Чтение онлайн

на главную

Жанры

Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Шрифт:

Фасады дамоў выглядалі досыць змрочна, а вокны — яшчэ змрачней на фоне гладкага белага снегу, што ляжаў на дахах, і крыху бруднейшага — на зямлі: цяжкія колы экіпажаў і вазоў пакінулі на ім глыбокія барозны, якія на перасячэнні вялікіх дарог сотні разоў скрыжоўваліся і перакрыжоўваліся адна з адной, утвараючы заблытаную сістэму каналаў, ледзь заўважных у вязкай жоўтай слоце і ледзяной вадзе. Прыціснутыя панылым небам, самыя кароткія вулкі ўжо задыхаліся ад ліпкага, напалову вільготнага, напалову колкага ад марозу туману, найбуйнейшыя часцінкі якога асядалі на зямлю дажджом з найдрабнейшых шматочкаў сажы — здавалася, усе коміны Брытанскага каралеўства дамовіліся разысціся на ўсю покалатку і з усяе моцы выдзьмухваць змесціва сваіх чэраваў. Ні надвор’е, ні сам горад не давалі падставаў весяліцца, і тым не менш навокал стаяла такая весялосць, што нават найчысцейшае летняе неба і найярчэйшае летняе сонца не маглі б з ёй спаборнічаць.

І ўсё таму, што людзі, якія зграбалі снег з дахаў, былі бадзёрыя і радасныя. Яны перакрыкваліся

з тымі, што працавалі на ходніках, і час ад часу жартаўліва перакідваліся сняжкамі — снарады гэтыя былі лагаднейшыя за зброю слоўных войнаў, — весела смяяліся, калі траплялі, і яшчэ весялей — калі пудлавалі. Крамкі гандляроў птушкай яшчэ не зусім зачыніліся, а крамкі зяленіўшчыкаў прамяніліся сваім багаццем. Там стаялі вялізныя, круглыя, таўстапузыя кашы з каштанамі, падобнымі да тугіх камізэлек жыццялюбных старых джэнтльменаў. Яны вызіралі з-за дзвярэй і ледзь не выкочваліся на вуліцу ва ўсёй сваёй апаплексічнай раскошы. Там былі румяныя і загарэлыя таўсматыя гішпанскія цыбуліны, што блішчэлі тлустымі, як у гішпанскіх манахаў, бачкамі, і з гуллівай хітрынкай падміргвалі з паліцаў дзяўчатам, якія праходзілі міма, і з удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы [8] . Там былі яблыкі і грушы, складзеныя ў высокія маляўнічыя піраміды, былі гронкі вінаграду, шчодрай рукой гандляра развешаныя на круках у самых бачных месцах, каб мінакі маглі бясплатна глытаць сліну, былі горы фундуку, бурага і імшыстага, водар якога нагадваў пра даўнія вандроўкі сярод лясоў і пра горы апалай лістоты, у якой так прыемна шамацець нагамі, норфалкскія печаныя яблыкі, кругленькія і цёмненькія, добра заўважныя на фоне жоўтых лімонаў і апельсінаў: усім сваім сакавітым выглядам яны настойліва ўгаворвалі і проста малілі пакупнікоў запакаваць іх у паперу і з’есці дома на дэсерт. І нават залатыя і срэбныя рыбкі, выстаўленыя ў чашы сярод усяго гэтага пладовага багацця, хай сабе і належалі да панылага і халаднакроўнага роду, тым не менш разумелі, што адбываецца нешта важнае, і, разяваючы раты, у марудным і абыякавым захапленні нарэзвалі кола за колам па сваім маленькім рыбіным свеце.

8

“З удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы…” — паводле ангельскага звычаю на Каляды мужчына мог пацалаваць дзяўчыну, калі яна стаіць пад галінкай амялы.

