер яшчэ менш разумею, чым калі толькі браўся чытаць. Тут, кажа, такая неразбярыха, сам чорт нагу зломіць, і ніхто рады даць не можа, а каб што-небудзь перамяніць, дык на гэта ні ў кога мазгоў не хапае. Толькі, крый божа, не ўздумай, кажа, за кніжкі засесці. Па-першае, заблытаешся яшчэ больш, а па-другое, страціш павагу да тых, хто пры ўладзе сядзіць.

— Я і так іх ні ў грош не стаўлю, — сказаў М'юлі. — Над намі тут адна толькі ўлада — «надзейны мінімальны прыбытак», ён і правіць намі. Але вось чаго і ніяк не магу ў розум узяць: як гэта Ўілі Філі згадзіўся сесці на трактар, ды яшчэ надумаў хадзіць за начальніка тут, на той самай зямлі, з якой сагналі яго сям'ю. Вось што грызе мне нутро. Калі б каго чужога прыслалі, тады, што ж, тады справа іншая, а то Ўілі ж тутэйшы. І так мяне разабрала, што я пайшоў і спытаўся ў яго ў самога. Ён проста ашалеў. У мяне, кажа, двое малых. У мяне, кажа, жонка і цешча. Ім есці трэба. Загарэўся, як чорт. Я, кажа, перш-наперш пра іх думаю. А іншыя няхай самі пра сябе паклапоцяцца. Яго, відаць, сорам узяў, вось ён і кіпеў ад злосці.

Джым Кейсі ўсё сядзеў, утаропіўшыся на апошнія язычкі полымя ў вогнішчы, вочы яго былі шырока расплюшчаныя, мускулы на шыі выпнуліся. Раптам ён усклікнуў:

— Цяпер зразумеў! Калі на чалавека можа сысці хоць каліва боскае шчырасці, дык я ўсё зразумеў! — Ён ускочыў на ногі і пачаў хадзіць узад і ўперад, ківаючы з боку ў бок галавой. — Адзін час у мяне была пераносная кафедра. Народу вечарамі находзіла чалавек з паўтысячы. Даўно гэта было, вы мяне яшчэ тады не ведалі. — Ён спыніўся, паглядзеў на Джоўда і М'юлі. — Наогул, вы заўважалі, што я ніколі не збіраў грошай пасля пропаведзі — і ў адрынах, і пад адкрытым небам?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 10

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е