А бакалейная крамка! Ох ужо гэтая бакалейная крамка! Яе амаль замкнулі (адна ці дзве аканіцы ўжо зачыненыя), але колькі ўсяго яшчэ можна ўбачыць! Бо там не проста так весела пазвоньвалі вагі, апускаючыся да самага прылаўка, не проста так імкліва змотвалася з валіка вяроўка, бляшанкі скакалі туды-сюды, нібы ў руках жанглёра, не проста так радаваў ноздры змяшаны водар гарбаты і кавы, найвыдатнейшыя разынкі красаваліся цэлымі кучамі, міндаль здзіўляў сваёй белатой, галінкі цынамоны — сваёй роўнасцю і даўжынёй, а астатнія спецыі — сваёй духмянасцю, і не проста так пакрытыя цукровай глазурай цукаты змушалі нават самага абыякавага разяваку ледзь не траціць прытомнасць і потым яшчэ доўга пакутаваць ад разліцця страўнікавага соку. Там не проста так ляжаў вільготны і сакавіты інжыр, а кісленькі чарнасліў пабліскваў у багата размаляваных скрынях, і не проста так абсалютна ўсё выглядала так апетытна ў сваіх калядных пакунках — там яшчэ дагэтуль тоўпіліся прагныя пакупнікі, пхаючы адно аднаго ля дзвярэй, бязлітасна скрыгочучы лазовымі кошыкамі, забываючы свае пакупкі на прылаўку і вяртаючыся па іх, робячы сотні іншых такіх жа бязглуздзіц, але не трацячы пры гэтым пачуцця гумару, поўныя самых радасных надзеяў гэтага дня, а бакалейнік і яго памочнікі былі такімі бадзёрымі і шчырымі, што тыя бліскучыя сэрцы — спражкі, якімі яны прышпілілі свае фартухі, — можна было палічыць за іх уласныя, выстаўленыя на ўсеагульны агляд, каб іх маглі пакляваць калядныя галкі [9] , калі з’явіцца ў іх такое жаданне.

9

“Каб іх змаглі пакляваць калядныя галкі…” — адсылка да “Атэла” Ўільяма Шэкспіра (акт І, сцэна 1):

…на рукаве пачну насіць я сэрца Для галчыных бяседаў. Я — не я.

Але хутка званы на вежах паклікалі ўсіх добрых людзей у цэрквы і малельні — і вось вуліцамі рушылі вясёлыя, святочна апранутыя натоўпы. І ў гэты самы час з усіх завулкаў, вулачак і безназоўных закуткаў паказаліся новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пякарні [10] . Здавалася, што выгляд гэтых найбяднейшых гулякаў страшэнна зацікавіў Духа, бо ён спыніўся разам са Скруджам ля ўваходу ў пякарню і, падымаючы накрыўкі з усіх страваў, што праносіліся міма, пырскаў на іх кропелькай ладану са сваёй паходні. А паходня гэтая была, скажу я вам, вельмі незвычайная, бо калі раз ці два хтосьці пхаў суседа і пачыналася сварка, Дух крапіў з яе зласліўцаў, і да іх тут жа вяртаўся добры настрой. Хіба не сорамна сварыцца ў калядны дзень, казалі яны. Безумоўна, сорамна! Богам клянуся, што сорамна.

10

“Новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пякарні…” — у часы Дыкенса бедныя гараджане не мелі ў дамах зручных печак для гатавання, а таму за невялікую плату смажылі калядных гусак у пякарнях.

У належны час звон сціх і пякарні зачыніліся, затое з’явіліся добрыя знакі таго, што калядныя абеды ўжо гатуюцца: там, дзе за сцяной стаялі печы, снег пачаў раставаць, а ходнікі задыміліся так, нібыта іх смажылі разам з гускамі.

— Ты пырскаеш на іх абеды для нейкага асаблівага смаку? — пацікавіўся Скрудж.

— Ага, для асаблівага.

— І ён падыходзіць да любой сённяшняй стравы? — працягваў Скрудж.

— Да любой, прыгатаванай з любоўю, асабліва да бядняцкай.

— А чаму да бядняцкай?

— Таму што беднякам гэта патрэбна найбольш.

— Ведаеш, Дух, — сказаў Скрудж, хвілінку падумаўшы, — мяне дзівіць, што сярод усіх істотаў у вакольных сусветах менавіта ты хочаш пазбавіць гэтых людзей іх нявінных уцехаў.

— Я?! — усклікнуў Дух.

— Ты хочаш адабраць у іх магчымасць паабедаць кожны сёмы дзень тыдня [11] , — сказаў Скрудж. — А гэта ж часта адзіны дзень, калі яны ўвогуле нармальна ядуць. Хіба не так?

— Гэта я хачу?! — усклікнуў Дух.

11

“Ты хочаш адабраць у іх магчымасць паабедаць кожны сёмы дзень тыдня…” — маецца на ўвазе кампанія сэра Эндру Эгні 1832–1837 гадоў за тое, каб у нядзелю пякарні былі зачыненыя. Гэтая забарона была не на карысць працоўным, якія часам толькі ў нядзелю і маглі нармальна паесці, прыгатаваўшы ежу ў пякарні.

— Ты ж дамагаешся, каб у нядзелю пякарні зачыняліся, — патлумачыў Скрудж. — Яно да гэтага і прывядзе.

— Я дамагаюся?! — закрычаў Дух.

— Прабач, калі я памыляюся, але ўсё гэта робіцца пад тваім імем ці, прынамсі, пад імем твае сям’і, — сказаў Скрудж.

— У вас на зямлі, — адказаў Дух, — ёсць людзі, што сцвярджаюць, нібыта водзяць з намі знаёмства. Яны патураюць сваім жарсцям, пыхлівасці, зласлівасці, нянавісці, зайздрасці, нецярпімасці і сябелюбству, і ўсё гэта — хаваючыся за нашым імем. Але гэтыя людзі для нас і ўсіх нашых родных і сяброў чужыя, іх для нас нібыта не існуе. Помні пра гэта і за іх справы пытай з іх саміх, а не з нас.

Скрудж паабяцаў, што так і зробіць, і яны, нябачныя, як і раней, перанесліся на ўскраіну горада. Яшчэ ля пякарні Скрудж заўважыў, што Дух мае адну цудоўную якасць: ён можа, нягледзячы на высачэзны рост, з лёгкасцю змясціцца дзе заўгодна і пад нізкім дахам стаіць з такой жа выгодаю і выглядае гэтак жа дзівосна, як пад скляпеннямі высачэзнае залы.

І ці то добраму Духу было прыемна паказваць гэтае ўменне, ці то яго дабрыня, шчодрасць, велікадушнасць і спачуванне ўсім добрым людзям скіравала яго наўпрост да Скруджавага клерка, але Дух вёў Скруджа, што ўчапіўся за яго ўбранне, менавіта туды. Ля самага парогу Дух з усмешкай спыніўся і блаславіў жытло Боба Крэтчэта, пакрапіўшы яго са свае паходні. Вы толькі падумайце! Боб атрымліваў усяго пятнаццаць “бобікаў”, то бок шылінгаў за тыдзень і клаў у кішэнь у суботы толькі пятнаццаць копіяў свайго хрысціянскага імені — і тым не менш Дух Сёлетніх Калядаў блаславіў яго чатырохпакаёвае жытло!

Тут паднялася місіс Крэтчэт, жонка Боба, апранутая ў бедную, двойчы пераніцаваную сукенку, смела абшытую стужкамі — таннымі стужкамі, усяго за шэсць пенсаў, але як жа яны выглядаюць! — і з дапамогай другой сваёй дачкі Белінды, таксама ў цудоўных стужках, паслала абрус. Юны Пітэр Крэтчэт тым часам апусціў відэлец у рондаль з бульбай, і калі куточкі яго гіганцкага каўнерыка — прыватнай уласнасці самога Боба, якая ў гонар свята перайшла да яго сына і спадчынніка — палезлі яму ў рот, адчуў сябе апранутым так элегантна, што адразу ж загарэўся жаданнем фарсануць кашуляй у самых модных парках. Тут у пакой імкліва ўварваліся двое малодшых Крэтчэтаў — хлопчык і дзяўчынка — і з радасным крыкам паведамілі, што ля пякарні пахне смажанай гускай, і гэтая гуска, без сумневу, належыць ім. Цалкам занятыя чароўнымі думкамі пра шалфей і цыбулю, малодшыя Крэтчэты закружылі вакол стала, да нябёсаў усхваляючы Пітэра Крэтчэта; той, нягледзячы на каўнер, які яго ледзь не задушыў, зусім не заганарыўся і пачаў раздзьмухваць агонь, пакуль бульбіны, што да гэтага меланхалічна булькаталі ў рондалі, не пачалі гучна барабаніць у накрыўку, патрабуючы, каб іх вызвалілі і ачысцілі ад шкуркі.

— І дзе гэта прападае наш даражэнькі татка? — спытала місіс Крэтчэт. — І ваш брат Малы Цім? Ды і Марта ў мінулыя Каляды не спазнялася на паўгадзіны!

— А вось і Марта, мама! — акурат з’явіўшыся ў дзвярах, сказала дзяўчына.

— А вось і Марта, мама! — пракрычалі малодшыя Крэтчэты. — Ур-р-ра! Марта, якая ў нас гуска!

— Што ж ты, мілая, блаславі цябе Бог, сёння так позна? — спытала місіс Крэтчэт, разоў дзесяць пацалаваўшы дачку і ўвішна дапамагаючы ёй зняць шаль і каптур.

— Учора вечарам трэба было шмат чаго дарабіць, мама, — адказала дзяўчына. — А сёння зранку мы прыбіраліся.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8